Дрыгавічы

Дрыгавічы (ст.-слав. дьрьговичи) жылі ў паўднёвай частцы Беларусі ў VIII-XII стст. Цэнтрамі гандлю і рамёстваў ў іх былі Тураў, Пінск, Давыд-Гарадок, Слуцк, Брэст, Клецк, Капыль, Рагачоў. На крывіцка-дрыгавіцкім памежжы стаялі Мінск, Лагойск, Барысаў. Папярэднікам і этнічным вытокам дрыгавічоў было стараславянскае насельніцтва пражскай культуры ўзбярэжжа Прыпяці. Распаўсюджваючыся на поўнач ад гэтай ракі, дрыгавічы актыўна асімілявалі балтаў.

Карта рассялення славян на тэрыторыі Беларусі

З захаваўшыхся старажытных пісьмовых крыніц упершыню упамінаюцца у “Аповесці мінулых гадоў”, дзе яны згадваюцца ў яе ранняй недатаванай частцы, дзе гаворыцца аб рассяленні славян, што прыйшлі з Падунаўя: “…а друзии седоша межи Припетью и Двиною и нарекошася дреговичи…”1 

Хутчэй за ўсё назва паходзіць ад старажытнарускага слова дрыгва або дрягва, што значыць «балота».

пацеркі дрыгавічоў
Бронзавыя пацеркі дрыгавічоў з Свішчава (Камянецкі р-н), Заслаўя, Навагрудку; XI – XII стст. (Заслаўскі гісторыка-археалагічны запаведнік).

Згодна з археалагічнымі дадзенымі паўднёвая мяжа тэрыторыі рассялення дрыгавічоў праходзіць на поўдзень ад Прыпяці (курганныя могільнікі Барыскавічы, Скрыгалаўская Слабада, Тураўскае Балота, Глініца, Рычава, Хільчыцы, Цербежава). Пацеркі дрыгавічскага тыпу знойдзены ў вярхоўях Убарці, у раёне рассялення летапісных дрэўлян. Усходняя мяжа рассялення дрыгавічаў праходзіць па Дняпру. На левым беразе Дняпра вядомы толькі асобныя курганныя могільнікі з дрыгавічскімі пацеркамі. Паўночная мяжа ідзе ад Нова-Быхава на Дняпры па вадараздзелу Друці і Беразіны да Барысава, далей да Лагойска і Заслаўля. Аб заходняй мяжы рассялення дрыгавічаў няма адзінага меркавання: адныя даследчыкі (Ул.З. Завітневіч, В.В. Сядоў) адзначаючы шырокае ужыванне камянёў (тыповае для яцвяжскіх курганоў) у пахаваннях у раёне сярэдняга цячэння Зах. Буга праводзяць заходнюю мяжу рассялення дрыгавічоў па Выганаўскіх балотах; іншыя прытрымліваюцца меркавання, што дрыгавічская тэрыторыя дасягнула цячэння Зах. Буга, адзначаюць дрыгавічскія рысы курганных пахаванняў ля Беластока, называюць дрыгавічскімі гарады Берасце, Драгічын Надбужскі, Нурэц2.

Найбольш вядомае дзяржаўнае ўтварэнне дрыгавічоў – Тураўскае княства. Час яго ўзнікнення летапісе адносяць да другой паловы X ст. Аднак даволі хутка Тураўскае княства трапіла пад кіеўскае панаванне, з-пад якога вызвалілася толькі ў XII ст.

  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у 6-і тамах) Першы том. Мінск, “Экаперспектыва”, 2000. ст.139
  2. Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, “Наука и техника”, 1972. ст.29-31
Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии