Беларускае гістарыч...
 
Падзяліцца:
Апавяшчэнні
Clear all

Беларускае гістарычнае кіно

10 Посты
1 Карыстальнікі
0 Likes
1,757 Прагляды
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

Альпійская балада (1965)

1579219236-alp-ballad.jpg
 

фільм на YouTube

Падчас Другой сусветнай вайны ў Альпах з двух лагераў для ваеннапалонных і палітвязняў здзяйсняюць ўцёкі савецкі салдат Іван і італьянская дзяўчына Джулія. Іх сустрэча выпадковая і нечаканая. Іван спрабуе пазбавіцца ад яе, але дзяўчына ідзе за ім. Яны праводзяць у Альпах некалькі дзён і начэй, але немцы наганяюць уцекачоў.

Ім трэба будзе перажыць самыя неверагодныя прыгоды ў сваім жыцці. Галодныя, змучаныя, напалоханыя і разгубленыя, яны будуць блукаць у самых прыгожых гарах Еўропы, з цяжкасцю ўсведамляючы, што горы яшчэ могуць быць прыгожымі, а мужчына і жанчына здольныя думаць не толькі пра вайну і небяспеку.

 
Размешчана : 17 студзеня 2020 02:38
Тэгі тэмаў
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

Маці ўрагану (1990)

1579296729-mati-urahana.jpg
 
 
«Маці ўрагану» — фільм паводле аднайменнай п’есы Уладзіміра Караткевіча «Маці ўрагану». Зняты «Беларусьфільмам» пры ўдзеле чэхаславацкай студыі «Барандаў» і вытворчага аб'яднаньня «Саюзкінасэрвіс» (Масква, Расійская СФСР) у 1990 годзе.

На пачатку 1740-х гадоў войт вёскі Васіль Вашчыла заклікае збройніка Васіля Ветра ўзначаліць Крычаўскае паўстанне. Той пагаджаецца пасля прыходу збіральнікаў падаткаў. Крычаўскі староста Геранім Флярыян Радзівіл спрабуе здушыць бунт.

 
 
Размешчана : 18 студзеня 2020 00:32
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

Знак бяды (1986)

1579302737-znak-biady.jpg
 
 
"Знак бяды" (1986 г.) — мастацкі фільм паводле аповесьці Васіля Быкава.

Немаладыя ўжо людзі, Сцепаніда і яе муж Пятрок, жывуць у беларускай вёсцы Выселкі, калі прыходзяць нямецкія акупанты. Спроба неяк ўжыцца з чужынцамі, не тое каб асабліва злымі, але проста якія не лічаць мясцовых жыхароў людзьмі, заканчваецца гібеллю....

 
Размешчана : 18 студзеня 2020 02:12
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

Міколка-паравоз (1956)

1579550798-mikolka-paravoz.jpg
 
 
"Міколка-паравоз"(1956 г.) — савецкі мастацкі фільм па матывах аднайменнай аповесці М. Лынькова, зняты на кінастудыі Беларусьфільм у 1956 годзе.

Фільм апавядае пра лёс беларускага хлопчыка Міколкі па мянушцы Паравоз, сына паравознага машыніста. Дзеянне фільма пачынае разгортвацца ў 1916 годзе. Міколка-Паравоз жыве разам з бацькамі і дзедам ў вагоне-цяплушцы. Бацька Міколкі дапамагае падпольшчыкам і трапляе ў турму. Міколка вырашае паскардзіцца цару на начальніка станцыі, які творыць несправядлівасці. Аднак хлопчыка збіваюць жандары прама пад партрэтам цара, і цяпер Міколка марыць пра помсту.

