BELHISTORY.COM

Беларускі гістарычны партал

Гэта цікава

Эпоха Альгерда (Ольгерда)

Дзяржаўна-палітычны строй Вялікага княства Літоўскага

Сацыяльна-эканамічныя адносіны ў ВКЛ у XIV - першай палове XVI ст.

ВКЛ пасля Люблінскай уніі
(1569 - 1795)

АЛЬГЕРД

(1296 — 1377г.г.) Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1345— 1377г.г.)
Пры новым князі Беларуска-Літоўская дзяржава пашырылася на поўдзень і на ўсход удвая. Альгерд змог вызваліць Украiну ад татарскага панавання і далучыць Валынь, Кіеўшчыну і Падолле да свайго княства.
Не даваў спакою ён і крыжакам. Некалькі разоў нападаў на Лівонію, дайшоў аж да Юр'ева (сучасны Тарту), змог разбіць Каралевац (Кенігсберг). Не жылі спакойна пры Альгердзе і ўсходнія суседзі. Ён тройчы разбіваў (1368, 1370, 1373 гг.) маскоўскае войска. Спрабаваў падпарадкаваць сабе Ноўгарад і Пскоў. Усё сваё жыццё Альгерд з прыхільнасцю ставіўся да хрысціян. Ён сам паставіў дзве царквы ў Віцебску. Абедзве ягоныя жонкі Марыя і Юліяна будавалі новыя хрысціянскія храмы. Баярын Альгерда Гастольд заснаваў колькі каталіцкіх касцёлаў. У той час Вільня займела францысканскі кляштар. Але, нягледзячы на такое ліберальнае стаўленне да паслядоўнікаў хрыстовага вучэння, было некалькі выпадкаў, калі паганцы забівалі хрысціян. Трое такіх (Іаан, Антоній і Яўстахій) праваслаўнай царквой абвешчаны святымі. Паводле летапісаў, сам вялікі князь Альгерд незадоўга да смерці прыняў праваслаўную веру і быў пахаваны ў царкве Прасвятой Багародзіцы ў Вільні. Вільня - сталіца ВКЛ
У Альгерда было дванаццаць сыноў, у тым ліку Ягайла, Свідрыгайла і Скіргайла, — асобы, якія ў будучым адыграюць не апошнюю ролю ў гісторыі нашай дзяржавы. За часы Альгерда Вялікае княства стала яшчэ больш моцным палітычна і эканамічна, у гарадах краіны развіваўся гандаль і рамёствы; беларускае праваслаўе пазбавілася моцных маскоўскіх уплываў, займеўшы мітраполію; новыя імпульсы развіцця атрымала беларуская літаратура і культура, наша мова выкарыстоўвалася ў якасці дзяржаўнай.

 

спампаваць тэкставы дакумент (.doc)

 

 

Rambler's Top100 Артыкулы | Партнеры | Кантакты | © 2010 При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.