Першыя летапісныя звесткі аб Мазыры
адносяцца да 1155 г., калі кіеўскі князь Юры Даўгарукі перадаў яго чарнігаўскаму князю Святаславу Ольгавічу. Неўзабаве Мазыр зноў аказваецца пад уладай кіеўскіх князёў. У 1240— 1241 гг. разбураецца і спальваецца мангола-татарамі.
Пазней у XIV ст. уваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага. Да 1569 г.— павятовы цэнтр Кіеўскага ваяводства, потым пераходзіць у склад Менскага.
3 1577 г. карыстаецца майдэборскімі правамі. Першапачатковы прывілей быў карфірмаваны каралямі — Жыгімонтам III Вазай (10 верасня 1609 г.), Міхаілам Карыбут-Вішнявецкім (20 кастрычніка 1670 г.), Янам III Сабескім (1680). У прывілеях, паміж іншым, было падкрэслена, што мазыранам дазвалялася «ловенне рыб у рацэ Турэ і ў возеры, пачаўшы ад Ясеня аж да ракі Тура з абедзвюх бакоў ракі абодва берагі Прыпяці».
У выніку пажару ў пачатку XVII ст. мазырскі замак і частка горада згарэлі, у сувязі з гэтым у 1609—1613 гг. былі прыняты пастановы, адпаведна з якімі мазыранам прадпісвалася адбудаваць «пад страхам віны ў 80 грыўнаў замак і гарадскія плацы». У 1615 г. адбываецца антыфеадальнае паўстанне, а ў 1649 г. жыхары горада актыўна ўдзельнічаюць у рэлігійных войнах сярэдзіны XVII ст.
У 1793 г. пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай уваходзіць у склад Расіі як павятовы цэнтр Мінскай губерні. На канец 1866 г. насельніцтва горада набліжаецца да 7000. Дамоў каменных 15, драўляных — 730. У 1885 г. у Мазыры заснавана запалкавая фабрыка «Маланка». У канцы XIX ст. у горадзе існуе 5 дроб-ных прадпрыемстваў.
У 1933—1938 гг.— раённы цэнтр Палескай вобласці. Насельніцтва ў 1939 г.— 17 500 ча-лавек. 3 1954 г.— раённы цэнтр Гомельскай вобласці.
Мазыр

