Дата | Падзея |
1 | - 1576 Каранацыя Стэфана Баторыя – вызваліцеля Полацка падчас Лівонскай вайны
- 1585 Нарадзілася св. княгіня Сафія Слуцкая (01.05.1585 – 19.03.1612) – каталічка, кананізаваная праваслаўнымі. Заступніца праваслаўя ў Беларусі.
- 1710 Узарваны Полацкі Сафійскі сабор войскамі Пятра I падчас Вялікай Паўночнай вайны 1700-1721
|
3 | |
6 | - 1434 Падпісаны Троцкі прывілей аб роўнасці ў правах каталікоў і праваслаўных – “каб ня было ніякага разладу і каб яны карысталіся роўнымі ласкамі“
- 1686 Падпісаны дагавор аб “Вечным міры” – канчатковы вынік Крывавага Патопу 1654-1667.
|
10 | |
20 | - 1573 Імем Генрыха Валуа (першага выбарнага караля Рэчы Паспалітай) падпісаныя Генрыкавы артыкулы – клятва выбарных каралёў, якая абмяжоўвала каралеўскую ўладу і перапыняла спадчыну трона.
|
24 | - 1377 Дзень памяці вялікага князя Альгерда (1296 — 24.05.1377), які завяршыў збор ўсіх беларускіх земляў у адзіную дзяржаву
|
25 | - Дзень памяці Максіма Багдановіча (9 снежня 1891, Мінск – 25 мая 1917 Ялта)
|
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!