600 гадоў Вялікай П...
 
Падзяліцца:
Апавяшчэнні
Clear all

[Закрытая] 600 гадоў Вялікай Перамогі пад Грунвальдам !

6 Посты
3 Карыстальнікі
0 Likes
1,298 Прагляды
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

600 гадоў таму 15 ліпеня 1410 г. Вялікая Перамога войскаў ВКЛ і Польшчы пры ўдзеле чэшскіх аддзелаў і татарскіх атрадаў над Тэўтонскім ордэнам крыжакоў пад Грунвальдам (Дуброўнай). 340 палкоў войска ВКЛ з беларускіх земляў было прадстаўлена 28 харугваў. Войскамі ВКЛ камандаваў Вялікі князь Вітаўт. Прапануецца 2010 год аб’явіць годам Вялікай Перамогі пад Грунвальдам.

 
Размешчана : 5 лютага 2010 20:31
Тэгі тэмаў
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

Не сумняваюся, пра гістарычную перамогу 1410 года пад Грунвальдам чулі многія. Ну як жа, там нашы ліцвіны і палякі супольна разграмілі ўшчэнт тэўтонскае нашэсце. Але вось сэнс гэтай вялікай падзеі ўсведамляюць далёка не ўсе: маўляў, калі тое было -- ужо амаль шэсць стагоддзяў мінула, ці мала чаго пасля гэтага адбылося на нашай зямлі…

Але ёсць рэчы, з'явы, падзеі, не падуладныя забыццю. Іх значэнне ў жыцці нацыі, развіцці дзяржавы не прыцямняецца з цягам часу. Падумаць толькі: нашы гераічныя продкі на чале з Вялікім князем Вялікага княства Літоўскага Вітаўтам і польскім каралём Ягайлам далі такога дыхту агрэсіўным крыжакам, што тыя ажно паўтысячы год не адважваліся ступаць на нашу зямлю. Бальшыня адважных ваяроў былі нашы землякі, хіба тое не з'яўляецца гонарам і прыкладам для ўсіх, каму дарагая воля і шчасце Бацькаўшчыны? Наўрад ці хто стане абвяргаць, што і Вялікая Перамога 1945 года над гітлераўскім фашызмам бярэ выток у той сівой даўніне…

Як жа мы ўшаноўваем гістарычную дату найвялікшага значэння? Так, гэта добра, што асобныя (на жаль -- менавіта асобныя) грамадскія аб'яднанні, гісторыкі, даследчыкі мінуўшчыны імкнуцца данесці веды і раскрыць велізарную ролю славутай бітвы ў жыцці многіх пакаленняў нашай краіны, у стварэнні, ушанаванні і адстойванні незалежнасці краіны. Даўно наспела і пераспела пытанне аб неабходнасці святкавання перамогі пад Грунвальдам на шырокім дзяржаўным узроўні, вывучэння яе ў вучэльнях усіх узроўняў, у тым ліку і вайсковых. Вось на такіх падзеях трэба выхоўваць патрыётаў Айчыны, а не на бутафорскай "лініі Сталіна".

…Пасля Грунвальда многія ваяры з крымскіх татар, што ўдзельнічалі ў бітве на нашым баку і паказалі сябе з найвыдатнейшага боку, засталіся ў Вялікім княстве, сталі жыць побач з нашымі прашчурамі як браты. І да сёння іх святыя кнігі "Аль-Кітаб" захавалі і данеслі да нас у напісаных па-арабску літарах усё багацце і сакавітасць жывога тагачаснага ліцвінскага слова. Многія з тых старадаўніх слоў і зараз ва ўжытку, занатаваны ў слоўніках… Факт, варты пашаны і захаплення!

Ці трэба казаць, што я ўсёй душой падтрымліваю апублікаваны ў "Народнай волі" зварот Мінскага культурна-асветнага клуба "Спадчына" да кіраўніцтва краіны з тым, каб прыгожа і годна, усім народам адсвяткаваць 600-годдзе вялікай бітвы, бляск якой не зацьміць вякам і бяспамятным людзям.

 
Размешчана : 5 лютага 2010 20:34
Посты: 0
 

Прывітанне!
Жадаю з вамі падзеліцца. Зараз чытаю вельмі цікавую кнігу Кастуся Тарасава "Пагоня на Грунвальд". Нажаль яна у мяне на рускай мове. Але кніга вельмі цікавая, у рамане прыведзена галерэя гістарычных асоб - вялікі князь Вітаўт, кароль Ягайла, вялікі магістр Ульрык фон Юнгинен, князь Свідрігайла, жонка Вітаўта княгіня Ганна і іншыя. Апісваюцца гадзіны перад бітвай, сутычкі, карай смерцю і шмат шмат цікавага.
Хто небудзт чытаў?Калі не, то абавязкова прачытайце!

 
Размешчана : 13 лютага 2010 17:38
SNORAS
Посты: 124
Удзельнік
 

Впервые роль Витаутаса Великого в инсценизации Грюнвальдской битвы досталась литовцу

На этот раз эту роль доверили 39-летнему офицеру Литовской армии капитану Донатасу Мазуркявичюсу. Мазуркявичюс сказал, что ему выпала большая часть выполнить роль одной из самых известных исторических личностей. Офицер служит в армии уже почти 20 лет, с конца 1991 года. Он всю жизнь интересовался историей, окончил исторический факультет в университете им. Витаутаса Великого.

Посол Литвы в Беларуси Эдминас Багдонас предлагает двум странам совместно отпраздновать в 2010 году 600-летие Грюнвальдской битвы. Об этом он заявил 8 июля, выступая на церемонии открытия в литовской дипмиссии выставки "Литва: история и культура", посвященной тысячелетию Литвы.

 
Размешчана : 27 сакавіка 2010 17:21
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 
 
Размешчана : 19 ліпеня 2010 15:02
Посты: 0
 

https://sites.google.com/site/zalgiriomusis1410/home/123-1/rusu-kalba -интересные данные по Грюнвальдской битве(не польская версия)-на основе Хроники Быховца и других летописей.

 
Размешчана : 28 студзеня 2011 19:36
Падзяліцца: