Храналогія гісторыі Беларусі

Старажытны перыяд гісторыі

100 тыс. год да н.э. — VIII ст.​

Першабытны перыяд

100 тыс. год да н.э. – V ст.

   Пачынаецца ад часу Вялікіх зледзяненняў і першых спробаў засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі і ахоплівае этапы ўзнікнення шматлікіх першабытных культур на працягу існавання першабытнага грамадства. Пасля рассялення індаеўрапейцаў у Еўропе, якое паклала пачатак эпохі металаў, у першабытнай гісторыі Беларусі распачынаецца балцкі перыяд, звязаны з рапаўсюджаннем плямён балцкай супольнасці, дамінаванне якіх працягвалася да з’яўлення славянскіх плямёнаў, якое адбылося ў канцы эпохі.

Каменны век

100 тыс. год да н.э. - пач. 2-га тыс. да н.э.

Бронзавы век

Пач. 2-га тыс. - VIII-VII ст. да н.э.

Жалезны век

VIII-VII ст. да н.э. — V ст.

Пераддзяржаўны перыяд

V — VIII стст.

   Час рассялення на тэрыторыі Беларусі славянскіх плямён і iх суадносiн з тутэйшым балцкiм насельніцівам. Стварэнне плямянных саюзаў, паступовы пераход ад ваеннай дэмакратыі да ранняй дзяржавы.

Рассяленне славян

кан. V - пач. IX ст.

Перыяд Русі

IX – пач. XIII ст.

Нарманскі перыяд

820-я – 970-я гг.​

  Час пранікнення вікінгаў на балта-славянскія землі, утварэння Русі і ўваходжання большасці беларускіх земляў у склад Кіеўскай дзяржавы. Узнікненне і развіццё самастойных дзяржаў у Полацку і Тураве. Перыяд заканчваецца захопам Полацка наўгародскім князем Уладзімерам і смерцю полацкага князя Рагвалода.

Ранні перыяд

кан. VIII ст. - 879 гг.

Утварэнне дзяржаўнасці

879 — 980 гг.

Перыяд магутнасці

980-я – 1101 гг.

   Перыяд распачынаецца вяртанням полацкага пасаду нашчадкамі Рагвалода, паступовым выхадам Полацка з-пад улады Кіева і заканчваецца смерцю Усяслава Чарадзея. За яго княжанням Полацкая зямля дасягае велічы сваёй магутнасці, пашыраючы сваю уладу на землі Літвы і Ніжняга Падзвіння і становіцца значнай дзяржавай на землях усходніх славян.

Умацаванне і росквіт дзяржаўнасці

980-я - 1101 гг.

Перыяд раздробленасці

1101 г. – пач. XIII ст.

   Перыяд распаду Полацкай зямлі на асобныя княствы і ўнутранай барацьбы. З’яўленне Віцебскага, Друцкага, Менскага, Ізяслаўскага, Лагойскага удзельных княстваў, а таксама залежных ад Полацка земляў Герцыке і Кукейнойс на ніжняй Дзвіне. Працяг барацьбы з Кіеўскай дзяржавай. Аднаўленне самастойнасці Тураўскага княства і яго распад на ўдзелы. Фарміраванне Берасцейскай зямлі. Узрастанне ролі Смаленску і Літвы ў палітычным жыцці беларускіх земляў. Пошукі шляхоў кансалідацыі ў сувязі з агрэсіяй крыжацкіх ордэнаў і пагрозай мангола-татарскага нашэсця.

Княжанне Глеба Усяславіча ў Менску

1101 - 1119 гг.

Пад націскам экспансіі

1199 - 1229 гг.

Перыяд ВКЛ

XIII ст. – 1569 г.

Новагародскі перыяд

~1230 – 1316 гг.

   Час аб’яднання літоўскіх зямель і суседніх беларускіх княстваў пад уладай літоўскага конунга Міндоўга. Пачатак знішчэння племяннога ладу і усталявання неабмежаванай манархіі федэратыўнага тыпу на аснове літоўска-беларускай тэрытарыяльнай і палітычнай супольнасці. Са смерцю Міндоўга распачынаецца дынастычная барацьба за ўладу з кароткачасовыямі уладараннямі нашчадкаў Міндоўга. Перыяд уплыву Галіцка-Валынскага княства на Літву ў час княжання Войшалка змяняецца вяртаннем да самастойнай палітыкі ў часы княжання Трайдзена.

