BELHISTORY.COM

Беларускі гістарычны партал

Гэта цікава

Выбух сусветнай вайны значна павялічыў цікавасць нямецкіх гісторыкаў і публіцыстаў да праблем нярускіх народаў Расіі...

Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (1918 г.)

Як адбывалася Кастрычніцкая рэвалюцыя у Беларусі?

Перыяд раз'яднання беларускіх зямель і узняцця беларускага нацыяналізму (1921-39)

II сусветная вайна на тэрыторыі Беларусі

Перыяд 1945-1991 гг.

Станаўленне палітычнай нацыі. 1991-2009

 

Беларускія гімны

Гімны нацыі, дзяржавы, краіны пішуцца, як вядома, не па заказе, а самой гісторыяй. Прытым сам факт з'яўлення гімна можа быць выпадковай падзеяй, неадпаведным вершам і мелодыяй, але, трапіўшы ў гістарычны кантэкст народа, твор становіцца яго гімнам.
Вядома, напрыклад, гісторыя французскай салдацкай песні "Марсельеза", што стала гімнам Францыі, ці мазуркі "Ешчэ польска не згінэла" — з 1918 года дзяржаўнага гімна Польшчы. Дзяржаўны заказ на стварэнне гімна — блюзнерства. Што з гэтага атрымліваецда, добра відаць на прыкладзе гімнаў СССР і так званых "рэспублік свабодных". Гімны найчасцей ствараюцца ў барацьбе за нацыянальна-культурнае. дзяржаўнае і духоўнае адраджэнне нацыі і выбіраюцца народам, які змагаецца за сваю волю і лепшую долю. Беларускія гімны
На пачатку XX стагоддзя гімнам Беларускага адраджэння найчасцей гучаў верш Янкі Купалы "А хто там ідзе..." на музыку Людаміра Рагоўскага. Ён так і называўся — "Беларускі гімн".
Пазней, пасля ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, ужо ў 20-х гадах шырока распаўсюдзіўся гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" паводле верша Макара Краўцова. напісанага ў 1919 годзе (музыка Ул.Тэраўскага). Ён стаў гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі. Яго спявалі паўсюдна змагары ў Заходняй Беларусі, потым ён гучаў у часы другой сусветнай вайны і цяпер гучьщь ва ўсім свеце, дзе жывуць беларусы, якія памятаюць пра Бацькаўшчыну.
3 часоў той вайны паўсюдна гучьщь поруч з гімнам БНР беларускі духоўны гімн "Магутны Божа". Гэта знакаміты верш Наталлі Арсенневай (музыка Міколы Равенскага). Надзвычай велічная, узнёслая і ўрачыстая мелодыя і словы гучаць паўсюдна, дзе ладзяцца беларускія нацыянальна-культурныя мерапрыемствы. Прытым часта усё пачынаецца дзяржаўным гімнам БНР, а заканчваецца духоўным гімнам нацыі "Магутны Божа". Рэлігійныя службы ва ўсіх беларускіх цэрквах Амерыкі, Канады, Аўстраліі, Вялікабрытаніі завяршаюцца спевам "Магутны Божа".
Склалася добрая і прыгожая традыцыя. Беларуская нацыя мае два гімны — дзяржаўны і духоўны. Кожны заняў сваё месца... Кожны спяваецца ў сваім часе. Кожны адлюстроўвае нашу беларускую гісторыю, наш розум, нашу волю, наш дух, наша беларускае сэрца.Мяркую, што кожны Беларус павінен ведаць свае гімны.

© Зянон ПАЗЬНЯК

 

Rambler's Top100 Артыкулы | Партнеры | Кантакты | © 2010 При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.