1000 гадоў з часу п...
 
Share:

[Закрытая] 1000 гадоў з часу першай згадкі ў пісьмовых дакументах Літвы  

 

Belhistory
Заснавальнік Admin
Далучыўся: 1 год таму
Посты: 260
21 студзеня 2010 02:32  

Сёлета спаўняецца 1000 гадоў з часу першай згадкі ў пісьмовых дакументах Літвы як тэрыторыі і народа. Гэтым пісьмовым дакумэнтам, у якім пад 1009 годам упершыню згадвалася Літва, былі Кведлінбурскія аналы, дзе распавядалася пра жыццё і смерць Бруна-Баніфацыя з Кверфурта. Біскуп Бруна-Баніфацый з’яўлаўся вядомым прапаведнікам, які вёў місіянерскую працу сярод люцічаў (славянскі народ у цяперашняй зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія на паўночным усходзе Нямеччыны) і печанегаў (качэўнікі-цюркі ў паўночным Прычарнамор'і), бываў у Польшчы й Кіеўскай Русі. Пры чарговай спробе пропаведзі хрысьціянства сярод язычнікаў Бруна й яго 18 спадарожнікаў загінулі на мяжы Русі й Літвы 14 лютага 1009 года. Пазьней Бруна-Баніфацый як пакутнік за веру рымска-каталіцкім касцёлам быў абвешчаны сьвятым.

Згадка пра смерць Бруна-Баніфацыя, была першай, звязанай зь Літвой. Наступны раз Літва згадана пад 1040 годам, калі ва ўсходнеславянскім летапісе – “Повесці мінулых гадоў” – паведамляецца пра паход на яе кіеўскага князя Яраслава Мудрага. Гэты паход папярэднічаў вайсковай выправе Яраслава “ў ладдзях” на Мазовію, якая раней аддзялілася ад Польшчы і вярнулася з хрысціянства ў язычніцтва. Некаторыя гісторыкі нават мяркуюць, што Мазовія, яцвягі (заходнебалцкае племя) і Літва ўтварылі вайсковы саюз, задачай якога было супрацьстаянне хрысціянскім Польшчы і Кіеўскай Русі. Пазней ва ўсходнеславянскіх летапісах Літва пералічваецца сярод народаў, якія плацяць даніну Русі. Хутчэй за ўсё, даніна на Літву была ўскладзена ў выніку ўжо згаданага паходу Яраслава Мудрага. Толькі пад канец ХІІ стагоддзя Літва настолькі ўзмацняецца, што пачынае рабіць набегі на сваіх суседзяў. Набегі робяцца яшчэ больш частымі ў пачатку ХІІІ стагоддзя. Але характэрна, што ў летапісах практычна адсутнічаюць згадкі пра набегі Літвы на цяперашнія беларускія землі – тэрыторыі Полацкага княства і Панямоння. Набегі гэтыя звычайна рабіліся на Валынь, Пскоўскую, Смаленскую і Чарнігаўскую землі, і Польшчу. У 1240-х гадах насельніцтва Літвы было аб’яднана ў дзяржаву пад кіраўніцтвам Міндоўґа , які ў 1252г. каранаваўся ў Навагрудку каралеўскай каронай. Нягледзячы на ўсе складанасці гістарычнага лёсу, Літва Міндоўґа стала ядром Вялікага княства Літоўскага – адной з найбуйнейшых сярэднявеччых дзяржаў Еўропы.

На жаль, у самых ранніх дакументах не акрэсліваецца тэрыторыя Літвы і не даюцца хаця б некаторыя геаграфічныя прывязкі. Таму нашы сучасьнікі ў большасьці прывыклі атаясамліваць Літву старажытную з сучаснай Літоўскай Рэспублікай, хаця саманазва апошняй – Летува (Lietuva), а асноўнае насельніцтва называе сябе “летувіс”, “летувяй”. Між тым, гістарычныя матэрыялы сьведчаць, што на працягу многіх стагоддзяў Літвой называліся паўночна-заходняя і цэнтральная часткі сучаснай Беларусі, а на тэрыторыі сучаснай Літоўскай Рэспублікі – толькі яе меншая, паўднёва-усходняя частка, Віленшчына. Этнічная тэрыторыя беларусаў у сярэднявеччы і пазней, да ХІХ стагодзьдзя, падзялялася на такія часткі, як ўжо згаданая Літва, на паўночным усходзе – Русь (пазней Белая Русь), на поўдні – Палессе, на захадзе – Падляшша (якое ў асноўным супадае з цяперашняй Беласточчынай), па некаторых звестках на паўднёвым усходзе яшчэ выдзяляўся такі гістарычны рэґіён як Панізоўе (куды ўваходзіла тэрыторыя вакол Крычава, Чачэрска, Прапоўска, Рагачова, Гомеля, Рэчыцы). Амаль ўсё Падзвінне і частка Падняпроўя (з Магілёвам уключна) называліся Белай Руссю (яшчэ раней Руссю), але назва Белая Русь (Беларусь) канчаткова распаўсюдзілася на іншыя рэгіёны нашай краіны толькі пад канец ХІХ стагодзьдзя. У прыватнасьці, такое пашырэнне назвы Беларусь адлюстравана ў прадмове да зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”. У пачатку ж і нават у сярэдзіне ХІХ стагоддзя паўночны захад і часткова цэнтр Беларусі (з Мінскам уключна) па традыцыі ўсё яшчэ называліся Літвой. Дзекабрыст Аляксандр Бястужаў-Марлінскі, які ў 1821-22гг. па абавязку вайсковай службы знаходзіўся ў вёсцы Выганічы цяперашняга Валожынскага раёну (недалёка ад Ракава), у лістах да сваіх блізкіх паведамляў, што піша “з Літвы”. Нават значна пазьней пісьменьніца Эліза Ажэшка, якая наведала Ракаў, называла гэта мястэчка “літоўскімі (паўночнымі) Афінамі”. А.С.Пушкін у сваім вядомым вершы “Клеветникам России”, называў насельніцтва гістарычнай Літвы славянамі, а значыць адносіў гэту назву да тэрыторыі сучаснай Беларусі.


