Сайт belhistory.com, - гэта спецыялiзаваны рэсурс па тэме гісторыя Беларуси. На розных этапах гісторыі ў яго фармаванні удзельнічалі готы, гепіды, люцічы, палабскія славяне, прусы, ятва, дайнова, крывічы, літва, русіны, татары і іншыя народы. Мэта гэтага сайта пазнаёміць усіх ахвотнікаў з гісторыяй і культурай старажытнай Беларуска-Літоўскай (Ліцвінскай) дзяржавы, як мага больш поўна адбіць шматвяковы шлях беларусаў (літвінаў) ад сівой даўніны да сённяшніх дзён у бесперапыннай сувязі з гістарычным працэсам на Еўрапейскім кантыненце. Ён адлюстроўвае ўсе найболей значныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі яшчэ з дагістарычных часоў !

У канцы XIV-XV павеках Вялікае Княства Літоўскае займала велізарную територию ад Балтыйскага да Чорнага мора і з'яўлялася на той час самым вялікім па пляцы дзяржавай у Еўропе ! Для беларусі ВКЛ мае велізарнае значэнне, бо менавіта ў складзе гэтай дзяржавы канчаткова сфармаваўся беларускі народ.
Афіцыйная, поўная назва дзяржавы гучала як: Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.
Мы абвыклі лічыць Беларусь зусім невялікай і незаўважнай па памерах яе територии і колькасці насельніцтва... Можа так яно і будзе, калі мы параўнаем Беларусь з так званымі "вялікімі" дзяржавамі, як напрыклад Расія, Кітай, Індыя ці Канада, але не будзе так калі параўнаць з такімі дзяржавамі, як Данія, Бельгія, Галандыя і г.д. Пры апошнім параўнанні мы бачым, што не так ужо і малая наша Беларусь.
Сучасная Беларусь не ўключае ў свой склад усёй этнографичексой Беларусі. Дзякуючы гэтаму цяжка вызначыць територию Беларусі. Паспрабуем вызначыць яе паводле этнаграфічных прыкмет. Пры такім падыходзе да справы мы бачым, што Беларусь, акрамя цяпер прыналежных ёй територий, складаюць гэтак жа Смаленская вобласць Расіі, частка Чарнігаўскай вобласці Ўкраіны, Беластоцкае ваяводства Польшчы, паўднёва-усходняя частка сучаснай Літоўскай Рэспублікі ўключаючы Вільнюс. Ёсць гэтак жа моцна русіфіцыраваны беларускі этнаграфічны тып у Цвярской, Пскоўскай і Арлоўскай абласцях Расіі. Этнаграфічная Беларусь размясцілася ў басейне верхняга Дняпра, пачынальна з Прыпяці і Дзёсны і ў басейне рэк Нёмана і Заходняй Дзвіны. Уся тэрыторыя этнаграфічнай Беларусі даходзіць амаль што да 300 тысяч км².
Рэдка калі за мінулыя стагоддзі Беларусь бачыла супакой. Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, яна была тым месцам, дзе соприкосались эканамічныя інтарэсы Захаду і Ўсходу. Тут вельмі часта адбываліся вялікія войны.
