Браты Адамовічы – а...
 
Падзяліцца:
Апавяшчэнні
Clear all

Браты Адамовічы – авіятары, якія пакарылі Атлантыку

1 Посты
1 Карыстальнікі
0 Likes
918 Прагляды
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

Нашы землякі з Вілейшчыны браты Баляслаў і Восіп Адамовічы былі першаадкрывальнікамі паветранага шляху з Амерыкі ў Еўропу праз паўночную Атлантыку на аматарскім самалёце ў 1934 годзе. Браты Баляслаў і Восіп Адамовічы, якія нарадзіліся паблізу Альковічаў на Вілейшчыне ў канцы 19-га стагоддзя, сталі нацыянальнымі героямі міжваеннай Польшчы. У 1934 годзе яны былі першымі выхадцамі з тэрыторыі Другой Рэчы Паспалітай, якія пакарылі паветраны шлях з Амерыкі да Еўропы праз паўночныя воды Атлантыкі.
Браты Адамовічы
Да гэтага часу іхні ўчынак застаецца геройскім і легендарным. Гэта не былі прафесіянальныя лётчыкі як рускі Валеры Чкалаў ці першаадкрывальнік паветранага шляху з Амерыкі ў Стары Свет ў 1927 годзе амерыканец Чарлз Ліндберг. Простыя беларускія хлопцы, якія ўжо ў немаладым узросце дабіліся нейкага дабрабыту ў Амерыцы і здолелі за сваю капейку купіць аматарскі самалёт, навучыцца на ім лятаць, дзякуючы сваёй смеласці, інтуіцыі і адвазе зрабілі тое, што і сёння застаецца геройскім учынкам.

Польская прэса таго часу пісала, што героі насамрэч былі простымі “паядальнікамі хлеба”, двума немаладымі мужчынамі з відавочнай схільнасцю да аблысення, не самыя худыя і з вясёлым выглядам бізнэсменаў з харчблока. Іх геройскі учынак, як лічылі самі браты Адамовічы, адбыўся дзякуючы вялікай дозе шчасця.

 
Размешчана : 18 лістапада 2017 01:36
Падзяліцца: