Ашмяны

Паводле пісьмовых крыніц, Ашмяны ўзніклі ў XIV ст. У 1384—1385 гг. ледзве не былі разрабаваны атрадамі крыжакоў, якія разбілі свой лагер Герб: срэбнае поле шчыта падзеле-на на тры часткі. У правай — рука з залатымі шалямі, у ле вaй — тарк, паміж імі ў дольнай частцы чырвонае цялё. Атрыманы 22 мая 1 792 г.каля Меднікаў. У 1432 г. старадубскі князь Жыгімонт Кейстутавіч разам з Сямёнам— князем Гальшанскім зрабілі змову і захапілі ў палон сям'ю вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы, але таму ўдалося ўцячы ў Полацак. Гэты момант лічыцца пачаткам яго барацьбы супраць Жыгімонта Кейстутавіча, які прытрымліваўся пракаталіцкай арыентацыі. Увосені гэтага ж года Свідрыгайла паспрабаваў разбіць каля Ашмянаў войскі свайго праціўніка. Пасля жорсткай бітвы, у выніку якой было згублена 14 000 воінаў і 9 харугваў, ён адышоў. У другой палове XVI ст. Мікалай Рыжы князь Радзівіл збудаваў у Ашмянах кальвінскі збор, які збярогся і да нашага часу. У мурава-най Ашмянцы, што знаходзіцца недалёка ад Ашмянаў, убачыла свет вельмі папулярная ў XVII ст. кніга пад назвай «Гіпіка» — першая ў Беларусі праца па догляду за конямі, аўтарам якой быў Крыштаф Дарагастайскі. 3 XVI ст. Ашмяны становяцца цэнтрам аднаго з буйнейшых паветаў Вялікага княства Літоўскага, насельніцтва якога ў 1717 г. было каля 85 000 жыхароў. У 1795 г. уваходзяць у склад Расійскай імперыі, паводле новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу застаюцца цэнтрам павета. У канцы XVIII ст. колькасць жыхароў горада набліжаецца да 1000, а гарадскіх будынкаў да 150. У час вайны 1812 г. у Ашмяны ўваходзяць напалеонаўскія войскі. За падтрымку паўстанцаў 11 красавіка 1831 г. былі разбураны войскамі пад камандай палкоў-ніка Вяршуліна. Паводле перапісу 1897 г., у горадзе налічваецца больш за 7000 жыхароў. У 1896 г. працоўныя гарбарных прадпрыемстваў правялі забастоўку. Пасля грамадзянскай вайны Ашмяны апынуліся (1921) у складзе Польшчы. У верасні 1939 г. пасля ўз'яднання ўвайшлі ў склад БССР. Сёння Ашмяны — раённы цэнтр Гродзенскай вобласці.