2435 гадоў таму Старажытнагрэцкі гісторык Герадот наведаў паўночныя краіны, у тым ліку і старажытную краіну Няўрыду, дзе працякалі рэкі Барысфен і Бярэзіна. Герадот напісаў пра гэтае падарожжа кнігу "Гісторыя", у якой змясціў звесткі пра неўраў, тагачасных насельнікаў земляў, на якіх пазней паўстала Літва (Беларусь). (Адбывалася падарожжа Герадота каля 425 г. да Н.Э.).
1500 гадоў таму Масавае рассяленне славянскіх плямёнаў з Балканаў, Палабіі і Палесся па тэрыторыі сучаснай Беларусі, якую засялялі тады балцкія плямёны. Распачаліся працэсы стварэння беларускага этнасу (VІ ст.)
1030 гадоў таму Летапісныя звесткі пра першага полацкага князя Рагвалода і ягоную дачку Рагнеду. Згадкі пра князя Тура (980 г.), Тураў і Тураўскае княства.
1010 гадоў таму Княжанне ў Полацку Ізяслава, сына Рагнеды. Аднаўленне княжацкай дынастыі Рагвалодавічаў (1000- 1001). Смерць полацкай князёўны Рагнеды. Пахавана ў Заслаўі (1000 г.).
945 гадоў таму Першае згадванне ў крыніцах г. Барысава (1065 г.).
880 гадоў таму Нарадзіўся Кірыла Тураўскі - славуты асьветнік Беларусі (1130 г.).
815 гадоў таму Нараджэнне Міндоўга (1195? - 1263), наваградскага князя, вялікага князя ВКЛ, які аб'яднаў вакол Наваградка летапісную Літву і частку Полацкага княства ў адзіную дзяржаву. У 1253 г. каранаваўся на караля Літвы.
735 гадоў таму Нарадзіўся Гедзімін (1275 - 1341). Вялікі князь ВКЛ (1316 - 1341). Бацька Альгерда, Кейстута, Яўнута. Заснавальнік дынастыі Гедзімінавічаў. Фактычна аб'яднаў усе беларускія этнічныя землі ў адну дзяржаву - Вялікае Княства Літоўскае.
690 гадоў таму Перамога войскаў ВКЛ на чале з Гедзімінам у бітве з крыжакамі пад Меднікамі (1320).
680 гадоў таму Полацкія князі пачалі карыстацца пячаткаю з выяваю "Пагоні"(1330).
680 гадоў таму Падпісана гандлёвае пагадненне Полацка з Рыгаю. У тэксце прысутнічаюць адметныя асаблівасці беларускай мовы (1330).
660 гадоў таму Нарадзіўся Вітаўт, вялікі князь ВКЛ (1392 -1430). За Вітаўтам Вялікім дзяржава дасягнула найбольшай магутнасці і росквіту. Час княжання Вітаўта ў беларускай гісторыі атрымаў назву "залатога веку (1350-1430)".
630 гадоў таму Паход літоўскага войска на чале з Ягайлам на падмогу залатаардынскаму хану Мамаю і разанскаму князю Алегу, якія змагаліся супраць маскоўскага князя Дзмітрыя (жнівень-верасень 1380 г.). Але другія атрады Літвы пад зьверхніцтвам Андрэя Альгердавіча Полацкага і Дзмітрыя Альгердавіча Друцкага прынялі ўдзел у гэтай бітве на баку Масквы, што і вырашыла пераможны зыход сечы. Таму Ягайла не ўступіў у бітву.
625 гадоў таму Вялікім князем Ягайлам і польскімі ўпаўнаважанымі падпісаны акт Крэўскай вуніі ў княжацкай вежы Крэўскага замка (14 жніўня 1385 г.) паміж ВКЛ і Польшчай. Пасля жаніцьбы з польскай каралевай Ядзьвігай 4 сакавіка 1386 года Ягайла атрымаў тытул караля Польшчы, Вярхоўнага князя Літоўскага і Дзедзіча рускага (беларускага). Утварэнне палітычнага зьвязу паміж ВКЛ і Польшчай.
