BELHISTORY.COM

Беларускі гістарычны партал

Гэта цікава

Вайна 1812 г. на землях Беларусі

Паўстанне 1831 года

Устанаўленне рускага дамінавання і зараджэнне беларускага руху (1863-1904)

Перыяд нацыянальнага самасцвярджэння беларусаў (1905-1914)

У барацьбе за душы вернікаў

Змаганне Расіі за поўнае падпарадкаванне Беларусі ў пэўнай ступені нагадвала рэлігійныя войны. Пад сцягам праваслаўя ішла русіфікацыя. Германавіцкі Благавешчанскі касцёл.Гэтаму супрацьстаяў каталіцызм, але і ён вёў да паланізацыі. Такое становішча толькі ўзвышала для беларускага народа ролю уніяцкай веры. Ад выніку "рэлігійнай вайны" залежаў яго лес.

Стаўленне ўрада да "польскай" веры. Каталікам рымскага абраду забаранялася адчыняць новыя прыходы, калі ў гэтых прыходах не набіралася 100 хатаў або 400 вернікаў, і вышэйшае духавенства не магло мець зносінаў з Рымам непасрэдна, а толькі праз царскі ўрад. Беларускія землі дзяліліся паміж Магілёўскай, Мінскай, Віленскай і Ковенскай епархіямі на чале з біскупамі. Яны ж падпарадкоўваліся мітрапаліту, які меў рэзідэнцыю ў Пецярбурзе. Вышэйшым органам кіравання каталікоў была ўрадавая ўстанова - Рымска-каталіцкая калегія. Царскі ўказ 1827 г. забараняў пераходзіць з уніяцтва ў каталіцызм. Пасля паўстання 1831 г. ксяндзам забаранялася без дазволу адлучацца са сваіх прыходаў, рымска-каталіцкі касцёл пераводзіўся на дзяржаўнае ўтрыманне, а яго маёнткі канфіскоўваліся. За дапамогу паўстанцам 191 кляштар з 304-х быў ліквідаваны. Звычайна іх ператваралі ў прыходскія касцёлы. У семінарыях дазвалялася выкладаць толькі на лацінскай або на рускай мове. Але, мала таго, у атачэнні Мікалая I выношваліся планы далучэння больш за мільён уніятаў (грэка-каталікоў) у Беларусі і Украіне да праваслаўных.

Роля уніяцтва. Уніяцкая царква ўзнікла як вынік каталіцка-праваслаўнага кампрамісу. Уніяты прызнавалі каталіцкія дагматы, падпарадкоўваліся законам каталіцкай царквы і рымскаму папу, але захоўвалі ў набажэнстве праваслаўныя абрады, царкоўнаславянскую і беларускую мовы. Уніяцкі клір дэманстраваў у мінулым палітычную адцанасць сваёй паствы Рэчы Паспалітай і тым стрымліваў яе паланізацыю. Уніяцкая вера дапамагала беларускім сялянам, мяшчанам і дробнай шляхце зберагчы сваю этнічную самабытнасць у складзе Рэчы Паспалітай. Пасля разбораў гэтай дзяржавы уніяцкая царква ператварылася ў палітычную зброю руска-польскага супрацьстаяння. Царскі ўрад імкнуўся перацягнуць уніяцкую большасць насельніцтва на свой бок, каб замацавацца на беларускіх землях. Рымска-каталіцкая апазіцыя старалася ўтрымаць уніятаў у сферы свайго уплыву.


Rambler's Top100 Артыкулы | Партнеры | Кантакты | © 2010 При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.