Будзіны

Будзіны — племя, якое ўпамінаецца пры апісанні зямель і народаў Усходняй Еўропы ў 4-й кнізе «Гісторыі» старажытна-грэчаскага гісторыка Герадота (5 ст. да н.э.). Паводле Герадота, будзіны — вялікае вандроўнае племя з светла-блакітнымі вачамі і рыжымі валасамі, што жыло сярод лясоў, больш за 15 дзён шляху ад Меаційскага возера (Азоўскага мора).

Яго мова адрознівалася ад скіфскай і элінскай. На думку некаторых даследчыкаў (П.Шафарык, З.Даленга-Хадакоўскі і інш.), будзіны жылі ў Падняпроўі на тэрыторыі Беларусі, дзе часта сустракаюцца назвы з коранем «буда-» (тыпу Жгунская Буда). Пацверджанне сваёй думкі яны бачылі ў іншых герадотаўскіх апісаннях: будзіны займаліся паляваннем, на іх землях знаходзіўся горад, жыллёвыя пабудовы і свяцілішчы якога былі зроблены з дрэва, і г.д. Да гэтых меркаванняў крытычна ставіліся Р.Зянькевіч, В.Завітневіч, Яўхім Карскі і іншыя даследчыкі. Яны лічылі, што будзіны не прымалі ўдзел у этнагенезе славян, у тым ліку беларусаў, а назвы з коранем «буда-» больш позняга паходжання і звязаны са спецыяльнымі пабудовамі для тэрмічнай апрацоўкі драўніны.

Будзіны
Неўры- носьбіты мілаградскай культуры і будзіны — носьбіты юхноўскай культуры

Сучасныя даследчыкі звязваюць будзінаў з юхноўскай культурай.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии