Дрыгавічы

Пошук па сайту

Гл. таксама

Катэгорыі

Рэклама:

Дрыгавічы (ст.-слав. дьрьговичи) жылі ў паўднёвай частцы Беларусі ў VIII-XII стст. Цэнтрамі гандлю і рамёстваў ў іх былі Тураў, Пінск, Давыд-Гарадок, Слуцк, Брэст, Клецк, Капыль, Рагачоў. На крывіцка-дрыгавіцкім памежжы стаялі Мінск, Лагойск, Барысаў. Папярэднікам і этнічным вытокам дрыгавічоў было стараславянскае насельніцтва пражскай культуры ўзбярэжжа Прыпяці. Распаўсюджваючыся на поўнач ад гэтай ракі, дрыгавічы актыўна асімілявалі балтаў.

 

Хутчэй за ўсё назва паходзіць ад старажытнарускага слова дрыгва або дрягва, што значыць «балота».

Найбольш вядомае дзяржаўнае ўтварэнне дрыгавічоў – Тураўскае княства. Час яго ўзнікнення летапісе адносяць да другой паловы X ст. Аднак даволі хутка Тураўскае княства трапіла пад кіеўскае панаванне, з-пад якога вызвалілася толькі ў XII ст.