[Замацаваная] Адкрыцці, знаходкі, новыя даследаванні Беларусі  

 

Opium
Сталы Удзельнік
Далучыўся: 7 гадоў таму
Посты: 45
15 чэрвеня 2012 13:50  


Каля Сафійскага сабора знайшлі новы падземны ход.

Вышынёй пад два метры, з чырвонай цэглы.

У Полацку мясцовым краязнаўцам — Андрэю і Аляксею Бухавецкім — атрымалася знайсці новы, пакуль яшчэ не даследаваны ўчастак полацкіх падзямелляў.

Паўразбуранае скляпенне браты ўбачылі пры абыходзе берага ракі Палаты непадалёку ад Сафійскага сабора.

«Дзверы» у падзямелле з’явілася дзякуючы апоўзню.

Па словах краязнаўцаў, унікальнасць знаходкі ў тым, што на тэрыторыі Верхняга замка падземны ход выяўлены ўпершыню. Да гэтага геаграфія полацкіх падзямелляў абмяжоўвалася раёнам кадэцкага корпуса і Мікалаеўскага сабора.

«Мы крыху расчысцілі ўваход і спусціліся ўніз, — распавёў Андрэй Бухавецкі. —

Ход апынуўся вялікі, у рост чалавека. Вышыня ходу — 1,8 м, шырыня — 1,3 м.

Сцены і скляпенне выкладзеныя з вялікай чырвонай цэглы, як мяркуецца, 18 стагоддзя. Над галавой і на сценах плямы чорнай сажы, напэўна, ад паходняў. У сцены ўбітыя дробныя металічныя мыліцы.

Удалося прайсці каля 80 метраў, потым стала душна. Увесь пройдзены ўчастак сухі, вады і завалаў не выяўлена. Ход ідзе ў бок Сафійскага сабора, дзе калісьці стаяў Кляштар базыльянаў».

Полацкія краязнаўцы захоўваюць у таямніцы дакладнае месца размяшчэння ўваходу і плануюць у бліжэйшы час правесці больш дэталёвае даследаванне падзямелляў з ужываннем спецсродкаў.

Чытаць цалкам https://nn.by/?c=ar&i=75329


АдказацьЦытата
Belhistory
Заснавальнік Admin
Далучыўся: 11 месяцаў таму
Посты: 258
4 студзеня 2014 20:51  

Археолагі знайшлі на самым усходзе краіны помнік XVIII cт. з надпісам на беларускай лацінцы

На камені добра відаць надпіс: «Памажы, Госпадзе, Васілю року 1750».

Беларускае «г» невядомы Васіль перадаваў лацінскім «h», як і стане нормай пры кадыфікацыі беларускай лацінкі ў пачатку ХХ стагоддзя. Што да слова «рок», то яно бытавала ў многіх гаворках і выйшла з ужытку толькі паўстагоддзя таму.

Археолагам важна, што помнік дакладна датуецца сярэдзінай XVIII стагоддзя — «цёмнага веку», ад якога амаль не засталося пісьмовых помнікаў на беларускай мове. Традыцыя старабеларускага пісьменства выгасала пад ціскам паланізацыі, а новабеларускае крыніцай забруіць толькі праз 150 гадоў.

Знаходка зробленая на самым усходзе краіны — у Горацкім раёне. У тыя часы Падняпроўе было адным з самых багатых рэгіёнаў краіны.

Цяпер у Горацкім раёне ажыццяўляецца інвентарызацыя помнікаў археалогіі. Яе праводзяць супрацоўнікі і студэнты Магілёўскага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Чытаць цалкам https://nn.by/?c=ar&i=120116


АдказацьЦытата
Belhistory
Заснавальнік Admin
Далучыўся: 11 месяцаў таму
Посты: 258
29 ліпеня 2014 00:36  

У Мсціславе знайшлі берасцяную грамату з дзіцячым малюнкам

Грамата пачатку ХІІ стагоддзя, цэлая. З дзіцячым малюнкам! Пра знаходку паведаміў археолаг І. Марзалюк, які цяпер кіруе раскопкамі на Мсціслаўскім замчышчы. Журналісты тэлеканала АНТ знялі пра гэта сюжэт: http://youtu.be/h-gdIOxP3LY


АдказацьЦытата
Belhistory
Заснавальнік Admin
Далучыўся: 11 месяцаў таму
Посты: 258
26 лютага 2015 03:26  

Уникальный археологический музей под открытым небом появится на замковой горе в Мстиславле
Читать полностью: http://news.tut.by/society/436661.html


АдказацьЦытата
Belhistory
Заснавальнік Admin
Далучыўся: 11 месяцаў таму
Посты: 258
19 сакавіка 2015 00:42  

У Брэсце працягваецца знішчэнне гісторыка-культурнага цэнтра горада.
Гістарычная каштоўнасць Брэста пад пагрозай
Асабліва востра стаіць пытанне захавання будынкаў па вуліцы Савецкай і Астроўскага, піша “Рацыя”. Так, па вуліцы Савецкай дом 45 быў пакінуты толькі фасад аб’екта. А па вуліцы Астроўскага дамы 2-8 не засталося ніводнага будынка.

Замест першага аб’екта за замежныя інвестыцыі плануюць будаваць чарговы гатэль. Што будзе замест другога гісторыка-культурнага аб’екта – гарадскімі ўладамі ў публічнай прасторы агучана так і не было.

Нагадаем, што знішчэнне гісторыка-культурнай каштоўнасці павінна быць пакарана, паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а тут яно відавочнае.


АдказацьЦытата
Belhistory
Заснавальнік Admin
Далучыўся: 11 месяцаў таму
Посты: 258
18 мая 2015 00:54  

Беларускія навукоўцы вызначылі дакладную дату забудовы старажытнага Мсціслава — 1098 год.

Пра гэта паведаміў загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя. А.Куляшова доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк.

Новую дату нараджэння Мсціслава як горада ўдалося вызначыць спецыялістам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, якія дэндрахраналагічным метадам даследавалі па гадавых кольцах драўніну прадастаўленых археолагамі драўляных фрагментаў самага старажытнага дубовага бруку.

«Цяпер можна з дакладнасцю сцвярджаць, што ўвесь горад быў пабудаваны паміж 1098 і 1101 гадамі. Аб больш раннім паходжанні горада, чым паказвае летапісная крыніца (1156), сведчаць, акрамя бруку, і іншыя драўляныя будынкі, якія датуюцца больш раннім перыядам», — сказаў прафесар.

http://nn.by/?c=ar&i=146055


АдказацьЦытата
Belhistory
Заснавальнік Admin
Далучыўся: 11 месяцаў таму
Посты: 258
19 мая 2018 03:09  

Яшчэ адна дакладная карта ВКЛ з'явілася ў Мінску

Каралеўская нацыянальная бібліятэка Нідэрландаў перадала ў дар Нацыянальнай бібліятэцы карту ВКЛ ад 1648 года.

Факсімільная копія карты Magni Ducatus Lithuanie, et Regionum Adiacentium exacta Descriptio з'яўляецца пазнейшай версіяй карты Радзівілаў, якую стварылі Томаш Макоўскі і Гесэль Герытс.


АдказацьЦытата
Share:
  
Працуе

Калі ласка, Уваход або Зарэгістравацца