Музей «Бярэсце» паказаў скураны мяч XIII стагоддзя. Фотафакт

Фатаграфію скуранога мяча, які знайшлі пры раскопках 1973 года, паказаў у сваім Instagram музей «Бярэсце».

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Берестье (@archeological_museum_berestje)

Мяч знайшлі археолагі ў культурным пласце XIII стагоддзя.

«У Бярэсце знойдзеныя такія рэдкія для старажытнарускіх гарадоў прадметы, як скураныя мячы. Круглы мяч з двух скураных кругоў і скураной палоскі, якая злучае іх пасярэдзіне, знойдзены ў пласце XIII стагоддзя пры раскопках 1973 года. Падобныя мячы сустракаліся ў Ноўгарадзе, Мінску, Полацку», – паведамляецца ў подпісе да фатаграфіі.

Музей «Бярэсце» адкрыўся 2 сакавіка 1982 года на Шпітальнай выспе Брэсцкай крэпасці на месцы дзяцінца старажытнага горада.

З 1969 па 1981 год год і ў 1988 годзе пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук прафесара Пятра Лысенка праводзіліся раскопкі, у выніку якіх былі выяўлены больш за 220 драўляных пабудоў XI-XIII стст., тры вулічныя маставыя, частаколы, шматлікія прадметы матэрыяльнай культуры таго часу.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
  • 17
    Падзяліліся