Утварэнне ВКЛ

1230 - 1263 гг.

Першыя ўладары княства

1263 - 1289 гг.

Замак у Троках

Узмацненне дзяржавы

1290 - 1316 гг.

Віленскі перыяд

1316 – 1385 гг.

   Перыяд распачынаецца з пачаткам княжання Гедыміна і пераносу ім сталіцы ў Вільню. Перыяд характэрызуецца імклівым пашырэннем тэрыторыі ВКЛ галоўным чынам за кошт большай часткі сучаснай тэрыторыі Беларусі. Час ўмацавання княжаскай улады, дыпламатычных поспехаў у Заходнім і Усходнім напрамку. Са смерцю Гедыміна ў ВКЛ пачынаецца перыяд дыярхіі: кіраванне дзяржавай ажыццяўляецца дзвюмя князямі – Кейстутам і Альгердам, з якіх апошяняму дасталіся ў спадчыну усходнія землі, да якіх на працягу кіравання дадаліся новыя.

Пашырэнне цэнтральнай улады

1316 - 1341 гг.

Княжанне Альгерда

1345 - 1377 гг.

Ягайла і дынастычная вайна

1377 - 1384 гг.

Крэўскі перыяд

1385 – 1569 гг.

   Крэўская ўнія, заключаная паміж Польшчай і ВКЛ у 1385 г. адкрыла новы перыяд у айчыннай гісторыі, які і стаў фактычна перыядам уній. Падпісанне Крэўскай уніі з Польшчай паставіла пад пагрозу незалежнасць ВКЛ, што выклікала рух пратэсту сярод знаці, скарыстаўшы які да ўлады прыходзіць Вітаўт. Княжанне Вітаўта пачалося з шэрагу няўдач, кульмінацыяй якіх стала паражэнне ад татар на Ворскле. Для супрацьдзеяння Ордэну ВКЛ мусіла заключыць новую ўнію з Польшчай. Кульмінацыяй княжання Вітаўта становіцца яго ўдзел у Грунвальдскай бітве, дзе ён разам з Ягайлам атрымлівае перамогу над крыжакамі.  У часы княжання Вітаўта ВКЛ дасягае максімальнага пашырэння сваёй тэрыторыі.

  Супярэчнасці паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім, якія наспявалі гадамі, ўрэшце выліліся ў шэраг войнаў. Маскоўскае княства ў другой палове XV ст. стала імкліва пашыраць свае ўладанні, прэтэндуючы на гегемонію ва Усходняй Еўропе. Акрамя націску з усходу ВКЛ павінна была адбіваць напады татараў з Крымскага ханства. Пачатак праўлення Жыгімонта Аўгуста знаменаваны правядзеннем аграрнай рэформы, так званай “валочнай памеры”, якая стала важным этапам развіцця гаспадаркі ў ВКЛ. Лівонская вайна з Маскоўскай дзяржавай прывяла ВКЛ да значных тэрытарыяльных стратаў і з’явілася прычынай унутранага палітычнага крызісу, які вымушаў палітычную эліту дзяржавы ісці на больш шчыльныя кантакты з Польшчай, якая ў выпадку аб’яднання абяцала ваенную дапамогу. У выніку была падпісана Люблінская унія, якая прывяла да аб’яднання ВКЛ і Кароны Польскай у адну дзяржаву – Рэч Паспалітую

Вітаўт

Княжанне Вітаўта

1392 - 1430 гг.

Перыяд палітычнага крызісу

1430 - 1440 гг.

Час Казіміра Ягайлавіча

1440 - 1492 гг.

Княжанне Аляксандра

1492 - 1506 гг.

Час Жыгімонта Старога

1506 - 1548 гг.

Люблінская унія. Мастак Я.Матэйка

Жыгімонт Аўгуст і Люблінская унія

1548 - 1569 гг.

Перыяд Рэчы Паспалітай

1569 — 1795 гг.

Падзяліцца
  • 4
    Падзяліліся