Венская бітва, або як Рэч Паспалітая Еўропу ратавала

У 1683 годзе вялікі візір Кара Мустафа рушыў на Еўропу з 260-тысячнай рэгулярнай арміяй. Турэцкія войскі былі сабраныя з усёй Атаманскай імперыі, нават з Афрыкі і Месапатаміі. Войска асманаў ад Эдырне (Адрыянаполя) да Бялграда суправаджаў султан Мехмед IV разам са сваімі адаліскамі. Аблога Вены распачалася 14 ліпеня 1683 года. Да таго часу імператар Святой Рымскай імперыі Леапольд І збег са сваёй сталіцы. Каменданту крэпасці графу Эрнсту фон Штарэмбергу заставалася разлічваць толькі на 11-тысячны гарнізон і 5 тысяч апалчэнцаў. Жыхары Вены катэгарычна адмовіліся капітуляваць. Да іх ужо прыйшлі весткі з суседняга горада Перхтольдсдорфа, дзе туркі цалкам выразалі жыхароў, хоць абяцалі літасць пры ўмове безумоўнай капітуляцыі.

Кара-Мустафа быў пакараны смерцю ў Бялградзе па загадзе султана правадыром янычараў (візір быў задушаны шаўковым шнурком, за кожны канец якога цягнулі некалькі чалавек – у той час у Асманскай імперыі гэта быў звычайны выгляд смяротнага пакарання, які ўжываўся ў адносінах да высокапастаўленых асобаў

Туркі прыступілі да планамернай аблогі Вены. Каля 300 гармат асман абстрэльвалі сцены горада. Турэцкія інжынеры рыхтавалі падкопы пад фартэфікацыйныя збудаванні. Асноўнай «славутасцю» ў лагеры абложнікаў быў зялёны шацёр візіра Кара Мустафы. Унутры гэтага вялізнага шатра былі ўладкованыя спальні, малельні, пакоі для нарад і курэння трубак. Паміж раскошных апартаментаў, па сведчанні сучаснікаў, «струменіліся фантаны, былі ў шатры ванны, нават звярынец і хутка разбіты сад». 26 жніўня ў пралом у муры прарваліся 40 янычараў, але іх перабілі апалчэнцы, а пралом быў спешна замураваны. У першых чыслах верасня турэцкія інжынеры ўзарвалі частку крэпасной сцяны. Янычары занялі бургскі равелін і частку сцяны. Апалчэнцы Вены сталі рыхтавацца да вулічных баёў.

І тут здарыўся цуд. Да правадыра абложаных кінулі палоннага, захопленага каля гарадскіх муроў. Атросшы яго, хрысціяне ўбачылі, што перад імі … паляк! Рызыкуючы жыццём, пан Кальшуцкі пераплыў Дунай з весткай аб тым, што на падыходзе – велізарная армія Рэчы Паспалітай! 11 верасня з пагорка Каленберг (што азначае «Лысая гара») абаронцам прасігналілі польскія ракеты. На ўзгорку злучыліся войскі Свяшчэннай лігі: 26-тысячная армія Рэчы Паспалітай караля і вялікага князя Яна Сабескага, 18 400 аўстрыйцаў пад камандаваннем герцага Карла V Латарынгскага, 20 000 баварскіх, франконскіх і швабскіх салдат пад камандаваннем прынца Георга-Фрыдрыха Вальдэка, і, нарэшце, 9 000 саксонцаў пад правадырствам курфюрста Іагана Георга III Саксонскага. Усяго – 84 тысячы чалавек і 152 гарматы. Арміяй камандаваў кароль Ян Сабескі.

Венская бітва
«Бітва пад Венай». Юзэф Брант, 1863

На наступны дзень, 12 верасня адбылося грандыёзная бітва, падчас якой Ян Сабескі ушчэнт разбіў войска Кары Мустафы. У лісце каралеве Марыі Крысціне яе пераможны муж напісаў: «Мы захапілі неверагодныя багацці … палаткі, авечак, жывёлу і немалы лік вярблюдаў … Гэта перамога, роўнай якой яшчэ не было, вораг цалкам знішчаны і ўсяго пазбавіўся. Ім застаецца толькі бегчы, ратуючы свае жыцці … Камандзір Штарэмберг абдымаў і цалаваў мяне і называў мяне сваім выратавальнікам». Пасля імператар Леапольд I і герцаг Карл V Латарынгскі павялі сябе вельмі няўдзячна ў адносінах да Яна Сабескага, адмовіўшыся прызнаваць вырашальную ролю палкаводца ў Венскай бітве.

Венская бітва
Сабескі адпраўляе ліст з весткай аб перамозе Папе Рымскаму Ян Матэйка

Асманы адкаціліся ад Вены. Турэцкі палкаводзец Кара Мустафа быў пакараны: яго задушылі шаўковым шнурком. У яго зялёным шатры Ян Сабескі знайшоў велізарную колькасць зброі, а таксама 500 хрысціянскіх хлопчыкаў, якіх туркі яшчэ не паспелі абрэзаць і звярнуць у іслам. Пры адступленні туркі пакідалі ўвесь свой абоз, і саюзнікі захапілі велізарныя запасы кавы. Неўзабаве ў Вене адкрыліся «турэцкія кавярні», а адным з першых падобную ўстанову заснаваў веснік ад Яна Сабескага, адважны пан Кальшуцкі.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии