Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV – канцы XVI ст.

БоханНазва: Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV - канцы XVI ст.
Аўтар: Ю.М. Бохан
Выдавецтва: Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі. Інстытут гісторыі
Год выдання: 2008
ISBN: 978-985-08-0956-8
Старонак: 449
Кніга прысвечана шырокаму колу праблем развіцця вайсковай справы Вялікага княства Літоўскага ў перыяд другой паловы XIV - канца XVI ст. У ёй разглядаюцца пытанні эвалюцыі баявых сродкаў і іх уздзеяння на вылучэнне родаў войск. Асобна аналізуецца асартымент засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і далёкага бою, рыштунку вершніка і верхавога каня, фартыфікацыйнае будаўніцтва. Значная ўвага адводзіцца арганізацыі ўзброеных сіл, у тым ліку феадальнага апалчэння (паспалітага рушэння) і наёмнага войска, яго камплектацыі, матэрыяльнаму забеспячэнню, функцыянаванню ў мірны і ваенны час. Кніга разлічана на гісторыкаў, археолагаў, музейных супрацоўнікаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй вайсковасці Вялікага княства Літоўскага.

Спампаваць

Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым праз форму сувязі.