Вялікае Княства, Скарына - і чырвона-зялёны сцяг  

 

Belhistory
Заснавальнік Admin
Далучыўся: 1 год таму
Посты: 258
6 чэрвеня 2012 11:25  

Другая частка даследавання, праведзенага грамадскай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і лабараторыяй «Новак» у сакавіку 2012 года, была прысвечаная пытанню гістарычнай памяці беларусаў. Калі пачалася Беларусь? У часы Полацкага княства або ВКЛ? Дзе вытокі нашай дзяржаўнасці: у БНР ці ў БССР? 14,6% не змаглі адказаць на гэтае пытанне ўвогуле. Што да тых, хто ўсё-ткі вызначыўся, дык смела можна сцвярджаць: беларусы лічаць, што беларуская дзяржава мае карані ў Сярэднявеччы. 25% мяркуюць, што Полацкае і Тураўскае княствы былі першымі беларускімі дзяржавамі, а 44,8% апытаных мяркуе, што першая беларуская дзяржава — ВКЛ, прычым так лічаць і маладыя людзі, якім гэта выкладаецца ў школе, і прадстаўнікі сталага пакалення. На баку БССР — 18,2% супраць 9,9% на баку БНР як крыніцы беларускай дзяржаўнасці. Такім чынам адрыў «савецкасці» ад «нацыянал-дэмакратычнасці» ў поглядах на вытокі нашай дзяржавы зусім нязначны, усяго 8%. Але нягледзячы на тое, што, на думку рэспандэнтаў, вытокі Беларусі — у Сярэднявеччы, 67,5% рэспандэнтаў лічаць сваімі сімваламі дзейныя дзяржаўныя герб і сцяг. Бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоню» лічаць сваім сімвалам толькі 9,7% апытаных. Наступнае пытанне гучала так: «Калі беларускі гістарычны дзеяч, дык гэта…» Людзям прапаноўвалася самім называць гістарычных асобаў: Францыск Скарына (20,6%), Пётр Машэраў (9,9%), Кастусь Каліноўскі (8,4%), Ефрасіння Полацкая (4,5%), Аляксандр Лукашэнка (2,2%), Тадэвуш Касцюшка (2,2%), Леў Сапега (1,6%), Вітаўт (1,0%). Астатнія постаці набралі меней за 1% «прыхільнікаў». Не змаглі даць адказу на гэтае пытанне 40,5% рэспандэнтаў. Калі людзям прапаноўвалі варыянты адказаў, то былі наступныя вынікі: Францыска Скарыну ведаюць 95,7% апытаных, Ефрасінню Полацкую — 92,9%, Кастуся Каліноўскага — 76,2%, Тадэвуша Касцюшку — 70,2%, Веру Харужую — 63,5%, Вітаўта — 47,1%, Льва Сапегу — 46,9%, Усяслава Чарадзея — 38,2%, Алену Мазанік — 23,1%, Змітра Жылуновіча — 15,5%. Беларусы ведаюць гістарычных асобаў, але гэтыя асобы недастаткова раскручаныя ў грамадстве для ўяўлення пра іх як пра нацыянальных герояў. Пра гэта ж сведчаць і адказы на пытанне «Каму варта паставіць помнік у вашым горадзе»: амаль 72% мінчукоў і 83,3% немінчукоў не ведаюць, што адказаць на гэтае пытанне. У Мінску Машэраў выйграе ў Скарыны (7,5% супраць 3,0%), не ў Мінску Скарына выйграе ў воінаў Другой сусветнай (1,6% супраць 1,1%) і ў Якуба Коласа (0,8%). Таксама ў Мінску 2,3% беларусаў паставілі б помнік Каліноўскаму, 1,7% — Лукашэнку, 1,2% — Васілю Быкаву.
http://nn.by (c)


АдказацьЦытата
Anonymous
 Anonymous
Госць
Далучыўся: 1 хвіліна таму
Посты: 0
19 лютага 2013 13:19  

Што ж, так і будзем глядзець, як літвіны забываюць аб сваёй вялікай гісторыі? Трэба нешта рабіць. Можна раздаваць улёткі з кароткім апісаннем асноўных гістарычных падзей і тлумачэннем гісторыі сапраўдных дзяржаўных сімвалаў. Пакуль не зьменіцца свядомасць беларусаў ўсе намаганні апазіцыі марныя. Трэба пачаць працаваць над свядомасцю нацыі. Абудзіць нацыянальны гонар.


АдказацьЦытата
Share:
  
Працуе

Калі ласка, Уваход або Зарэгістравацца