Беласток

Беласток (па-польску: Bialystok) — горад ва ўсходняй Польшчы, адміністрацыйны цэнтар Падляскага ваяводзтва. Горад размешчаны на невялікай рацэ Белай, прытоку Супрасьлі. Знаходзіцца на захадзе этнаграфічнай тэрыторыі беларусаў, у розныя часы ўваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, БНР, Міжваеннай Польскай Рэспублікі, БССР, Польскай Народнай Рэспублікі, куды быў далучаны пасьля Другой сусьветнай вайны, і Рэспублікі Польшча. Беласток — найбольшы горад усёй паўночна-ўсходняй Польшчы. У Беластоку жыве 293 тыс. чалавек (2005 г.).

Герб Беластоку

Беласток быў заснаваны вялікім князем Гедымінам у 1320 г. У XIV ст. ён узгадваецца як паселішча на гандлёвым шляху з Мазовіі на Горадню. Пазней Беласток працяглы час быў прыватным уладаньнем. Сярод яго ўласнікаў найбольш вядомымі былі Браніцкія. Найбуйнешым і найбольш важным горадам Падляшша Беласток стаў у XVIII ст. У першай палове XVIII ст. тут была пабудаваная ратуша і іншыя мураваныя будынкі, палац магнатаў Браніцкіх з тэатрам, садам, аранжарэямі; горад быў умацаваны мураванай сцяной з вежамі-брамамі. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Беласток быў ўключаны ў склад Прусіі і стаў цэнтрам аднаго з прускіх дэпартамэнтаў, у гэты час у горадзе пачала развівацца прамысловасьць, адкрылася першая спэцыяльная мэдычная навучальная ўстанова. Пазней паводле Тыльзіцкага міру Беласток увайшоў у склад Расейскай імперыі. У 1862 праз горад быў пракладзены ўчастак Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі. Прамысловыя прадпрыемствы выпускалі сукно, корт, шаўковыя тканіны, капялюшы, разьвівалася кравецтва. У Беластоку працавалі школы і вучэльні, 2 тэатры, 2 лякарні, шпіталь, аптэкі, крамы, штогод праводзіўся кірмаш. Тут дзейнічалі праваслаўная і лютэранскія цэрквы, касьцёл, 2 сынагогі. Вялікае значэньне меў Беласток як вузел чыгунак і шашыйных дарог, гандлёвы цэнтар.

Беласток
Беласток, вул. Мікалаеўская. 1909 г.

Напачатку ХХ ст. колькасьць насельніцтва Беластока наблізілася да 100 тыс. чалавек, горад працягваў развівацца як прамысловы цэнтар. У 1915 пад час І сусьветнай вайны горад акупаваны нямецкімі войскамі. Пазней у выніку польска-савецкай вайны гэты край паводле Рыскага міру ў 1921 годзе ўвайшоў у склад Польшчы. У верасьні 1939, пасля пачатку ІІ сусветнай вайны на Беласточчыну ўступілі войскі Чырвонай Арміі. У Беластоку быў скліканы Народны сход Заходняй Беларусі, які абвясціў яе далучэнне да Беларускай ССР; 4 сьнежня 1939 ў складзе БССР была ўтворана Беластоцкая вобласць. Беласток стаўся цэнтрам воблаьці, а таксама цэнтрам Беластоцкага раёну гэтай вобласьці. 23 чэрвеня 1941 Беласток акупаваны войскамі фашысцкай Нямеччыны. Фашысцкая акупацыя прынесла вялізарны ўрон краю, асабліва жорстка фашысты вынішчалі жыдоўскае насельніцтва Беласточчыны. Цягам акупацыі было зьнішчана 55% насельніцтва, 80% жылой забудовы Беластока. 27 ліпеня 1944 г. Беласток быў вызвалены войскамі 2-га Беларускага фронту. У верасьні 1944 году Сталін перадаў Польшчы 17 раёнаў Беластоцкай вобласці і 3 раёны Берасцейскай вобласці, хаця фармальна гэтая тэрыторыя кіравалася Беларускай ССР да 16 жніўня 1945 году, калі быў прыняты закон аб савецка-польскай мяжы, паводле якога Польшча атрымала амаль усю былую Беластоцкую вобласьць і тры раёны Берасьцейскай вобласьці з гарадамі Беласток, Аўгустоў, Бельск, Ломжа, Гайнаўка і іншымі. Пры гэтым падрыхтоўка, падпісаньне і ратыфікацыя дамовы былі ажыццёўлены без удзелу ўпаўнаважаных прадстаўнікоў БССР, яна не абмяркоўваўся ў вышэйшых органах дзяржаўнай улады Беларусі, дамова парушала палажэньні Канстытуцыі СССР 1936 году і Канстытуцыі БССР 1937 году, якія патрабавалі згоды саюзнай рэспублікі на змяненьне яе межаў. З пункту гледжаньня міжнароднага права дамова ўяўляла сабой чарговы падзел тэрыторыі Беларусі. Пасля ўключэньня беларускіх тэрыторыяў у склад Польшчы было адноўленае Беластоцкае ваяводзтва. У 1999 годзе ў Польшчы быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, згодна з якім Беластоцкае ваяводзтва было скасавана і увайшло ў склад Падляскага ваяводзтва з цэнтрам у Беластоку.

ХРАНАЛОГІЯ АСНОЎНЫХ ПАДЗЕЙ
1320 г. Заснаванне Беластока вялікім князем Гедымінам
1795 г. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Беласток быў ўключаны ў склад Прусіі
1807 г. Паводле Тыльзіцкага міру Беласток увайшоў у склад Расейскай імперыі
1921 г. Паводле Рыскага міру Беласток ўвайшоў у склад Польшчы
верасень 1939 г. Далучэнне Беласточчыны да Беларускай ССР
23 чэрвеня 1941 г. Беласток акупаваны нямецкімі войскамі
27 ліпеня 1944 г. Беласток вызвалены войскамі 2-га Беларускага фронту
верасень 1944 г. Сталін перадаў Польшчы 17 раёнаў Беластоцкай вобласці і 3 раёны Берасцейскай вобласьці
Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии