Вялiкi гiстарычны атлас Беларусi. Т. 2

Назва: Вялiкi гiстарычны атлас Беларусi ў 4-х тамах. Т.2
Выдавецтва: Белкартаграфія
Год выдання: 2013
ISBN: 978-985-508-245-4
Старонак: 347

Другі том Вялікага гістарычнага атласа Беларусі ахоплівае перыяд ад Люблінскай уніі 1569 г. да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. На працягу ўсяго гэтага перыяду лёс Беларусі быў цесна звязана з лёсамі іншых народаў, якія ўтваралі Рэч Паспалітую: літоўцаў, палякаў, украінцаў, яўрэяў, татараў і інш.

Другі том атласа праца выніку работы аўтарскага калектыву, асноўную частку якога склалі прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі і шэраг дзяржаўных архіўных устаноў.

Аўтары імкнуліся як мага паўней данесці шырокай грамадскасці свае веды, даць максімальна поўную і навукова абгрунтаваную выяву гэтага важнага перыяду нашай гісторыі, ўпісаць яе ў агульнаеўрапейскі кантэкст.

Аснову тома складаюць тры тэматычныя раздзелы. Першы з іх прысвечаны ваенна-палітычным падзеям, другі - сацыяльна-эканамічнаму развіццю, трэці - духоўна-культурнаму жыццю.

Спампаваць

Падзяліцца