Апрацоўка крэменю

Апрацоўка крэменю
Нуклеус канца палеаліту (1) і мезаліту (2); рэтушаваная пласціна канца палеаліту (3). (Гродзенскі гістарычны музей)

Працэс звязаны з вытворчасцю крамнёвых вырабаў: прылад працы і зброі у эпоху каменнага веку. Першасная стадыя: расколванне камяню адбойнікам, вылучэнне загатоўкі – нуклеуса для аддзялення ад яго пласін і адшчэпаў для вырабу прылад працы або зброі; другасная стадыя: сколванне лустак, рэтушоўка вырабаў. Па характару апрацоўкі вызначаецца належнасць да той ці іншай археалагічнай культуры.

Сыравінай для апрацоўкі служылі крамнёвыя жаўлакі. Для грубай апрацоўкі: расколвання крэменю, счэсвання жаўлачнай коркі выкарыстоўваліся адбойнікі. У палеаліце у якасці адбойнікаў выкарыстоўвалі рачную гальку, або жаўлакі шара-, яйка-, пальцападобнай формы. У неаліце з’явіліся адбойнікі з дзяржаннем, зробляным абіўкай на канцы жаўлака, маглі быць трохвугольнай, сегментападобнай, плоіэдрычнай формы. Падобныя знойдзены крэменеапрацоўчых майстэрнях у Краснасельску.

З дапамогай адбойніка вырабляліся нуклеусы (ядро) – загатоўкі, ад каторых аддзяляліся пласціны альбо адшчэпы, з якіх вырабляліся прылады працы або зброя. Для вырабу нуклеуса жаўлак ачышчалі і фарміравалі асноўныя часткі апрацоўкі – ударную пляцоўку і плоскасць сколвання. У сярэднім палеаліце былі пашыраны дыскападобныя, адна- і двухбаковыя нуклеусы, якія абіваліся вакол. У познім палеаліце – прызматычныя, з адной або некалькімі ўдарнымі пляцоўкамі. У канцы палеаліту, мезаліце і неаліце – пірамідальныя, клінападобныя і аморфныя.

крэмень
Апрацоўка крэмяню адбойнікам

Характэрнай для пласціны з’яўляецца доўгая плоская форма з паралельнымі краямі. Адшчэпы бываюць рознай формы і памераў з ударнай пляцоўкай, пукатасцю ад удару адбойнікам і дзвюмя плосасцямі: спінкай (са слядамі раней зробленых сколаў або без іх) і брушкам (са слядамі ударнага злому). Пласціны маглі служыць у якасці самастойных прылад працы: нажы, скоблі, укладышы (мікраліты) і загатоўкамі для вырабаў наканечнікаў стрэл, праколак, разцоў, скрабкоў.

Акрамя адбойніка пласціны або адшчэпы аддзяляліся з дапамогай каменнага або касцянога адціскальніка. У палеаліце каменныя адціскальнікі вырабляліся з плітак і галькі, спрацаваных нуклеусаў, адшчэпаў, зламаных прылад працы; касцяныя – трубчастых касцей і зубоў жывёл. У мезаліце існавалі адціскальнікі з крамнёвых шпянёў даўжынёй 6-7 см. У неаліце ўжываюцца каменныя і касцяныя адціскальнікі ў форме прамавугольных, бі- і монаканічных шпянёў чатырохвугольных альбо круглых у папярэчніку. Выкарыстоўваўся пры рэтушаванні для выдалення дробных частак матэрыялу.

Апрацоўка крэменю
Адціскальнік і адзін з спосабаў апрацоўкі ім крэмяню.

Рэтушоўка з’яўляецца другаснай стадыяй апрацоўкі крэменю. Дасягаецца шляхам зняцця з бакоў дорбных адшчэпаў і луставінак з мэтай фарміравання рэжучай часткі прылады або прыстасаваннядля рукі. У залежнасці ад тэхнічных прыёмаў дзеліцца на ўдарную, контрударную, адціскальную. Па форме і суадносінах фасетак рэтушы падзяляецца на тыпы: лускаватая, лускавата-прыступчатая, паралельная, субпаралельная; у залежнасці ад вугла схілу бывая пакатая, паўкруглая, крутая, вертыкальная; паводле арыентацыі – прамая, інверсыйная, двухбаковая; па памерах – дробная, сярэдняя, буйная.

Прыёмы рэтушоўкі
Прыёмы рэтушоўкі: адціскальная (1) і мікрарэтушоўка (2).
Падзяліцца