SNORAS
Актыўны Удзельнік
Далучыўся: 9 гадоў таму
Посты: 125
27 сакавіка 2010 15:50  

Сколько лет Беларуси ?

Этот вопрос поднял профессор Адам Мальдис на выступлении перед участниками белорусско-польской конференции белорусистов .

"Нас считают бязбацькавичами, словно на пустом месте возникли. то ли большевики придумали Беларусь, то ли Позняк. Мы ведем отсчет от 3 июля 1944 года в лучшем случае или от рождения того или иного чиновника в худшем. Уже забыли даже о БССР, а о БНР и не вспоминаем. Мы самая сарамлівая нация в мире и даже вопроса такого не ставим - сколько нам год ", - сказал ученый и призвал историков точно установить, когда нас начали называть белорусами.

Сам профессор Мальдис предложил готовиться к 800-летию Беларуси в 2017 году. Он выразил мнение, что отсчет следует вести от 1217 года. "Есть записи ирландского монахи, попавший на территорию Литвы и писал, что его коллега пошел на белорусский землю, Альбарусию. Этот же монах присутствовал на коронации Миндаугаса. Значит в середине XIII века мы уже назывались белорусами, - говорит исследователь. -- неожиданные сведения пришли недавно от коллег из Венгрии: в 1217 году, когда каранавали на Галицыйски трон венгерского претендента, его называли и королем Белой Руси. А нынешние земли Брестчины и Новогрудчины как раз входили в зону влияния Галиции. Если не найдем прежней даты, должны готовиться к этому, чтобы не было стыдно перед теми же литовцами. Пусть и 800 год, но это жестко прописано в королевских актах ", - отметил Профессор Адам Мальдис.

800лет! Старая нация,хорошо!

На мнение профессора Грицкевиче, отсчет белорусским государственности следует вести от первого упоминания о Полоцкое княжество в 980 году.Исследователи готовы к дискуссии на этот счет. Возможно 6-ая по счету конференция белорусистов будет посвящена как раз этому вопросу. Но все историки как один признают, что идея празднования рождения белорусского государственности так и останется на уровне инициативы, так как государство не заинтересована в поиске своих исторических корней.

Старайтес ,корни надо найти,алтернатива матушка Россия!


Licvin
Удзельнік
Далучыўся: 9 гадоў таму
Посты: 13
22 красавіка 2010 09:02  

@SNORAS wrote:

Сам профессор Мальдис предложил готовиться к 800-летию Беларуси в 2017 году. Он выразил мнение, что отсчет следует вести от 1217 года. "Есть записи ирландского монахи, попавший на территорию Литвы и писал, что его коллега пошел на белорусский землю, Альбарусию. Этот же монах присутствовал на коронации Миндаугаса. Значит в середине XIII века мы уже назывались белорусами, - говорит исследователь. -- неожиданные сведения пришли недавно от коллег из Венгрии: в 1217 году, когда каранавали на Галицыйски трон венгерского претендента, его называли и королем Белой Руси. А нынешние земли Брестчины и Новогрудчины как раз входили в зону влияния Галиции. Если не найдем прежней даты, должны готовиться к этому, чтобы не было стыдно перед теми же литовцами. Пусть и 800 год, но это жестко прописано в королевских актах ", - отметил Профессор Адам Мальдис.

Смешно і неудобно.

Такія дзіцячыя выступленні разумных, як здавалася, дзеячоў гавораць пра катастрафічны стан і нацыянальнай ідэі і узроўня навуковай думкі.

Абодва выпадка з Б.Руссю не маюць да тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ці да нашых этнічных тэрыторыяў аніякага дачынення. :(:


Share:
  
Працуе

Калі ласка, Уваход або Зарэгістравацца