Крыве-Крывейта
"Цэнтр займаецца вывучэннем і рэкансгрукцыяй этнічнага космасу беларусаў. Гэта значыць, даследаваннем беларускіх старажьпнасцей, даўняга светапогляду, дахрысціянскай рэлігіі і традыцыйных каштоўнасцей", —..гаворыць філосаф Аляксей Дзермант. Ён, як і сацыёлаг Аляксей Ластоўскі, адносіцца да маладой генерацьгі прыхільнікаў "Крыўя". А Дзерманг больш як сем гадоў плённа працуе ў згуртаванні. Важнай рысай цэнгра ён называе грунтоўнасць ва ўсім, імкненне рабіць якасны і варты прадукт, што б гэта ні было: музыка, краязнаўства, навука... "Назва цэнтра "Крыўя" — слова-сімвал, з якім звязаны сакральны, духоўны аспект гісторыі краю. Вытокі слова крыўя — ад балтыйскіх назваў святара: крывіс, крыве, Крыве-Крывейта, — тлумачыць паходжанне назвы А. Дзермант. — Болей таго, Крыўя — этнічная тэрыгорыя крывічоў — мясцілася на вытоках рэк Дняпра, Дзвіны і Волгі, галоўным еўрапейскім водападзеле, што надзяляла яе сакральнасцю, надзвычайнымі якасцямі. Між іншым, гэта суадносіцца з уяўленнямі старажытных індаеўрапейцаў — грэкаў, рымлян, індыйцаў, іранцаў — пра паўночную прарадзіму, святую краіну - "Гіпербарэю". Фіксаваных сяброў у цэнтра няма. Ёсць пэўнае ядро, вакол якога трымаюцца ўсе, хто жадае далучыцда. Гэта полацкія і мінскія навукоўцы, студэнцкія этнаграфічныя асяродкі. Дапамагчы тут гатовы ўсім, хго займаецца або сур'ёзна цікавіцца карыснай справай адраджэння беларускай зтнічнай культуры. Напрыклад могуць запрасіць прыняць удзел у святочных абрадах альбо паспрыяць на-вуковым матэрыялам, проста дапамагчы парадай і г. д Сярод прькільнікаў ідэй "Крыуя" многія вядомыя пісьменнікі, музыкі. Да прыкладу, Тодар Кашкурэвіч — адзін з ініцыятараў адраджэння дуды. На інструментах, змайстраваных ім, граюць музыкі не толькі ў Беларусі, але і ў Літве, Латвіі, Нарвегіі. Акрамя таго, Т. Кашкурэвіч займаецца навуковай дзейнасцю — даследуе міфалогію і фальклор. Цесна звязана з "Крыўяй" праца Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
Беларусы і прусы
Адна з галін дзейнасці навукова-асвет-ніцкага згуртавання — выдавецкая. Быў выдадзены цзлы шэраг зборнікаў пад ад-найменнай назвай. Спрычынілася згур-таванне і да стварэння кнігі "Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік". Яе навуковым рэдактарам быў С. Санько. Новым праектам "Крыуя" стаў часопіс "Druvis". Назва выдання звязана з дасле-даваннямі балтыйскіх каранёў беларусаў, якія праводзяцца цэнтрам. Тэрмін узяты з прускай мовы і перакладаецца як "вера". Сімвал рэлігійнай веры прусаў увасабляецца ў вобразе дрэва, восі сусвету, а гэта адпавядае і міфалагічным уяўленням беларусаў. Тут варта згадаць адных з нашых продкаў — яцвягаў, якія былі найбліжэйшымі сваякамі прусаў, мелі блізкія мовы. Падчас наступлення крыжакоў на Прусію многія жыхары краіны былі вымушаныя эмігрыраваць у ВКЛ у тым ліку і на тэрыторыю сённяшняй Беларусі. Пра канцэпцыю выдання А Дзермант гаворыць: "Часопіс імкнецца спалучыць навуковыя звесткі, грунтоўныя ідэі і вобразныя сродкі".
© Ганна КОТ

