Адкрыцці, знаходкі,...
 
Падзяліцца:
Апавяшчэнні
Clear all

[Замацаваная] Адкрыцці, знаходкі, новыя даследаванні Беларусі

11 Посты
3 Карыстальнікі
1 Likes
3,976 Прагляды
Opium
Посты: 42
Удзельнік
Аўтар тэмы
 


Каля Сафійскага сабора знайшлі новы падземны ход.

Вышынёй пад два метры, з чырвонай цэглы.

У Полацку мясцовым краязнаўцам — Андрэю і Аляксею Бухавецкім — атрымалася знайсці новы, пакуль яшчэ не даследаваны ўчастак полацкіх падзямелляў.

Паўразбуранае скляпенне браты ўбачылі пры абыходзе берага ракі Палаты непадалёку ад Сафійскага сабора.

«Дзверы» у падзямелле з’явілася дзякуючы апоўзню.

Па словах краязнаўцаў, унікальнасць знаходкі ў тым, што на тэрыторыі Верхняга замка падземны ход выяўлены ўпершыню. Да гэтага геаграфія полацкіх падзямелляў абмяжоўвалася раёнам кадэцкага корпуса і Мікалаеўскага сабора.

«Мы крыху расчысцілі ўваход і спусціліся ўніз, — распавёў Андрэй Бухавецкі. —

Ход апынуўся вялікі, у рост чалавека. Вышыня ходу — 1,8 м, шырыня — 1,3 м.

Сцены і скляпенне выкладзеныя з вялікай чырвонай цэглы, як мяркуецца, 18 стагоддзя. Над галавой і на сценах плямы чорнай сажы, напэўна, ад паходняў. У сцены ўбітыя дробныя металічныя мыліцы.

Удалося прайсці каля 80 метраў, потым стала душна. Увесь пройдзены ўчастак сухі, вады і завалаў не выяўлена. Ход ідзе ў бок Сафійскага сабора, дзе калісьці стаяў Кляштар базыльянаў».

Полацкія краязнаўцы захоўваюць у таямніцы дакладнае месца размяшчэння ўваходу і плануюць у бліжэйшы час правесці больш дэталёвае даследаванне падзямелляў з ужываннем спецсродкаў.

Чытаць цалкам https://nn.by/?c=ar&i=75329

 
Размешчана : 15 чэрвеня 2012 13:50
Тэгі тэмаў
Посты: 278
Заснавальнік Admin
 

Археолагі знайшлі на самым усходзе краіны помнік XVIII cт. з надпісам на беларускай лацінцы

На камені добра відаць надпіс: «Памажы, Госпадзе, Васілю року 1750».

Беларускае «г» невядомы Васіль перадаваў лацінскім «h», як і стане нормай пры кадыфікацыі беларускай лацінкі ў пачатку ХХ стагоддзя. Што да слова «рок», то яно бытавала ў многіх гаворках і выйшла з ужытку толькі паўстагоддзя таму.

Археолагам важна, што помнік дакладна датуецца сярэдзінай XVIII стагоддзя — «цёмнага веку», ад якога амаль не засталося пісьмовых помнікаў на беларускай мове. Традыцыя старабеларускага пісьменства выгасала пад ціскам паланізацыі, а новабеларускае крыніцай забруіць толькі праз 150 гадоў.

Знаходка зробленая на самым усходзе краіны — у Горацкім раёне. У тыя часы Падняпроўе было адным з самых багатых рэгіёнаў краіны.

Цяпер у Горацкім раёне ажыццяўляецца інвентарызацыя помнікаў археалогіі. Яе праводзяць супрацоўнікі і студэнты Магілёўскага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Чытаць цалкам https://nn.by/?c=ar&i=120116

 
Размешчана : 4 студзеня 2014 20:51
Посты: 278
Заснавальнік Admin
 

У Мсціславе знайшлі берасцяную грамату з дзіцячым малюнкам

Грамата пачатку ХІІ стагоддзя, цэлая. З дзіцячым малюнкам! Пра знаходку паведаміў археолаг І. Марзалюк, які цяпер кіруе раскопкамі на Мсціслаўскім замчышчы. Журналісты тэлеканала АНТ знялі пра гэта сюжэт: http://youtu.be/h-gdIOxP3LY

 
Размешчана : 29 ліпеня 2014 00:36
Посты: 278
Заснавальнік Admin
 

Уникальный археологический музей под открытым небом появится на замковой горе в Мстиславле
Читать полностью: http://news.tut.by/society/436661.html

 
Размешчана : 26 лютага 2015 03:26
Посты: 278
Заснавальнік Admin
 

У Брэсце працягваецца знішчэнне гісторыка-культурнага цэнтра горада.
Гістарычная каштоўнасць Брэста пад пагрозай
Асабліва востра стаіць пытанне захавання будынкаў па вуліцы Савецкай і Астроўскага, піша “Рацыя”. Так, па вуліцы Савецкай дом 45 быў пакінуты толькі фасад аб’екта. А па вуліцы Астроўскага дамы 2-8 не засталося ніводнага будынка.

