Шыбека Захар

Захар Шыбека

Пра аўтара

Агляд

Захар Шыбека — доктар гістарычных навук, даследуе гісторыю беларускіх гарадоў (з'яўляецца адным з лепшых спецыялістаў па гісторыі Мінску XIX-XX стагоддзяў), аўтар кнігі па гісторыі Беларусі.

Іншыя аўтары

У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1998 — доктарскую. У 2003 годзе атрымаў званне прафесара.

Працаваў настаўнікам гісторыі (1972—1974), навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР (1974—1991), загадчыкам аддзела беларусазнаўства Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (1991—1998). У 1999 — дырэктар Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі.

У 2000—2012 — прафесар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, кафедры эканамічнай гісторыі. З верасня 2001 па верасень 2002 па сумяшчальніцтве выконваў абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына». У чэрвені 2012 года з'ехаў на сталае жыццё ў Ізраіль.