Share:

Паўстанне ў імя свабоды. Венгерскае паўстанне 1956 года  

 
Belhistory
Заснавальнік Admin

Венгрыя, якая ваявала ў Другой сусветнай вайне на баку нацысцкай Германii, пасля яе сканчэння апынулася ў савецкай зоне акупацыi. Згодна з Парыжскай мiрнай дамовай, краiна павiнна была прадаставiць права на размяшчэнне савецкiх войскаў на сваёй тэрыторыi, а таксама выплочваць вялiкiя па памерам рэпарацыi CCCР, Югаславii i Чэхаславакii. Менавiта з дапамогай акупацыйных частак венгерскiя камунiсты дамаглiся ўсталявання свайго рэжыму ў 1947 годзе, бо выбары 1945 года паказалi тое, што яны не былi вядучай палiтычнай сiлай у краiне. Адразу пасля таго, як ВПП(Венгерская партыя працоўных) стала адзiнай легальнай палiтычнай партыяй у Венгрыi, яе лiдар i па сумяшчальнiцтву старшыня ўраду Мацьяш Ракашы пачаў займацца капiяваннем сталiнскай мадэлi кiравання ў СССР: iндустрыалiзацыя, калектывiзацыя, барацба з рэлiгiяй, палiтычныя рэпрэсii. Але правал гэтых рэформаў i смерць Сталiна ў 1953 годзе прывялi да страты iм папулярнасцi ў колах партыi i назнчэнню на пасаду старшынi ўраду прыхiльнiка болей дэмакратычнага шляху развiцця – Iмрэ Надзя. Той адразу ж згарнуў палiтыку iндустрыалiзацыi i калектывiзацыi, спынiў палiтычныя рэпрэсii, што хутка зрабiла яго папулярным сярод насельнiцтва. Але новы курс развiцця эканомiкi вызваў незадаволенасць урада СССР i рэзкую крытыку з боку Ракашы i яго паплечнiкаў. Таму 18 красавiка 1956 г. Надзь быў зняты з пасады i выключаны з шэрагаў ВПП, а краiна вярнулася на ранейшыя рэйкi планавай эканомiкi.Гэта, ў сваю чаргу,вызвала незадаволенасць насельнiцтва. Пачалiся праводзiцца масавыя мiтынгi i маршы пратэсту. Людзi патрабавалi вяртання на пасаду Надзя, правядзення свабодных выбараў, вываду савецкiх войскаў з Венгрыi.

Ход паўстання

23 кастрычнiка ў 15:00 ў Будапешце пачаўся вялiкi марш пратэсту, на якi з ўсёй сталiцы сабралася каля 200.000 чалавек. Людзi, скандуючы антысавецкiя лозунгi, рушылi ў напрамках парламенту i Дома радыё. У 20:00 пешры сакратар ЦК ВПП Эрнё Герэ выступiў па радыё з прамовай, асуджаючай дэманстрантаў. У адказ на гэта, пратэстуючыя з дапамогай зброi, якую яны захапiлi ў палiцэйскiх участках i на складах грамадзянскай абароны, пачалi штурм радыёстанцыi. Урад прыказаў часткам сталiчнага гарнiзона ахоўваць найбольш важныя аб’екты у горадзе , але не прымяняць супраць паўстаўшых зброю. Таму к вечару паўстанцы захапiлi большую частку гэтых будынкаў проста раззбройваючы салдат. К ночы рукаводства ВПП вырашыла вярнуць Iмрэ Надзя на пасаду прэм’ер-мiнiстра. Разам з гэтым, яго папярэднiк , Андраш Хегедзюш звярнуўся да СССР з просьбай аб уводзе войскаў.
Ноччу 24 кастрычнiка ў Будапешт быловедзена каля 6000 савецкiх ваеннаслужачых. У 12:10 Iмрэ Надзь звярнуўся да паўстаўшых па радыё, прызываючы iх спынiць кровапралiцце i разыйсцiся, каб нармалiзаваць абставiны дзеля правядзення рэформ. Але прамова не прынясла анiякага эфекта, бо капiўшаяся гадамi нянавiсць да савецкай ўлады (выклiканая яе жорсткай рэпрэсiўнай палiтыкай) плесканулася наружу i людзi ўжо не хацелi прымаць нiякiх умоваў акрамя яе знiшчэння. Наступнага дня адбыўся iнцыдэнт, якi яшчэ больш ажарсцьвiў пратэстуючых. Падчас мiтынгу каля парламента, з суседнiх будынкаў нехта пачаў палiць па дэманстрантах i савецкiх салдтах, якiя гэты парламент ахоўвалi. У вынiку загiнула i было паранена шмат цывiльных , а таксама забiты савецкi афiцэр i спалены адзiн танк. Усеагульнае абвiнавачванне пала на мiнiстэрства дзяржбяспекi Венгрыi. Раз’юшаныя гэтым злочынам паўстаўшыя пачалi пачалi паляванне на супрацоўнiкаў гэтай арганiзацыi, якое амаль заўжды сканчалася катаваннямi i судом Лiнча.
Сiтуацыя ўсё больш i больш выходзiла з пад кантролю урада Венгрыi. Перад Надзем ляжалi два шляхi: падаўленне паўстання з дапамогай савецкiх войскаў, альбо паспрабаваць узначалiць рэвалюцыйныя падзеi. Ён выбраў другi i 27 кастрычнiка рэарганiзаваў урад, уключыўшы у яго склад некаторых членаў Незалнжнай партыi дробных гаспадароў, тым самым скончыўшы манаполiю камунстаў на ўладу. Наступнага дня прэм’ер-мiнiстр зноўку выступiў з радыёзваротам, але на гэты раз у падтрымку паўстання. Ён зявў аб спыненнi агню, роспуску ВНА(Венгерская народная армiя) i стварэннi новых узброеных сiл, спыненнi дзейнасцi ВПП i пачатку перамоў з СССР аб вывадзе войскаў з краiны.
29-30 кастрчнiка апошнiя баi спынiлiся i настаў перыяд зацiшша. У ўмовах ярка выражаных антысавецкiх настрояў, а таксама адсутнасцi падтрымкi з боку насельнiцтва i улад , савецкiм урадам было вырашана вывясцi войскi з венгерскай сталiцы. На гэтае рашэнне да тагож, таксама паўплывала супрацьстаянне СССР з Захадам, якi , у выпадку падаўлення паўстання мог , выставiўшы Савецкi Саюз як агрэсара ўмяшацца, пры гэтым атрымаўшы мiжнародную падтрымку.
Але ЗША i iншыя краiны НАТО былi ў той час уцягнуты у Суэцкi крызiс i таму зусiм не звярнулi ўвагi на венгерскiя падзеi, а 30 чысла урад ЗША увогуле абвясцiў палiтыку неўмяшальнiцтва.

