Падзяліцца:
Апавяшчэнні
Clear all

[Замацаваная] Новыя гістарычныя кнігі

21 Посты
5 Карыстальнікі
0 Likes
7,284 Прагляды
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

ЕГУ выдаў кнігу Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: Спроба разбору палітычнага міфа»

Кніга прысвечана бітве пад Грунвальдам як факту грамадскай свядомасці — яе «пасмяротнаму жыццю» ў гістарычнай думцы і сацыяльнай памяці Беларусі. Аўтар паспрабаваў выявіць шляхі і абставіны пашырэння ўстойлівых уяўленняў пра бітву 1410 г. у навуковым і публічным дыскурсе, а таксама паказаць іх ідэалагічны змест і грамадска-палітычнае прызначэнне.

 
Размешчана : 17 студзеня 2016 20:32
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

Даволі грунтоўны спіс літаратуры пра ВКЛ ёсць на http://www.vkl.by/

 
Размешчана : 9 кастрычніка 2016 00:11
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

Аляксандр Краўцэвіч:

Сябры! Дзялюся радасцю, што сканчаю працу над новай, надзвычай важнай для мяне кнігай -- “Кароткая гісторыя Беларусі”. На 120 старонках спрабую ахапіць нашую зямлю ад з’яўлення славян у 5-6 ст. да абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Глыбінныя працэсы, найважнейшыя з’явы і падзеі беларускай гісторыі пераказаныя літаратурнай мовай і багата ілюстраваныя. Сярод 156 картаў, фотаздымкаў, малюнкаў шмат малавядомых і нечаканых. Беларусы зараз актыўна цікавяцца гісторыяй сваёй краіны, шмат пра яе чытаюць, але часта іх ведам не хапае сістэмнасці. Асобныя з’явы, падзеі, героі і антыгероі існуюць самыя па сабе, адасоблена, адарваныя ад агульнага гістарычнага кантэксту. Гэтая кніга якраз прэзентуе гісторыю краіны ў лагічнай сістэмнай і храналагічнай паслядоўнасці. Прызнацца, самым цяжкім было змясціць нашую вялікую гісторыю ўсяго на 120 старонках! Як атрымаць сабе такую кнігу? Пакуль што спосаб адзін – аформіць папярэднюю падпіску. Для гэтага трэба напісаць электронны ліст на адрас karotkaja.gistoryja2022@gmail.com Падрабязнасці выдаўцы дашлюць лістом ў адказ. Чаму варта аформіць папярэднюю падпіску? Бо, хутчэй за ўсё, кніг будзе надрукавана прыкладна столькі, колькі сабрана папярэдніх замоваў. Выхад кнігі запланаваны на красавік-травень 2022 года. На цяперашні момант ужо завяршаецца вёрстка. (прашу перадаць іншым)

1647015173-hist-bel.png
 
Размешчана : 11 сакавіка 2022 19:12
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 
Выйшла кніга Аляксея Адамовіча "Ян Няпрэцкі і карта Вялікага Княства Літоўскага" - і яе ўжо можна набыць з дастаўкай па свеце! Выдатная праца пра эпоху Асветніцтва і картаграфію!

Спасылка на кнігу

 
1658834610-294188794_6025105690837344_1703851599989417973_n.jpg
 
Размешчана : 26 ліпеня 2022 14:19
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

Выйшла унікальная кніга "Навука звяздарская: астраномія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV-XVII ст."

Аўтар - кандыдат гістарычных навук Зміцер Скварчэўскі

Аб'ект даследавання - астранамічныя веды і ўяўленні ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVII ст.

1660473713-298699355_2217433565099376_8626045686745102765_n.jpg
 
Размешчана : 14 жніўня 2022 13:41
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

У Каўнасе адбылася прэзентацыя кнігі Таццяны Астроўскай пра культуру і супраціў у БССР

У межах 10-га Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, які прайшоў у Каўнасе з 30 верасня па 2 кастрычніка, адбылася прэзентацыя даследавання Таццяны Астроўскай «Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)». 

1664761204-photo_2022-10-02_10-02-15-j8q9p.jpg
 
Размешчана : 3 кастрычніка 2022 04:39
Старонка 2 / 2
Падзяліцца: