Гродназнаўства

Назва: Гродназнаўства: Гісторыя еўрапейскага горада
Год выдання: 2012
ISBN: 978-83-61617-85-3
Старонак: 339

Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае “Гродназнаўства” – гэта аповед пра гродзенскія эпізоды біяграфій вялікага князя Вітаўта і караля Стэфана Баторыя, змагароў за вольнасць Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага, вядомых дойлідаў Пятра Міланега і Джузепе Сака, рэфарматара Антонія Тызенгаўза і славутых літаратараў Элізы Ажэшкі і Васіля Быкава ды іншых вядомых гістарычных персанажаў і герояў.

Адначасова гэтая кніга паказвае, наколькі важна сёння зразумець звычайнага гараджаніна, таго, хто не дасягнуў славы ні на культурніцкім, ні на палітычным полі, але чыё жыццё сталася часткай той мінуўшчыны, якая і сёння прабіваецца скрозь асфальт сучаснасці і стварае genius urbis нашага гораду.

Гісторыя Гродна – трагічная і слаўная гісторыя горада на мяжы цывілізацый. Тут заўсёды надзвычай востра стаяла праблема выбару паміж рабствам і свабодай, паміж прыслужніцтвам чарговаму багатаму і ўплывоваму чужаку і ўласным гонарам і жаданнем застацца свабодным чалавекам.Звычайна гродзенцы выбіралі свабоду! Некаторыя – хлусню і рабства, але большасць усё ж такі свабоду… Гэта і дазваляе нам сёння казаць пра тысячагадовую гісторыю свайго горада.

Спампаваць

Зьмест

Ад выдаўцоў 5
Ад аўтараў 6

Школьнае краязнаўства як навука

§ 1. Імя горада 9
§ 2. Герб і сьцяг горада 17
§ 3. Сьведчаньні першабытнага часу 22

Гродна ў канцы X — сярэдзіне XIII стст.

§ 4. Таямніцы, раскрытыя археолягамі 26
§ 5. Узьнікненьне горада 34
§ 6. Пляніроўка старажытнага Гродна. Заняткі жыхароў 39
§ 7. Княскі горад 44
§ 8. Гродзенская архітэктурная школа 48

Гродна на пачатку эпохі ВКЛ (да 1496 г.)

§ 9. Ад Гродзенскага княства да ВКЛ 56
§ 10. У складзе Вялікага княства Літоўскага 62

Магдэбургскі Гродна (1496 — 1795 гг.)

§ 11. Жыцьцё горада па магдэбургскім праве 72
§ 12. Разьвіцьцё гарадзкой пляніроўкі ў XV — XVII стст 79
§ 13. Этнаканфэсійная структура насельніцтва і гаспадарка

Гродна ў першай палове XVI ст

§ 14. Горад часоў Стэфана Баторыя 98
§ 15. Гродзенскія соймы і соймікі 108
§ 16. Гродна ў войнах XVII — XVIII стст 113
§ 17. Гаспадарка Гродна ў часы Рэчы Паспалітай (XVII–XVII стст.) 122
§ 18. Гродзенскія каралеўскія рэзыдэнцыі 130
§ 19. Горад у часы сойма 1793 г. Паўстаньне 1794 года 138
§ 20. Культурнае жыцьцё горада ў XVII–XVIII стст. 146

Гродна ў складзе Расейскай імпэрыі (1795—1917 гг.)

§ 21. Губэрнскі Гродна 156
§ 22. Гродна ў вайне 1812 года 161
§ 23. Рэвалюцыйны і грамадзкі рух у Гродне ў першай палове ХІХ ст. 166
§ 24. Эканамічнае разьвіцьцё горада 170
§ 25. Падзеі ў горадзе напярэдадні і падчас вызваленчага паўстаньня 1863 -1864 гг 178
§ 26. Гарадзенцы ў час рэвалюцыі 1905 — 1907 гг 184
§ 27. Гродна ў культурнай палітыцы Расійскай імперыі 189

Гродна ў войнах пачатку ХХ стагоддзя

§ 28. Гродна ў гады Першай сусьветнай вайны (1914 — 1918 гг.) 202
§ 29. Горад у 1918—1921 гг. 212

Гродна ў складзе другой Рэчы Паспалітай (1921 — 1939 гг.)

§ 30. Сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё горада 220
§ 31. Грамадзка-палітычнае жыцьцё горада (1921 — 1939 гг.) 230
§ 32. Культурнае жыцьцё горада 240

Гродна ў складзе БССР (1939 — 1991 гг.)

§ 33–34. Гродна ў час Другой сусьветнай вайны (1939—1945 гг.) 254
§ 35. Горадабудаўніцтва Гродна 272
§ 36. Сацыяльна-эканамічнае і грамадзка-палітычнае
жыцьцё ў 1945 — 1985 гг 282
§ 37. Гродна ў савецкай культурнай палітыцы 294
§ 38. Гродна ў часы ≪перабудовы≫. Шлях да незалежнасьці Беларусі (1985—1991 гг.) 305

Сьпіс рэкамэндаванай літаратуры 320
Слоўнік 328

 Дадаткі

Сьпіс бурмістраў Гародні 336
Сьпіс войтаў Гародні 338
Сьпіс прэзыдэнтаў Гародні 338
Сьпіс старшынь Гродзенскага гарсавету і гарвыканкама 339

Падзяліцца