Браслаў

Пошук па сайту

Гл. таксама

Катэгорыі

Рэклама:

За малые деньги обучение программе 1с предприятие для вас совсем недорого.

Старажытнае славянскае паселішча, на маляўнічых землях паміж славянскімі і балцкімі плямёнамі. Па некаторых звестках, заснаваны ўнукам Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра — Брачыславам (памёр у 1044 г.). Але згодна звесткам археалягічных Герб: у блакітным полі залатое сонца, на якім блакітны трохву гольнік з чалавечым вокам — во-кам боскага наканаванняраскопак яшчэ ў ІХ ст. на месцы сучаснага Браслава існавала старажытнае паселішча латгалаў і крывічоў. Уваходзіў у Полацкае княства. Умацаваны валам вышынёй ад 3 да 9 м, дзядзінец старажытнага Браслава разьмяшчаўся на пярэсмыку паміж азёрамі Дрывяты і Навята на Замкавай гары, побач знаходзіўся пасад.
У 1065 г., адпаведна з паданнем, захоплены літоўскім князем Кернусам. У XIV ст., паводле завяшчання Гедыміна, адышоў да ягонага старэйшага сына Яўнута. У тым жа стагоддзі становіцца цэнтрам павета.
У 1434 г. у Браславе князь Свідрыгайла вёў перагаворы з беларускімі баярамі, князямі і нямецкімі крыжакамі, шукаючы саюзнікаў для барацьбы за велікакняжацкі прастол.

Браслаў

 

У прывілеі караля Жыгімонта Старога, які датуецца 1514 г., упершыню ўспамінаецца Браслаўскі замак. Жонка караля Аляксандра, маскоўская князёўна Алена, заснавала ў горадзе жаночы праваслаўны манастыр, дзе яна і памёрла ў 1513 г.
Паводле пастановы сойма 1590 г., у горадзе пабудаваны дом для пасяджэнняў земскага і гарадскога судоў, а таксама для зберажэння павятовага архіва. Як сведчаць няпоўныя дадзеныя інвентара 1554 г., у горадзе існавала 5 вуліц, дамоў каля 110. Па падліках некаторых навукоўцаў насельніцтва разам з вайсковым пагранічным гарнізонам замка складала каля 1000 чалавек.
Інвентар 1649 г. паказвае 120 дамоў у горадзе. У наступныя дзесяцігоддзі Браслаў моцна разбураецца, таму, адпаведна рашэнняў вальнага сойму, у 1661 г. ён вызваляецца ад выплаты падаткаў на 4 гады.
3 1795 г.— у складзе Расіі, спачатку ў губерні Літоўскай, потым Віленскай. Цэнтр павета з 1801 па 1808 г.
У 1921 —1939 гг. павятовы цэнтр Віленскага ваяводства ў складзе Польшчы.
Сёння Браслаў — раённы цэнтр Віцебскай вобласці. Насельніцтва 9,5 тыс. чал. (2010 г.).