Падзяліцца:
Апавяшчэнні
Clear all

Войны Старажытнага Полацка з Даніяй у V стагоддзі

1 Посты
1 Карыстальнікі
0 Likes
1,678 Прагляды
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

Вайна за Даніяй у 5 стагоддзі? Гучыць неяк фантастычны. Напэўна гэта жарт. Полацк жа з'явіўся толькі ў 862 годзе, якое пятае стагоддзе…….ну дзявятае ж

Археолагі даўно вызначылі, што першае паселішча на Полацкім гарадзішчы ўзнікла……ў 7 стагоддзі да н.э.! То бок крыху пазней Рыма. Вядома, тады Полацк не быў горадам, а толькі невялікім паселішчам старажытных балтаў, але ж сам факт таго, што Полацк бесперапынна існуе некалькі тысяч гадоў!

Вернемся да вайны з данамі. Пра гісторыю Полацка да «афіцыйнага» заснавання няма інфармацыі ў славянскіх летапісах. Іншая сітуацыя з Скандынаўскімі сагамі. У старажытных сагах захаваліся шматлікія паведамленні пра Полацк. Канечне іх трэба успрымаць крытычна, бо гэта гістарычна-міфічныя творы, аднак гісторыі апісаныя ў сагах маюць гістарычны падмурак. Адной з самых карысных крыніц па старажытнай гісторыі беларускага Падзвіння з'яўляецца «Дзеянні данаў» Саксона Граматыка.

Саксон граматык(каля 1140 — пасля 1208 гг.) — дацкі летапісец, які ў сваім 16-томным летапісе «Дзенянні данаў» (лац.: Gesta Danorum) выклаў найстаражытныя скандынаўскія сагі.
 Саксон граматык (каля 1140 — пасля 1208 гг.) — дацкі летапісец, які ў сваім 16-томным летапісе «Дзенянні данаў» (лац.: Gesta Danorum) выклаў найстаражытныя скандынаўскія сагі.

Горад Дзюна і Хандван

Першая «беларуска-дацкая вайна» (не хакейная) звязана з імем легендарнага дацкага караля Хадзінга

Хадзінг кароль данаў
 Хадзінг кароль данаў

У першай кнізе Саксон згадвае князя Хандвана, які кіраваў горадам Дзюна, што стаяў на Дзвінне. Горад Дзюна быў абнесены непрыступнымі сценамі, таму Хадзінг звярнуўся да хітрасці: загадаў дасведчаным лаўцам птушак налавіць птушак, якія жывуць у намётах гараджан, i замацаваць на іх пёрах падпаленыя кноты. Птушкі паляцелі ў свае гнёзды і запалілі дамы, у выніку ўспыхнуў пажар, жыхары пакінулі браму без абароны і кінуліся тушыць дамы. Хадзінг раптам напаў на горад і захапіў у палон Хандвана, якому дазволіў адкупіцца золатам

Войны Старажытнага Полацка з Даніяй у V стагоддзі, выява №4
 

Што ж гэта за горад Дзюна, і дзе ён знаходзіўся? Дзюна (лац. Duna) стар.-скандынаўская назва. Dyna - назва Заходняй Дзвіны, значыць згадваецца нейкі горад на Дзвінне, гэта не Полацк, бо ён быў добра вядомы старажытным вікінгам. Горад гэты знаходзіўся вышэй Полацка на Дзвінне, бо пазней згадваецца што ў наступным паходзе данаў яны спачатку напалі на Полацк, а ўжо потым на Дзюну, значыць гэты горад знаходзіўчы вышэй па рацэ. Хутчэй усяго горад Дзюна — гэта старажытны Віцебск, які як і Полацк значна старэйшы «афіцыйнай» згадкі

«Вялікая вайна» Фродзі І

Паводле легенды, выкладзенай Саксонам, Фродзі пасля вайны з куршамі і іх каралём Дорна (rex Dorno), напаў на флот князя Транона, кіраўніка Рутэнія, які перагарадзіў яму шлях дадому. Перад бітвай ноччу Фрода прасвідраваў у караблях русінаў адтуліны, а затым нечакана напаў са сваім флотам на караблі русінаў якія танулі. Пра лёс Транона далей нічога не вядома, а Фродзі вярнуўся ў Данію.

Войны Старажытнага Полацка з Даніяй у V стагоддзі, выява №5
 

Фродзі накіраваў збіраць даніну з пераможаных (верагодна, людзей пераможанага Транона). "Аднак калі ён даведаўся, што адпраўленыя ім у Русь (Rusciae) за данінай паслы з-за вераломства мясцовых жыхароў былі жорстка забітыя, ён прыйшоў у моцнае абурэнне ад гэтай двайной несправядлівасці і загадаў узяць у самую цесную аблогу іх горад Раталу. Горад быў узяты амаль без баявых дзеянняў (нібыта, Фродзі, падзяліўшы на мноства параток рэчышча ракі, якая бараніла горад, пазбавіў яго натуральнай абароны, пасля чаго гараджане спынілі супраціў). Далей рушыў услед паход на Полацк супраць Веспасія

Войны Старажытнага Полацка з Даніяй у V стагоддзі, выява №6
 

Веспасій быў магутным князем Полацкай зямлі. Згодна сагам Полацк заўсёды быў добраўмацаваным горадам. Фродзі пасля перамогі над Транонам падышоў да Полацка (у тэксце - Палтіскі) і зразумеў, што сілай узяць горад не атрымаецца. Тады Фродзі вырашыў звярнуцца да хітрасці: распаўсюдзіў слых пра сваю смерць і нават арганізаваў свае пахаванне, сам пры гэтым таемна хаваўся з невялікім лікам давераных паплечнікаў. Веспасій, даведаўшыся аб уяўнай смерці варожага правадыра, прыслабіў пільнасць і абарону горада. Фродзі скарыстаўся бестурботнасцю русаў, пранік у горад са сваімі людзьмі, забіў Веспасія падчас балю і гульняў і, карыстаючыся адсутнасцю русаў, авалодаў горадам.

Можна лічыць усе гэтыя паведамленні фантастычнымі, аднак яны маглі мець месца. Зноў такі, аналізуючы імя князя Веспасій (лац. Vespasius) даследчыкі заўважылі цікавую рэчы, у балцкіх мовах viešpats, viešpatis перакладаецца як гаспадзін. Магчыма гэта быў тытул балцкага князя старажытнага Полацка.

Звычайна паходы данаў на Старажытную Беларусь адносяць да V ст. н.э.

 
Размешчана : 17 красавіка 2020 03:02
Тэгі тэмаў
Падзяліцца: