Завершана рэканструкцыя Княскага палаца ў Вільні

6 ліпеня 2018 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Віленскага Дольнага (Ніжняга замка) — рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх у складзе комплексу віленскіх замкаў.  Аднаўленне Ніжняга замка заняло 15 гадоў.

Работы па аднаўленні палаца былі пачаты ў 2002 годзе, а 17 сакавіка 2004, прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі А. Бразаўскас і мэр Вільнюса А. Зуокас урачыста заклалі першы камень у яго фундамент. 6 ліпеня 2009 года адбылося сімвалічнае адкрыццё замка, у рамках святкавання тысячагоддзя першага гістарычнага ўпамінання пра Літву, а ў ліпені 2013 г. для наведвальнікаў была адкрыта першая частка палаца.

У адноўленым палацы дзейнічае музей. Агульная плошча пабудоў – 13 500 м2. У музеі захоўваецца 0,5 млн. унікальных археалагічных экспанатаў.

Ніжні замак у Вільні быў разбураны 200 гадоў таму, практычна адразу (1801 г.) пасля акупацыі Рэчы Паспалітай. Яго аднавілі над выяўленымі падчас раскопак 1987 – 2001 гг. рэшткамі палаца. Гэта складовая частка віленскага палацавага комплексу – княскі замак, які стаяў паміж Кафедральным саборам і Замкавай гарой. Палац складаецца з 4 карпусоў з закрытым унутраным дваром.

ru.delfi.lt

Падзяліцца
  • 9
    Падзяліліся