Рэлігія і царква на Беларусі: энцыклапедычны даведнік

Рэлігія і царква на Беларусі: энцыклапедычны даведнікНазва: Рэлігія і царква на Беларусі: энцыклапедычны даведнік
Выдавецтва: Беларуская Энцыклапедыя
Год выдання: 2001
ISBN: 985-11-0220-2
Старонак: 368

Канец ХХ ст. у Беларусі быў адзначаны павышэннем ролі рэлігіі, што паўплывала на павышэнне цікавасці да гісторыі царквы і канфесійнай структуры сучаснага грамадства. У сувязі з гэтым наспела неабходнасць у выданні літаратуры, якая б давала неабходныя звесткі па тэорыі і гісторыі рэлігіі і актуальных праблемах царкоўна-рэлігійнага жыцця. Прапануемы энцыклапедычны даведнік — адно з першых выданняў, дзе ў сістэматызаваным выглядзе асвятляюцца рэлігійная дагматыка, абраднасць, царкоўныя структуры, гісторыя і культура розных канфесій на Беларусі. У даведніку змешчаны артыкулы пра найбольш пашыраныя канфесійныя плыні, канкрэтныя рэлігійныя арганізацыі, сучасныя праваслаўныя і каталіцкія епархіі, найбольш вядомыя манастыры і кляштары, цэрквы і касцёлы, манаскія ордэны, рэлігійныя выданні, важныя падзеі рэлігійнай гісторыі Беларусі. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, партрэтамі.

Спампаваць

Падзяліцца