Беларускія гімны

Гімны нацыі, дзяржавы, краіны пішуцца, як вядома, не па заказе, а самой гісторыяй. Прытым сам факт з'яўлення гімна можа быць выпадковай падзеяй, неадпаведным вершам і мелодыяй, але, трапіўшы ў гістарычны кантэкст народа, твор становіцца яго гімнам.
Вядома, напрыклад, гісторыя французскай салдацкай песні "Марсельеза", што стала гімнам Францыі, ці мазуркі "Ешчэ польска не згінэла" — з 1918 года дзяржаўнага гімна Польшчы. Дзяржаўны заказ на стварэнне гімна — блюзнерства. Што з гэтага атрымліваецда, добра відаць на прыкладзе гімнаў СССР і так званых "рэспублік свабодных". Гімны найчасцей ствараюцца ў барацьбе за нацыянальна-культурнае. дзяржаўнае і духоўнае адраджэнне нацыі і выбіраюцца народам, які змагаецца за сваю волю і лепшую долю. 
На пачатку XX стагоддзя гімнам Беларускага адраджэння найчасцей гучаў верш Янкі Купалы "А хто там ідзе..." на музыку Людаміра Рагоўскага. Ён так і называўся — "Беларускі гімн".
Пазней, пасля ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, ужо ў 20-х гадах шырока распаўсюдзіўся гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" паводле верша Макара Краўцова. напісанага ў 1919 годзе (музыка Ул.Тэраўскага). Ён стаў гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі. Яго спявалі паўсюдна змагары ў Заходняй Беларусі, потым ён гучаў у часы другой сусветнай вайны і цяпер гучьщь ва ўсім свеце, дзе жывуць беларусы, якія памятаюць пра Бацькаўшчыну.
3 часоў той вайны паўсюдна гучьщь поруч з гімнам БНР беларускі духоўны гімн "Магутны Божа". Гэта знакаміты верш Наталлі Арсенневай (музыка Міколы Равенскага). Надзвычай велічная, узнёслая і ўрачыстая мелодыя і словы гучаць паўсюдна, дзе ладзяцца беларускія нацыянальна-культурныя мерапрыемствы. Прытым часта усё пачынаецца дзяржаўным гімнам БНР, а заканчваецца духоўным гімнам нацыі "Магутны Божа". Рэлігійныя службы ва ўсіх беларускіх цэрквах Амерыкі, Канады, Аўстраліі, Вялікабрытаніі завяршаюцца спевам "Магутны Божа".
Склалася добрая і прыгожая традыцыя. Беларуская нацыя мае два гімны — дзяржаўны і духоўны. Кожны заняў сваё месца... Кожны спяваецца ў сваім часе. Кожны адлюстроўвае нашу беларускую гісторыю, наш розум, нашу волю, наш дух, наша беларускае сэрца.Мяркую, што кожны Беларус павінен ведаць свае гімны.

© Зянон ПАЗЬНЯК

Мы выйдзем шчыльнымі радамі

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой — усе да аднаго!
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
I першы выкліча на бой.
Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваёй!