Полацк XVI-XVIII стагоддзяў

ДукНазва: Полацк XVI-XVIII стагоддзяў: Нарысы тапаграфіі, гісторыі матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццёвай прасторы насельніцтва беларускага горада
Аўтар: Д.У. Дук
Выдавецтва: Полацкі дзяржаўны універсітэт
Год выдання: 2007
ISBN: 78-985-418-534-7
Старонак: 268
Манаграфія прысвечана гісторыі Полацка XVI – XVIII стст. На падставе археалагічных і пісьмовых крыніц прыводзіцца характарыстыка развіцця тапаграфіі Полацка, асаблівасцей развіцця матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццёвай прасторы насельніцтва самага старажытнага горада Беларусі ў эпоху ранняга Новага часу. Прадстаўлены новыя звесткі аб развіцці тапаграфіі Полацка. Зроблена ілюстраванае апісанне і сістэматызацыя даных пра асноўныя катэгорыі матэрыяльнай культуры. Упершыню ў гістарыяграфіі прапануецца комплекснае вызначэнне асяроддзя і ўмоў штодзённага жыцця насельніцтва Полацка XVI – XVIII стст. Прадстаўлена вялікая колькасць малюнкаў, планаў Полацка і табліц.

Разлічана на прафесійных гісторыкаў, студэнтаў гістарычных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, мастацтвазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.


Спампаваць

Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым праз форму сувязі.