BELHISTORY.COM

Беларускі гістарычны партал

Гэта цікава

Каменны век

Бронзавы век на Беларусі ...

У VII ст. да н.э. на землях Беларусі бронзавы век смяніўся жалезным далей ....

Мастак Мікола Купава

Досвіткам часоў...

 Больш 500 мільёнаў гадоў назад на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўзвышаліся магутныя горныя хрыбты, асобныя часткі якіх па вышыні і велічы не саступалі сённяшнім Альпам. Шматлікія вулканы вывяргалі лаву і засыналі попелам усё вакол на дзясяткі кіламетраў. Землятрусы скалыхвалі зямлю.

  Але час ішоў. Вада і вецер знішчалі скалы. Горы ператварыліся ў камяністыя мёртвыя пустэльні. Суша апускалася, і мора, у якім ужо ўзнікла жыццё, залівала зямлю. Затым яно паступова зноў адыходзіла.

  Каля 440 млн гадоў назад перамяшчэння зямной кары замарудзіліся і берагавыя лініі мораў сталі больш стабільнымі. Яны праходзілі паміж цяперашнімі Мінскам і Маладзечнам, а таксама на захад ад Пінска. Большасць жа тэрыторіі займала раўнінная суша. Яе ўзбярэжжа пачало зарастаць першымі наземнымі раслінамі.

Дыназаўры каля 200 млн гадоў назад

  Затым мора надоўга адступіла ад меж Беларусі, каб праз некалькі мільёнаў гадоў затапіць яе амаль цалкам. Тым часам панаваў цёплы і вільготны клімат. На невялікай прасторы паміж Брэстам і Гародняй раслі першыя лясы з гіганцкіх папаратнікаў, у якіх ужо трапляліся скарпіёны і шматножкі. На ўзбярэжжах і ў балотах насялялі земнаводныя стварэнні.

   Найважны перыяд для развіцця жывёльнага свету пачаўся 225 млн гадоў назад з наступам мезазойскай эры. У трапічных лясах ужо панавалі іглічныя дрэвы - папярэднікі хвой. Пазней пачалі распостраняцца кветкавыя расліны. Лясныя праталіны пакрыла трава.

   Мезазой - эра амаль непадзельнага панавання дыназаўраў, якія былі продкамі вядомых нам яшчарак, змей, чарапах, кракадзілаў і нават птушак. Яны апанавалі зямлю і адрозніваліся разнастайнасцю памераў, вонкавага выгляду і спосабаў жыцця - зубастыя драпежнікі і траваедныя гіганты, хутканогія і вельмі рухомыя і пакрытыя магутнымі панцырамі непаваротлівыя. У небе было досыць лятучых дыназаўраў з крыламі якія нагадваюць цяперашніх кажаноў.

Каля 70 млн гадоў назад у гісторыі Зямлі пачынаецца кайназойская эра. Тым часам аблічча планеты паступова прымае знаёмыя нам абрысы. Прыкладна 45 млн гадоў назад мора канчаткова пакінулі територию Беларусі, і з гэтага часу яна ператварылася ў кантынентальны край.

   Прыкладна 65 млн гадоў назад на ўсім зямным шары за кароткі час змерлі амаль усе дыназаўры. Знікла гэтак жа і каля палова кветкавых раслін. Што здарылася ? На рахунак гэтага існуе мноства тэорый. Паводле адной з іх - у Зямлю ўразаўся велізарны метэарыт, рэзка змяніўся клімат на планеце на шматлікія дзясяткі тысяч гадоў.

   Нарэшце, каля 2 млн гадоў назад у трапічных зонах Афрыкі з'явіўся першы чалавек, хоць яшчэ вонкава і вельмі падобны на малпу. Ён мог хадзіць прама на дзвюх нагах, калоў камяні і рабіў з іх першыя прымітыўныя прылады працы, пачаткаў карыстацца агнём і меў адносна вялікі мозг.

 

Rambler's Top100 Артыкулы | Партнеры | Кантакты | © 2010 При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.