600 гадоў таму 15 ліпеня 1410 г. Вялікая Перамога войскаў ВКЛ і Польшчы пры ўдзеле чэшскіх аддзелаў і татарскіх атрадаў над Тэўтонскім ордэнам крыжакоў пад Грунвальдам (Дуброўнай).340 палкоў войска ВКЛ з беларускіх земляў было прадстаўлена 28 харугваў. Войскамі ВКл камандаваў Вялікі князь Вітаўт. Прапануецца 2010 год аб’явіць годам Вялікай Перамогі пад Грунвальдам.
590 гадоў таму Запрашэнне чэхамі на каралеўскі пасад Вітаўта Вялікага (1420). Прыход у Чэхію пяцітысячнага войска ВКЛ на чале з Жыгімонтам Карыбутавічам, намеснікам Вітаўта.
585 гадоў таму Вітаўт Вялікі імкнецца пераўтварыць беларуска-літоўскае гаспадарства ў каралеўства. Перамовы з папскім прастолам пра каранацыю Вітаўта на караля (1425 г.).
520 гадоў таму Нарадзіўся Францішак Скарына (каля 1490—1551?), беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, мысьляр, асьветнік і гуманіст, навуковец, пісьменнік эпохі Адраджэння.
495 гадоў таму Нарадзіўся Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565). Маршалак земскі, канцлер Літоўскі, ваявода Віленскі. У 1547 г.ад германскага імператара Карла V атрымаў тытул князя, пратэктар рэфармацкай царквы ВКЛ.
410 гадоў таму Нарадзіўся Казімір Семяновіч (1600 1650). Беларускі навуковец-інжынер, генерал-лейтэнант. Вынайшаў шматступенную ракету, зрабіў іншыя вынаходніцтвы ў галіне артылерыі і ракетнай тэхнікі. Аўтар кнігі "Вялікае мастацтва артылерыі" (1650, Амстэрдам).
405 гадоў таму Адбылася Кірхольмская бітва (07.08.1605 г.). Войскі Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам Яна Хадкевіча разьбілі ўтрая большае войска шведаў.
390 гадоў ад часу Надання Воршы Магдэбургскага права. 13 сьнежня 1620 г. прывілеем Вялікага князя ВКЛ і Караля Польшчы Жыгімонта ІІІ Вазы зацьверджана права на самакіраванне Воршы з наданнем месту герба. У рэнесансовым шчыце блакітнага колеру залаты паўмесяц, над ім сярэбраны крыж.
355 гадоў таму Зключана Кейданская вунія паміж ВКЛ і Швецыяй (1655). Ініцыятарам вуніі быў Януш Радзівіл.
172 гады таму Нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, нацыянальны герой Беларусі (2.02.1838 -22.03.1864)
155 гадоў таму У Вільні Яўстахам Тышкевічам заснаваны Музей старажытнасьцяў (1855).
105 гадоў таму Выйшаў у свет верш Янкі Купалы "Мужык" (1905).
100 гадоў таму Нарадзіўся Барыс Кіт, акадэмік, сусветна вядомы навуковец у галіне ракетнага паліва (6. 04.1910)
92 гады таму Абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (25. 03. 1918).
70 гадоў таму Савецкі Саюз завяршыў вайсковую кампанію супраць Фінляндыі (30.11.1939-12.03.1940). Савецкая мяжа была адсунута на 150 кіламетраў у глыб фінскай тэрыторыі. У гэтай вайне загінула нямала беларусаў.
65 гадоў таму Была зьдзейсьнена перамога над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Скончана Другая сусьветная вайна (1945).
20 гадоў таму Абвешчана Рэспубліка Беларусь. 27 ліпеня 1990 года Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.

