Каляндар памятных дат Беларусі на 2019 год

~ 1500 гадоў таму працягвалася масавае рассяленне славян на ўсход з тэрыторыі сучаснай Нямеччыны на тэрыторыю Беларусі, дзе жылі балцкія плямёны. Пачалася славянізацыя тэрыторыі Беларусі і працэсы стварэння беларускага (крывіцка-літоўскага) этнасу.

975 гадоў тэму ў Полацку пачалося будаўніцтва Сафійскага сабора. Пачатак княжання ў Полацку Усяслава Чарадзея.

755 гадоў таму вялікім князем літоўскім стаў Войшалк.

505-я гадавіна (8 верасня) бітвы пад Оршай.

500 гадоў (9 лютага) з дня выхаду ў Празе (1519) “Книги Иудиф”, надрукаванай Ф.Скарынам.

465 гадоў таму ў Любчанскай друкарні выйшаў каляндар С. Фурмана.

445 гадоў таму пачала сваю дзейнасць друкарня Мамонічаў ў Вільні. Працавала да 1623 г. Выдала каля 50 кірыліцкіх выданняў і 35 кніг на польскай мове.

385 гадоў (4 сакавіка) з дня нараджэння К.Лышчынскага (1634—1689), мысліцеля-атэіста.

250 гадоў таму пабудаваны ў стылі барока Жыровіцкія (у Слонімскім раёне) Багаяўленская і Крыжаўзвіжанская цэрквы — помнікі беларускага дойлідства другой паловы XVIII ст.

245 гадоў таму пачала сваю работу Гродзенская тэатральная школа Тызенгаўза. Працавала да 1780 г.

245 гадоў таму пачала працаваць Магілёўская прыдворная друкарня, заснаваная дзядзькам В. I. Дуніна-Марцінкевіча, магілёўскім архіепіскапам, пісьменнікам і вучоным-славістам С. I. Богушам-Сестранцэвічам. Працавала да 1797 г.

225 гадоў таму на Беларусі і ў Літве пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Якуба Ясінскага.

205 гадоў (18 красавіка) з дня нараджэння Я.П. Тышкевіча (1814—1873), беларускага археолага, этнографа, гісторыка.

195 гадоў таму надрукаваны “Беларускі архіў старажытных грамат” — першы зборнік дакументаў па гісторыі беларускіх зямель.

180 гадоў таму Полацкі царкоўны сабор скасаваў Брэсцкую унію 1596 г. і тым самым ліквідаваў уніяцкую царкву на Беларусі.

180 гадоў (28 красавіка) з дня нараджэння М.А. Камінскага (1839—1868), этнографа, фалькларыста, даследчыка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў.

155 гадоў таму (17 красавіка) была створана Віленская археаграфічная камісія для збору і выдання дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы. Ліквідавана ў 1915 г.

115 гадоў (6 лістапада) з дня нараджэння Язэпа Лёсіка (1884—1940), рэвалюцыянера, пісьменніка, мовазнаўцы.

115 гадоў таму ў Пецярбургу пачаў выдавацца нелегальны беларускі народніцкі часопіс “Гоман”.

101 год таму (25 сакавіка 1918 г.) адбылося абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

100 гадоў (1 студзеня) з дня ўтварэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.

75 гадоў (3 ліпеня) з дня вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

30 гадоў таму (24—25 чэрвеня) ў Вільнюсе праходзіў Устаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту за перабудову “Адраджэнне”.

Падзяліцца:
  • 21
    Падзяліліся