Жыццё сялян, самага шматлікага саслоўя ў ВКЛ, уяўляла сабой цэласны комплекс асабістых, сваяцка-суседскіх, бытавых, прыродных, эканамічных, сацыяльных, прававых, ваенна-палітычных, рэлігійных, светапоглядных фактараў. 
У дакументах 14—1-й пал. 16 ст. сялян ВКЛ звычайна называлі «людзі», «смерды», «мужыкі», «падданыя», «хлопы» (апошнія 2 назвы сталі асноўнымі ў 17-18 ст.); у Жамойці ў 13-16 ст. - «лаўкінінкі», «коймінцы», «велдамы». Паводле прыналежнасці зямлі, якой карысталіся сяляне, існавалі дзяржаўныя (велікакняжацкія, гаспадарскія), баярскія (шляхецкія), царкоўныя (духоўныя) сяляне. У сярэдзіне 16 ст. амаль 50% зямлі належала дзяржаве, 45% - шляхце, 5% - царкве, нязначная колькасць зямлі, на якой жылі сяляне, належала гарадам. Асновай сялянскай гаспадаркі быў ворны зямельны надзел, за карыстанне якім сяляне плацілі рэнту. Да канца 15 ст. асноўнай формай рэнты была даніна мёдам, футрам, збожжам, мясам і інш. Сяляне,асноўнай формай рэнты якіх была даніна, называліся даннікамі, яны былі асн. катэгорыяй сялянства ў 15-пач. 16 ст. У гэты час у жыцці сялян вялікую ролю адыгрывалі промыслы: паляванне, бортніцтва, рыбалоўства. Даннікамі былі і дольнікі, якія плацілі трэцюю або чацвёртую долю ўраджаю (іх было шмат на Падзвінні ў 1-й пал. 16 ст.). Даннікі выконвалі і дадатковыя павіннасці (дзякла, мезлева і інш.). 3 канца 15 ст. ў сувязі з развіццём панскай гаспадаркі (двароў, фальваркаў) феадалы сталі інтэнсіўна ўводзіць адработачныя павіннасці і грашовую рэнту. У рэгіёнах, дзе пераважалі даннікі (Жамойць, Падзвінне, Падняпроўе, Севершчына, Кіеўшчына, Палессе, Валынь) роля натуральнай даніны была зменшана, а плацяжы грашыма (як эквівалент натуральнага падатку) павялічыліся. На захадзе ВКЛ сталі пераважаць чыншавыя сяляне (асноўнай іх павіннасцю быў грашовы чынш) і цяглыя сяляне (выконвалі пераважна паншчыну). У пач. 16 ст. памер паншчыны са службы быў 1 дзень у тыдзень, у сярэдзіне 16 ст. - 2 дні. Асобную катэгорыю сялянства складалі сяляне-слугі, якія выконвалі павіннасці па абслугоўванні панскага маёнтка, неслі вайсковую службу ці службы, выкананне якіх патрабавала адпаведнай кваліфікацыі. Сяляне-слугі поўнасцю ці часткова вызваляліся ад інш. павіннасцей. Да сялян-слуг адносіліся: ваенныя сяляне (панцырныя баяры, путныя баяры, паседскія баяры, служкі, выбранцы, шчытныя слугі, ардынскія слугі і інш.; у 15-16 ст. доля ваенных сялян-слуг была вялікая сярод сялянства Жамойці, Полаччыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Севершчыны, Кіеўшчыны, Валыні); адміністрацыйна-гаспадарчыя сяляне (старцы, сотнікі, войты, падвойскія, цівуны і інш.); дваровыя сяляне-слугі (кухары, пекары,адверныя, півавары); прамыславікі (асочнікі, бортнікі, баброўнікі, конюхі, рыбаловы, стральцы, псяры і інш.); вясковыя рамеснікі (кавалі, цесляры, ганчары, калеснікі, кушняры і інш.). Асобную катэгорыю вясковага насельніцтва складала чэлядзь нявольная. Сялянё, найперш дзяржаўныя, выконвалі і дзярж. павіннасці (у 14-16 ст. - будаўніцтва і рамонт абарончых збудаванняў, дарог, мастоў, перавозка дзярж. грузаў і службовых асоб, стацыя) і плацілі падаткі на ваенныя мэты (сярэбшчына, ардыншчына, пагалоўшчына).

![]()
© Энцыклапедыя Вялікага Княства Літоўскага