1919 год: паўстанне у Дзісненскім і Браслаўскім паветах  

 

Anonymous
 Anonymous
Госць
Далучыўся: 1 хвіліна таму
Посты: 0
17 студзеня 2015 23:27  

Паўстанне пачалося 14 чэрвеня 1919 года ў мястэчку Германовічы. Вяскоўцы адгукнуліся на заклік мясцовага ксяндза Буклярэвіча і яго сястры абараніць ад разбурэння бальшавіцкай уладай касцёлы. У Міёрах з такой жа просьбай да дюдзей звярнуўся ксёндз Грунеўскі. У адказ на заклік святароў у вёсках пачалі фарміравацца атрады абароны касцёлаў. Да іх далучаліся дэзерціры з Чырвонай Арміі і толькі што мабілізаваныя. Галоўныя сілы паўстанцаў сканцэнтраваліся ў раёне Германовічы — Пагост — Шаркаўшчына — Ёды — Міёры — Чарэзы — Крукі — Пераброддзе — Iказнь. У кожнай вёсцы зброю ўзялі ад 80 да 200 чалавек. Усяго паўстала да 3-х тысяч. Людзі збіраліся на мітынгі, на якіх гучалі словы абурэння паводзінамі новых уладароў, лозунгі: "Далоў саветы!", "Смерць камуністам!", "Не" — вайне!", "Не" — мабілізацыі!", "Няхай жыве свабодная народная армія!".
3 агульнай масы паўстаўшых выдзяляліся кіраўнікі — акрамя святароў, афіцэры Бондар-Нарушэвіч, Шумскі, Рымяндзёнак, Раевіч, Парфяновіч, сяляне Мойскі і браты Шэўчыкі.

Першапрычыну народнага ўздыму віленскі камісар Кішчук (ён, дарэчы, паходзіў з гэтых мясцін) убачыў у незадаволенасці мясцовых жыхароў бальшавіцкай уладай, галоўным заняткам якой былі (цытуата з яго даклада) "бессистемные реквизиции, конфискации, грабежи... беспричинные расстрелы". "Все эти мероприятия, — абураўся камісар, — проводились от имени коммунистических ячеек. Особенно бешено действовала такая в Шарковщине, какая стала одной из главных точек белогвардейского выступления". Гэтых бандытаў баялася ўся акруга. Старшыня гэтай ячэйкі Маляўка (ён жа узначальваў валасны выканкам і ваенны камісарыят) са сваімі паплечнікамі ў дакладзе Кішчука выглядае як сапраўдны кат. Старшыня павятовага выканкама запрашаў Маляўку і яго "дружыну" ў Дзісну для расстрэлаў, якія тут праводзіліся без суда і следства, калі чырвонаармейцы і міліцыянеры адмаўляліся іх праводзіць.

Таму не дзіўна, што гэты чалавек узначаліў спіс савецкіх дзеячоў, складзены ксяндзом Буклярэвічам, якіх паўстанцы асудзілі на смяротнае пакаранне. Маляўку і яго паплечніка Бехера (камуніста-інтэрнацыяналіста з Польшчы) вадзілі спачатку скрозь строй. Былі забіты таксама браслаўскі ваенкам Брылевіч, адказныя супрацоўнікі Дзісненскага рэўкома Альхімовіч і Аўгачэўскі (камуніст з Петраграда).

Другой важкай прычынай антысавецкага выступления Кішчук пазначыў масавае дэзерцірства. Чырвонаармейцы, стомленыя і расчараваныя са зброяй пакідалі фронт, дзе не жадалі класці галовы за невядома чые інтарэсы, вярталіся ў родныя мясціны, а калі ўлада даставала іх і тут, хаваліся ў лесе, папаўнялі шэрагі "зялёных". У гэтым напрамку бегла і мабілізаваная чырвонымі камісарамі вясковая моладзь. У дадзеным выпадку яна склала асноўныя сілы паўстанцаў.

Пакрыўджаныя нацыянальныя пачуцці людзей таксама далі штуршок да ўзброенага выступлення. Нацыянальны нігілізм новай улады, як слушна заўважыў усё той жа Кішчук, выкарысталі польскія легіянеры. Сімпатыі людзей, асабліва католікаў, хіснуліся ў іх бок. Больш таго, паўстанцы разлічвалі на дапамогу польскіх вайскоўцаў, але наступленне легіянераў спазнілася на два дні, паўстанне было ўжо задушанае.
Шмат крыві пралілося. У Германовічы адразу на падаўленне паўстання быў высланы Віленскі каравульны батальён, але хваляванні распаўсюджваліся, як кругі па вадзе, на поўнач і поўдзень. Ужо ў Дзісне Кішчук, які ўзначаліў карніцкія сілы, атрымаў тэлеграму з Друі, у якой паведамлялася, штр паўстала яшчэ адна воласць. Ён дасылае тэлеграмы з просьбай аб дапамозе ў Полацк, Дзвінск, Мінск. 18 чэрвеня з Полацка прыбыла рота 151-га палка здвума кулямётамі і пачала баі з паўстанцамі ў вёсках Крукі, Пагост, мястэчку Міёры. 3 Віленскага каравульнага батальёна, полацкай роты і артылерыйскага ўзвода, што таксама быў дасланы з Полацка, была арганізавана Дзісненская група войск. У Браслаўскую групу ўвайшлі атрад браслаўскага павятовага ваенкамата і рота з Дзвінска. Абедзве групоўкі 20 чэрвеня пачалі наступленне на мяцежныя вёскі. Спачатку беспаспяхова. Ужо 21 чэрвеня частка дзвінскай роты здалася ў палон у мястэчку Іказна, дзе размясціўся галоўны штаб паўстанцаў. Браслаўскі атрад быў вымушаны адступіць да Друі.

Паўстанцы размясцілі савет у Мілашаве (12 вёрст ад Друі), занялі мястэчкі Слабодка і Пераброды, парушылі тэлеграфную сувязь, пашкодзілі чыгунку. Мелі на мэце захапіць адрэзак Рыга — Арлоўскай чыгункі. 3 гэтай нагоды занялі Крэслаўку. 3 Друі панічна ўцякалі чырвонаармейцы абоза Цвярскога (франтавога) палка, пакідаючы часткі абоза. Гэта назіраў Кішчук, калі з кавалерыйскім аддзелам уварваўся ў Друю. На дапамогу запрасілі эскадрон кавалерыі 8-га палка (знялі з фронту) і батальёны ЧК. Гэтымі сіламі "зялёныя" былі разбіты і схаваліся па лясах. Некаторы час, да 1 ліпеня, трымаўся паўстанцкі аддзел у Іказне, але сіламі рэгулярных армейскіх частак быў разбіты. Паўстанцы мелі намер праз Шаркаўшчыну далучыцца да польскай арміі, але рота 145-га чырвонаармейскага палка, якая заняла гэтае мястэчка, не дазволіла яго выканаць. Лес стаў іх прытулкам, адсюль доўгі час рабілі набегі на чырвонаармейскія аддзелы.
Кішчук дакладаў, што к 1 ліпеня "зялёных" ужо не было, але і спакою ўладзе тут таксама не было. У гэтых мясцінах сялянскія выступленні працягваліся яшчэ доўгі час.

© Ніна СТУЖЫНСКАЯ, кандыдат гістарычных навук


АдказацьЦытата
Share:
  
Працуе

Калі ласка, Уваход або Зарэгістравацца