Пачала працу электронная база дадзеных спаленых немцамі беларускіх вёсак

З нагоды 70-й гадавіны спалення вёскі Хатынь Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь разам з Беларускім фондам міру і Расійскім фондам “Гістарычная памяць” падрыхтавалі электронную базу дадазеных “Беларускія вёскі спаленыя падчас Вялікай Айчыннай вайны”.

База дадзеных пабудавана па алфавітным прынцыпе і складаецца з дзьвух частак: інфармацыйнай ды ілюстрацыйнай. У ёй публікуюцца ўнікальныя матэрыялы: дадзеныя агентурнай выведкі, допыты сведак, дакументы СС і інш.

У базу дадзеных увайшлі звесткі пра населеныя пункты, спаленыя нацыстамі ў 1941-1944 гадах.

На дадзены момант у ёй можна знайсці інфармацыю пра 5445 вёсак.

Праца па ўдакладненні спісу, напаўнення базы інфармацыяй працягваецца. Аўтары запрашаюць карыстальнікаў прыняць удзел у аднаўленні трагічных старонак у гісторыі Беларусі.

© Radyjo.net