31 кастрычнiка на паседжаннi Прэздыума ЦК КПСС было прынята рашэнне аб пераглядзе ацэнкi падзей у Венгрыi i ў сувязi з гэтым, стварыць новы “працоўна-сялянскi ўрад” на чале з Я.Кадарам i правесцi ваенную аперацыю з мэтай звяржэння ўрада Iмрэ Надзя. План будуючай аперацыi , распрацаваны пад началам мiнiстра абароны СССР Г.Жукава, атрымаў назву “Вiхур”.
Аперацыя пачалася ранкам 4 лiстапада. Асноўнай задачай савецкiх войскаў было падаўленне супрацiву у самiм Будапешце. Дзеля гэтага ў кожнай дывiзii былi створаны спецатрады у складзе баталёна пяхоты, якiм было прыдана 150 дэсантнiкаў на бронетранспарцёрах i каля 10-12 танкаў. У горадзе войскi сустрэлi ўпарты супрацiў. Быў нават загад аб бамбардзiроўке некаторых раёнаў, але апасаючыся вялiкiх ахвяр сярод мiрнага насельнiцтва, савецкае камандванне скасавала яго. Але негледзячы на ўсе перашкоды, у першы ж дзень баёў былi захоплены амаль усе важные аб’екты венгерскай сталiцы , а таксама некаторыя iншыя буйныя гарады Венгрыi. Шмат у чым гэта тлумачылася нейтральнасцю асабiстага саставу ВНА да рэваюцыйных падзей. На бок паўстанцаў перайшло толькi некалькi дзясяткаў частак. Астатнiя ж ахвотна падпарадкоўвалiся патрабаванням савецкiх ваенных аб раззбройваннi.
Каб абгрунтаваць справядлiвасць утаргнення i не выглядаць у вачах венгерскага народу як акупанты, кiраўнiк створанага СССР працоўна-сялянскага ўрада, Янаш Кадар ў той жа дзень выступiў з радыёзваротам , у якiм ён назваў урад Надзя “фашысцкiм i рэакцыйным” , а ўвод савецкiх войскаў – просьбай новага ўрада.
Баi на вулiцах Будапешта працягвалiся да 8 лiстапада, калi былi падаўлены апошнiя ачагi супрацiву.10 лiстапада працоўныя саветы i студэнцкiя гурты звярнулiся да савецкага камандвання з прапановай аб спыненнi агню . Паўстанне скончылася.

 

Вынiкi i наступствы

Адноўлены камунiстычны ўрад Я.Кадара адразу ж разгарнуў масавыя рэпрэсii ў краiне. Усе кiраўнiкi паўстання былi арыштаваны i асуджаны на смяротнае пакранне. Каля 26 тыс. удзельнiкаў паўстання былi падвергнуты судзебнаму пераследванню, палова з iх прыгаварына да адбыцця розных тэрмiнаў заключэння. У сувязi з гэтым пачалося масавае ўцяканне насельнiцтва – краiну пакiнула каля 200.000 чалавек.
Партыйнае кiраванне СССР таксама занепакоiлася тым, што такая ж самая лбералiзацыя рэжыму у СССР можа прывесцi да сходнага сцэнара падзей. Таму 19 студзеня 1956 года Прэзiдыум ЦК КПСС зацвердзiў тэкст Лiста ЦК КПСС “Аб узмацненні палітычнай работы партыйных арганізацый у масах і спыненні вылазак антысавецкіх, варожых элементаў”. Гэты лiст прадпiсваў камунiстам, працуючым у органах дзяржбяспекi павялiчыць пiльнасць у адносiнах да дзеянняў антысавецкiх елементаў. Наступствам гэтага лiста стала павелiчэнне лiчбы асуджаных “за контррэвалюцыйныя злочыны”.
Знешнепалiтычным наступствам падаўлення паўстання было прыняцце Генасамблеяй ААН рэзалюцыi 1131 (XI), у якой яна асуджала дзеi Савецкага Саюза i заклiкала савецкi ўрад вывясцi войскi з Венгрыi, а таксама дазволiць аднаўленне яе палiтычнай незалежнасцi.

Цытата
Размешчана : 26 студзеня 2020 16:40
Share:

Калі ласка, Уваход або Зарэгістравацца