Замест першага аб’екта за замежныя інвестыцыі плануюць будаваць чарговы гатэль. Што будзе замест другога гісторыка-культурнага аб’екта – гарадскімі ўладамі ў публічнай прасторы агучана так і не было.

Нагадаем, што знішчэнне гісторыка-культурнай каштоўнасці павінна быць пакарана, паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а тут яно відавочнае.

 
Размешчана : 19 сакавіка 2015 00:42
Посты: 278
Заснавальнік Admin
 

Беларускія навукоўцы вызначылі дакладную дату забудовы старажытнага Мсціслава — 1098 год.

Пра гэта паведаміў загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя. А.Куляшова доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк.

Новую дату нараджэння Мсціслава як горада ўдалося вызначыць спецыялістам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, якія дэндрахраналагічным метадам даследавалі па гадавых кольцах драўніну прадастаўленых археолагамі драўляных фрагментаў самага старажытнага дубовага бруку.

«Цяпер можна з дакладнасцю сцвярджаць, што ўвесь горад быў пабудаваны паміж 1098 і 1101 гадамі. Аб больш раннім паходжанні горада, чым паказвае летапісная крыніца (1156), сведчаць, акрамя бруку, і іншыя драўляныя будынкі, якія датуюцца больш раннім перыядам», — сказаў прафесар.

http://nn.by/?c=ar&i=146055

 
Размешчана : 18 мая 2015 00:54
Посты: 278
Заснавальнік Admin
 

Яшчэ адна дакладная карта ВКЛ з'явілася ў Мінску

Каралеўская нацыянальная бібліятэка Нідэрландаў перадала ў дар Нацыянальнай бібліятэцы карту ВКЛ ад 1648 года.

Факсімільная копія карты Magni Ducatus Lithuanie, et Regionum Adiacentium exacta Descriptio з'яўляецца пазнейшай версіяй карты Радзівілаў, якую стварылі Томаш Макоўскі і Гесэль Герытс.

 
Размешчана : 19 мая 2018 03:09
Посты: 278
Заснавальнік Admin
 

Клімавіцкі манетны скарб 

Каля II ст. н. э.

Самы буйны з вядомых на Беларусі скарбаў антычных манет. Знойдзены ў Клімавічах (Магілёўская вобл.) у 1804 г. На сучасны момант месцазнаходжанне не вядома.

Складаўся з 1815 сестэрцыяў і дэнарыяў "першых рымскіх імператараў". Знаходка была здадзена ў Прыдворнае Казначэйства (Пецярбург), адтуль 8.12.1804 перададзена ў Эрмітаж і праз 9 дзён вернута назад. Далейшы лёс невядомы. Ухаваны, магчыма, у II ст. н. э.

1544736056-001x.jpg
 
Размешчана : 14 снежня 2018 00:20
Посты: 278
Заснавальнік Admin
 

Зараз шлем, які добра захаваўся дзякуючы таму, што доўгі час знаходзіўся ў вадзе, аднаўляюць лепшыя рэстаўратары. Яго знайшлі ў пачатку красавіка, калі супрацоўнікі мясцовага прадпрыемства паглыблялі дно Бярэзіны

1559574448-izsl-p.jpg
 
Знойдзены ў Бабруйску шлем мог належаць полацкаму князю Ізяславу
 
Размешчана : 3 чэрвеня 2019 18:07
 Pan
Посты: 1
Удзельнік
 

У бібліятэцы Акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу захоўваецца Радзівілаўскі (Кенігсбергскі) Спіс названы па імі палкаводца Вялікага Княства Літоўскага, віленскага ваяводы Януша Радзівіла, які валодаў першым (уласна Радзівілаўскім) спісам у XVII стагоддзі, і ад горада Кенігсберга, дзе гэты спіс захоўваўся ў XVIII ст., пакуль падчас Сямігадовай вайны не быў вывезены ў Расію ў якасці трафея (1761).Найбольшую цікавасць уяўляюць размаляваныя мініяцюры (усяго іх 617), якімі ілюстраваны Радзівілаўскі Спіс. Гэта адзін з трох захаваных старажытнарускіх ілюстраваных спісаў летапісаў. Два іншыя-Хроніка Георгія Амартола ў Цвярскім спісе XIV стагоддзя (пераклад візантыйскага хранограф, уласна рускай летапісам не з'яўляецца) і шматтомны асабовы звод XVI стагоддзя. Мініяцюры Радзівілаўскай летапісе, нягледзячы на схематизированный стыль, даюць уяўленне пра побыт, будаўніцтве, вайсковай справе сярэднявечнай Русі. Іх завуць «вокнамі ў зніклы свет»[5]. Сюжэты мініяцюр шматстайныя: батальныя сцэны, сялянскія паўстанні, народныя святы, бытавыя сцэны, канкрэтныя гістарычныя эпізоды ("Бітва На Нямізе«,»паланенне князя Усяслава Полацкага").

