Падзяліцца:
Апавяшчэнні
Clear all

Літоўскі цуд: застацца і перамагчы

1 Посты
1 Карыстальнікі
0 Likes
1,462 Прагляды
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

Нечакана паўночная суседка Беларусі зраўнялася па важнейшых эканамічных паказчыках з такімі заможнымі дзяржавамі Ўсходняй Еўропы, як Польшча і Венгрыя.

Даследаванне агенцтва Eurostat тлумачыць, чаму так адбылося, і дазваляе па-іншаму зірнуць на тых, хто з’ехаў з Літвы. Да апошняга часу Літва, як і суседнія Латвія і Эстонія, па ўзроўні эканамічнага развіцця заставалася сярод аўтсайдэраў Еўрапейскага Саюзу, абганяючы хіба што Румынію і Баўгарыю.

Аднак згодна з апошняй справаздачай статыстычнага агенцтва Eurostat, балтыйская рэспубліка нечакана зраўнялася па найважнейшых макраэканамічных паказчыках з больш заможнымі краінамі Цэнтральнай Еўропы – такімі як Венгрыя і Польшча. Нагадаем, што прэзідэнтцы Літвы Далі Грыбаўскайце (Dalia Grybauskaite) уручылі адну з найбольш прэстыжных еўрапейскіх узнагародаў – прэмію імя Карла Вялікага.

У намінацыі адзначалася, што «ў цяжкі перыяд эканамічнага крызісу сваім дысцыплінаваным падыходам, дальнабачнасцю і гатоўнасцю ісці на ахвяры балтыйская дзяржава і яе кіраўніцтва сталі прыкладам для астатніх членаў Еўрапейскай супольнасці».

Многія за межамі краіны назвалі гэта «перамогай маленькага еўрапейскага народу» і «літоўскім эканамічным цудам».

Але, як высветлілася, галоўнай прычынай «поспеху» стаў рэкордны ўзровень эміграцыі, дзякуючы якому значна палепшыўся цэлы шэраг макраэканамічных паказчыкаў. Нагадаем, балтыйская краіна за 12 год згубіла амаль траціну жыхароў. Выкарыстанне новых статыстычных дадзеных адзначыла рэкордны гадавы «рост» літоўскага ВУП на душу насельніцтва, які за год «павялічыўся» з 57 да 66% ад сярэднееўрапейскага ўзроўню. Да прыкладу, у больш паспяховай Польшчы гэты паказчык склаў 64%, у суседняй Латвіі – 58, а ў самой беднай краіне Еўрасаюза – Баўгарыі – 46%. Яшчэ мацней «падрос» парытэт пакупніцкай здольнасці – з 61 да 70% ад сярэднееўрапейскага ўзроўню. У Польшчы ён склаў 69%, у Латвіі – 57, а Баўгарыі – 45%. У Нямеччыне абодва паказчыка складаюць адпаведна 121 і 120%. Рост бярэм у двукоссі з-за таго, што больш высокія эканамічныя паказчыкі атрымаліся па простай прычыне: узровень вытворчасці, нягледзячы на ад’езд траціны насельніцтва, застаўся нязменным, а вось колькасць спажыўцоў зменшылася. Гэта разбурае стэрэатып, які старанна закладаецца ў галовы грамадзянаў амаль усіх краінаў Усходняй Еўропы: «З’язджаюць паспяховыя і актыўныя». Калі б так было на самой справе, то падобных эканамічных паказчыкаў мы б не ўбачылі. Не могуць яны ўтрымацца на пасіўных і непаспяховых жыхарах. А вось на дысцыпліне, руплівасці і самаахвярнай працы, якія адзначылі суседзі Літвы падчас уручэння ўзнагароды Далі Грыбаўскайце — могуць. Таксама, як і на адданасці сваёй краіне.

Дарэчы, варта адзначыць яшчэ адзін сацыялагічны паказчык: з краіны эмігруе моладзь і пенсіянеры. Першыя яшчэ нічога не ствараюць, другія — ужо нічога не ствараюць. Натуральна, адмоўныя бакі эміграцыі не варта адмаўляць, бо тая ж самая моладзь, калі б яна засталася ў Літве, магла б павялічыць абсалютныя лічбы эканамічных паказчыкаў. Але гэтую праблему можна вырашыць толькі праз разбурэнне стэрэатыпаў, праз якія жыхароў Усходняй Еўропы завабліваюць у якасці таннай працоўнай сілы на Захад.

 
Размешчана : 10 сакавіка 2018 02:17
Падзяліцца: