Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі

У кастрычніку 1988 г. Беларусь далучылася да Канвенцыі па ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, прынятай ЮНЕСКА ў 1972 г. На сёняшні дзень 4 аб'екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

 

Таксама 10 аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў спіс Сусветнай спадчыны. Сярод іх: Аўгустоўскі канал, Сафійскі сабор у Полацку, Камянецкая вежа, Каложская (Барысаглебская) царква ў Гродне, Брэсцкая крэпасць, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Свята-Мікольскі жаночы манастыр у Магілёве і інш.