 
Размешчана : 20 студзеня 2020 23:06
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

Паром (1988)

фільм на YouTube

"Паром "(1988 г.) - мастацкі фільм паводле апавядання “Паром на бурнай рацэ” Уладзіміра Караткевіча

Дзеянне адбываецца падчас паўстання Кастуся Каліноўскага. Жонка паўстанца Грынкевіча вязе асуджанаму на смерць мужу загад аб памілаванні. Каб выратаваць каханага, засталося толькі пераправіцца паромам праз Дняпро.
Рака шалее, надыходзіць «вераб’іная ноч» — час буры і навальніцы. А пераправу ахоўваюць царскія жаўнеры…

 
Размешчана : 23 студзеня 2020 00:17
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

Чорны замак Альшанскі (1984) 

1579892638-alshanski.jpg
 
"Чорны замак Альшанскі" (1984 г.) — 2-х серыйная гістарычная драма, знятая на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1983 годзе паводле аднайменнага рамана Уладзіміра Караткевіча. Рэжысёр Міхаіл Пташук. Мастак-пастаноўшчык Валерый Назараў.
1611 год. Магутны і найбагацейшы ў Беларусі род князёў Альшанскіх раптам падупадае. Скарбы роду апынаюцца замураванымі ў адной з вежаў радавога замка. Апошні з князёў Альшанскіх хавае завяшчанне пра месцазнаходжанне скарбу ў вокладку кнігі.
Гэта кніга, пройдучы праз стагоддзі, становіцца ўжо ў наш час цэнтрам ланцуга падзей… дзіўных, загадкавых і крывавых.
 
Размешчана : 24 студзеня 2020 22:03
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

У агні народжаная (1929)

1580028746-u-ahni.jpg
 
 
"У агні народжаная "(1929 г.) - мастацкі фільм. Апавядае пра першыя заваёвы бальшавіцкай улады на беларускіх землях. Унікальная магчымасць паглядзець вачамі савецкіх прапагандыстаў на падзеі 1919–1920 гадоў у беларускай гісторыі, калі вялося змаганне за незалежнасць краіны. Сярод дзеючых асобаў – генерал Булак-Балаховіч, «апошні нашчадак беларускіх князей» Сапега, а таксама чальцы ўраду БНР, сярод якіх можна пазнаць, напрыклад, Вацлава Ластоўскага. Гэта быў першы (і апошні) выпадак, калі ў савецкім кіно згадалі пра Беларускую Незалежную Рэспубліку.
 
Размешчана : 26 студзеня 2020 11:52
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

Чужая бацькаўшчына (1982)

1580376220-backaushczyna.jpg
 
 
«Чужая бацькаўшчына»(1982 г.) — драма пра даваеннае жыцьцё і лёс беларускіх сялянаў. Фільм зьняты паводле раманаў пісьменьніка Вячаслава Адамчыка «Чужая бацькаўшчына» і «Год нулявы».

Фільм расказвае пра жыцьцё заходнебеларускіх сялянаў 1938 году. Маладая сялянка цяжарная і дзеля шчасьця з каханым чалавекам хоча за любую цану атрымаць сабе жытло і гаспадарку. Уздымаецца праблема беларускага нацыянальнага жыцьця ў гады Другой Рэчы Паспалітай.

 
Размешчана : 30 студзеня 2020 12:23
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

На Чорных Лядах (1994)

фільм на YouTube

«На Чорных Лядах» (1994 г.) — фільм паводле аповесці Васіля Быкава. Апошняя беларуская экранізацыя Быкава (калі не ўлічваць сумесны фільм "У тумане" (2012 г.)). Фільм адразу пасля здымкаў (адбыўся рэфэрэндум 1995 году) быў забаронены і пакладзены на паліцу «Беларусьфільму».

 
Размешчана : 2 лютага 2020 12:03
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

Дзікае паляванне караля Стаха (1979)

1586893247-dzikae-paliavanne.jpg
 
 
Дзікае паляванне караля Стаха — мастацкі фільм па матывах аднайменнай аповесці беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
Дзеянне карціны разгортваецца ў канцы 19 ст. на беларускім Палессі, куды прыехаў малады навуковец-этнограф Андрэй Беларэцкі, каб вывучаць народныя падданні. Ён пасяліўся ў невялікім маёнтку Балотныя Яліны, гаспадыня якога Надзея Яноўская — апошняя прадстаўніца старажытнага шляхецкага роду — распавяла жахлівую гісторыю пра караля Стаха, які час ад часу палюе на прадстаўнікоў яе роду….
 
Размешчана : 14 красавіка 2020 22:40
Падзяліцца: