Каляндар памятных дат Беларусі на 2018 год

~ 1500 гадоў таму працягвалася масавае рассяленне славян на ўсход з тэрыторыі сучаснай Нямеччыны на тэрыторыю Беларусі, дзе жылі балцкія плямёны. Пачалася славянізацыя тэрыторыі Беларусі і працэсы стварэння беларускага (крывіцка-літоўскага) этнасу.

1000 гадоў назад (1018) адбылася бітва каля Бярэсця аб'яднаных сіл польскага караля Балеслава Храбрага і тураўскага князя Святаполка Яраполчыча з войскам Яраслава Мудрага.

950 гадоў з часу народнага паўстання ў Кіеве (1068-1069), у выніку якога на вялікакняжанне быў прызначаны полацкі князь Усяслаў Брачыслававіч.

765 гадоў назад (1253) вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Міндоўг прыняў тытул караля і каранаваўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Навагрудку.

725 гадоў з пачатку княжання (1293-1316) у Вялікім Княстве Літоўскім Віценя

695 гадоў назад (1323) горад Вільня (былы Крывы Горад ці Крывіч-Горад) быў абвешчаны асноўнай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага.

680 гадоў назад (1338) быў заключаны дагавор паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскім ордэнам і горадам Рыгаю аб міры, граніцах, свабодным плаванні па Заходняй Дзвіне і інш.

660 гадоў з часу ўваходжання (1358) Мсціслаўскага княства ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

650 гадоў назад (1368) адбыўся паход беларуска-літоўскіх войск начале з вялікім князем Альгердам на Маскву.

560 гадоў назад (1458) праваслаўная царква ў Вялікім Княстве Літоўскім канчаткова вызвалілася ад маскоўскай метраполіі і непасрэдна падпарадкоўвалася канстанцінопальскаму патрыярху.

520 гадоў назад (1498) Полацк атрымаў Магдэбургскае права.

495 гадоў назад (1523) у Кракаве выдадзена паэма Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”.

465 гадоў назад (1553) брэсцкі стараста Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў у Брэсце кальвінскі збор і першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню.

460 гадоў назад пачалася Лівонская вайна (1558-1583).

445 гадоў назад (1573) быў прыняты акт аб свабодзе веравызнанняў у Рэчы Паспалітай.

435 гадоў назад (1583) пачалося будаўніцтва Нясвіжскага замка паводле праекта архітэктара Дж. Бернардоні.

425 гадоў з часу выдання (1593) у друкарні Мамонічаў “Буквара”

415 гадоў назад (1603) была надрукавана першая дакладная карта Вялікага Княства Літоўскага, выкананая Тамашам Макоўскім.

285 гадоў з часу нараджэння Тызенгаўза Антонія (1733 – 1785), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, мецэната.

245 гадоў з пачатку дзейнасці (1773-1794) у Рэчы Паспалітай Адукацыйнай камісіі.

230 гадоў назад быў абраны Вялікі Сойм Рэчы Паспалітай (1788-1792) празваны Чатырохгадовым.

200 гадоў з дня нараджэння А.К.Кіркора (1818-1886), беларускага гісторыка, археолага, этнографа і грамадскага дзеяча.

180 гадоў з часу выхаду (1838) газет “Виленские губернские ведомости”, “Минские губернские ведомости», “Могилевские губернские ведомости”, “Гродненские губернские ведомости” і “Витебские губернские ведомости”.

170 гадоў назад (1848) уступіў у лік дзеючых Дняпроўска-Бугскі канал.

155 гадоў назад (1863-1864) пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстанне у Польшчы, на Беларусі і ў Літве.

120 гадоў назад (1898) у Віцебску адбыўся пуск першага на Беларусі трамвая на электрычнай цязе.

110 гадоў з часу выдання (1908) першага зборніка вершаў Я. Купалы “Жалейка”.

100 гадоў таму (25 сакавіка 1918 году) адбылося абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.