 

Радзівілаўскі летапіс напісана на старажытнаславянскай мове, на той самай мове, на якой размаўлялі ўсе словянские народы, і дыялекты якога мы можам бачыць у сучасным свеце:

Ўсходнеславянская галіна

>> беларускі (ISO 639-1: be; ISO 639-3: bel)
>> старажытнарускі † (ISO 639-1: — ; ISO 639-3: orv)
>> старажытнанаўгарадскі дыялект † (ISO 639-1: — ; ISO 639-3: —)
>> заходнерускі † (ISO 639-1: — ;ISO 639-3: —)
>> рускі (ISO 639-1: ru; ISO 639-3: rus)
>> украінскі (ISO 639-1: uk; ISO 639-3: ukr)
>> русінская [8] (ISO 639-1: — ; ISO 639-3: rue)
>> Заходнеславянская галіна
>> Лехитская падгрупа
>> Памеранскія (паморскія) мовы
>> Кашубская (ISO 639-1: -; ISO 639-3: csb)
>> словінскі † (ISO 639-1: — ; ISO 639-3: —)
>> палабскі † (ISO 639-1: — ; ISO 639-3: pox)
>> Польскі (ISO 639-1: pl; ISO 639-3: pol)
>> Сілезскі [8] (ISO 639-1: — ; ISO 639-3: szl)
>> Лужыцкая падгрупа
>> upper sorbian (ISO 639-1: — ; ISO 639-3: hsb)
>> ніжнелужыцкі (ISO 639-1: — ; ISO 639-3: dsb)
>> Чэска-славацкая падгрупа
>> Славацкая (ISO 639-1: sk; ISO 639-3: slk)
>> чэшскі (ISO 639-1: cs; ISO 639-3: ces)
>> кнаанит † (ISO 639-1: — ; ISO 639-3: czk)
>> Паўднёваславянская галіна
>> Усходняя група
>> балгарская (ISO 639-1: bg; ISO 639-3: bul)
>> Македонскай (ISO 639-1: mk; ISO 639-3: mkd)
>> стараславянскі † (ISO 639-1: cu; ISO 639-3: chu)
>> царкоўнаславянскую (ISO 639-1: cu; ISO 639-3: chu)
>> Заходняя група
>> сербска-харвацкая група/сербскахарвацкая мова (ISO 639-1: sh ; ISO 639-3: hbs):
>> Баснійская (ISO 639-1: bs; ISO 639-3: bos)
>> Сербская (ISO 639-1: sr; ISO 639-3: srp)
>> славяносербский † (ISO 639-1: — ;ISO 639-3: —)
>> Харвацкая (ISO 639-1: hr; ISO 639-3: hrv)
>> кайкаўскі (ISO 639-3: kjv)

>> молизско-Славянскі (ISO 639-3: svm)
>> чарнагорскі (ISO 639-1: me; ISO 639-3: cnr)
>> Славенская (ISO 639-1: sl; ISO 639-3: slv)е:

Падводзячы вынік можна заключыць што гэта быў адзін славянскі народ які жыў на найвелізарнай тэрыторыі пастаянна раздзіраецца ўнутранымі канфліктамі з за ўлады.

 
Размешчана : 10 верасня 2020 02:22
Belhistory reacted
Посты: 278
Заснавальнік Admin
 
Пра ўнікальную знаходку напісаў стваральнік музэю «Стары Менск» Глеб Лабадзенка:
«Сэнсацыя на раскопках у Старым Менску — знойдзена донца гаршка з асабістым гербам князя Ізяслава — то бок, гэта канец Х — пачатак ХІ стагодзьдзя. Аналягаў няма, гэта першая (!) такая знаходка ў Беларусі! Што яна можа значыць, — трошку пазьней у камэнтары археоляга. А пакуль запрашаю вас тэрмінова ў музэй „Стары Менск“ — бліжэйшыя дні знаходка выстаўленая для агляду турыстаў!»
1660420909-299332473_5737577162933166_4789826795036471240_n.jpg
 
Размешчана : 13 жніўня 2022 23:01
Падзяліцца: