Андрафагі

Андрафагі – старажытны народ Усходняй Еўропы. У перакладзе з грэцкай мовы іх назва азначае “людаеды”. Паводле Герадота жылі ў вярхоўях Дняпра да поўначы ад скіфаў. Нягледзячы на тое, што ім прыпісвалася крайняя адсталасць развіцця, качэўніцтва і нават канібалізм, Герадот паведамляе пра “цароў” андрафагаў, да якіх звярталіся скіфы за дапамогай у барацьбе з персамі. Далей у сваёй Гісторыі Герадот змяшчае андрафагаў паміж неўрамі і меланхленамі.

Гарадзішча днепра-дзвінскай культуры

Археалагічна супастаўляюцца з носьбітамі днепра-двінскай культуры, якая існавала на поўначы Беларусі. Цікава, што паселішча днепра-дзвінскай культуры існавала і на полацкім гарадзішчы. Можа ўжо тады Полацк быў рэгіянальным цэнтрам племянного аб’яднання……

 

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!