Казка пра Гіпербарэю

Пошук па сайту

Гл. таксама

Катэгорыі

Рэклама:

Сёння гісторыкі ўпарта спрачаюцца наконт месцазнаходжання Гіпербарэйскіх (Рыпейскіх) гор і ў прыватнасці вяршынь Хара і Меру. Мы не можам сцвярджаць, што памяць славян была лепшай за памяць іншых арыйскіх плямёнаў, але яны дайшоўшы да мэты сваей вандроўкі і не будучы ўпэўненымі праз тысячагоддзі ў тым, дзе іхнія Хара і Меру, назвалі горы сярод якіх павінна быць Хара, Харапата (Падэшва Хары, Падножжа Хары). Не цяжка здагадацца, што Харапата -гэта Карпаты. Тады недзе побач павінна быць і Меру. I яна ёсць. Назва захавалася ў назве цэлай краіны, самай першай і найбольш старажытнай, самай цывілізаванаи краіны антычных славян - Маравіі. Ад Харапатаў пачынаецца рэчка Прыпата (Прыпадножная, Прыпяць). Тады Гіпербарэйскія горы вымалёўваюцца ў раёне Карпат з працягам у бок Наваградскага і Менскага ўзвышшаў.

Гіпербарэя

Гэты ланцуг цалкам адпавядае прызнакам Гіпербарэйскіх гор, азначаным у Ведах і больш позніх крыніцах, такім як:
- Гіпербарэйскія горы павінны цягнуцца з Усходу на Захад.
-Яны багатыя на лясы і жывёлу, а значыць не высокія.
-Гіпербарэйскія горы з'яўляюцца водападзелам паміж рэкамі, якія цякуць на Поўдзень і Поўнач Прыпяць, Беразіна, Днепр, Паўднёвы Буг, Днестр, Дунай і Нёман, Заходні Буг, Заходняя Дзвіна (Рубон), Вісла, Лаба).
-Паўночныя рэкі павінны ўпадаць у Белае мора, але Балці (балта) і абазначае белы.
-3 гэтых гораў павінны пачынацца святая рэчка арыяў. Што гэта за рэчка, сказаць цяжка. Але найбольш верагодна, што гэта Дунай. Можа быць Днепр з Прыпяццю.
-Горы павінны мець вялікія багацці. Даследчыкі дайшоўшы да гэтага пункта пачынаюць гаварыць пра золата і каштоўныя каменні. Але, калі арыі пакідалі свае Паўночныя горы, яны не ведалі металаў. Таму пра якое багацце гор яны маглі казаць? Пра камень, пра крэмень. А вось гэтага багацця тут дастаткова. Ёсць у вызначэнні і астранамічныя прызнакі. Такія, што ў гэтых гарах паўгода дзень, а паўгода ноч. Знайсці такую з'яву бліжэй палярнага круга немагчьіма. Але за палярным кругам адпадаюць усе іншыя прызнакі. Развязак праблемы бачыцца ў тым, што разумець пад словамі дзень і ноч. Хутчэй за ўсё тут пад гэтымі тэрмінамі выступае лета і зіма. Тады сюды добра пасуюць беларускія поўдзень і поўнач. Поўдзень там дзе лета. Поўнач там дзе зіма. I апошняе, ланцуг Карпаты-нашыя ўзвышшы цалкам адпавядае старажытна-грэцкім картам. 
Арыйскія плямёны, якія спусціліся з Гіпербарэйскіх гор рассыпаліся ў розныя бакі і плямамі рассяляліся па колішняй сваёй тэрыторыі.
Тыя народы, якія сустракалі арыяў тут, гэта былі або плямёны каменнага веку, або угра-фінскія плямёны бронзы. Яны не маглі супрацьстаяць жалезу арыяў і вымушаны былі або адыходзіць, або знікаць.
Прыблізныя рэгіёны рассялення арыйскіх плямёнаў даследаваныя і вядомыя. Трэба толькі ўнесці некаторыя ўдакладненні адносна кельтаў. У той час, калі асноўная маса іх рассялілася ў Заходняй Еўропе, частка аказалася на усходзе ў раёне сучасных Галіча, Валыні, Вільні, Вілейкі. Археалагічна наяўнасць кельтаў тут пакуль не пацверджана, але мноства валійскіх і гэльскіх тапонімаў (параўнайце Галіч, Галіцыю з галамі і гэльскай мовай, Валынь, Вільню, Вілію (Вяллю), Вілейку (Вялейку), з валійскі. Тапанімічная сувязь рэгіёнаў Галіча, Валыні, Вільні і ўсёй Летапіснай Літвы ускосна тлумачыць тыя прэтэнзіі, якія мелі галіцкія князі на гэтыя землі. Землі ад Вільні, Вілейкі да Валыні і Галіча былі кроўна-сваяцкімі па кельцкаму субстату. I, менавіта, гэты кельцкі субстат вызначыў адметнасць нават славянізаваных зямель і Чырвонай Русі, і Летапіснай Літвы ад іншых славянскіх і балцкіх зямель. I калі ў нас яшчэ не дастаткова падстаў каб назваць народ Летапіснай Літвы славяна-кельцкім, або славянізаванымі кельтамі, то ўжо зусім дастаткова падстаў казаць пра балтызаваных кельтаў, а потым пра славянізаваных гэтых балта-кельтаў.
А зараз вернемся да славян з'явіўшыхся ў раёне Карпат у 6-м стагоддзі да н.э. Яны пачалі рассяляцца па Еўропе ўжо пляміста заселенай іншымі арыйскімі плямёнамі. Усе пасылкі навукоўцаў пра з'яўленне славян у 6-м стагоддзі н.эры мякка кажучы не грунтоўныя. Усе хто так сцвярджае прынамсі павінны паказаць тую пячору дзе славяне сядзелі да гэтага часу, каб раптам выскачыць і засяліць тэрыторыі ад Адрыятыкі да Белага мора, ад Лабы да Дняпра.
Рассяленне славян па тэрыторыі Беларусі пачалося ў 6-м стагоддзі да н.э. Пад 533 да н.э. Герадот ужо згадвае гудзінаў (гудаў) у басейне Прыпяці і Дняпра. На працягу тысячагоддзя на тэрыторыі Беларусі пакінулі свой след шмат якія славянскія плямёны. Асноўныя з іх гуда-дрыгавічы, крыві-крывічы, людзі-люцічы. На поўдні край Беларусі засялілі дравіды-драўляне. Пазней падышлі радзімічы і севяране.
Асобна трэба спыніцца на крывічах. Гісторыя крывіцкага народа нікім толкам не разгледжана і не напісана. А звычайна гавораць пра крывічоў Полацкіх і Смаленскіх. Сяды-тады згадваюць крывічаў Пскоўскіх. На самой справе мы павінны гаварыць пра пяць кален крывічаў: крывічы полацкія - крывічы якія аселі па лотах, замяшаліся па ўсходне-латышскім балцкім субстаце. Крывічы смаленскія, якія хутчэй за ўсё замешаны на ўсходне-уграфінскім субстаце. Крывічы пскоўскія -на заходнім угра-фінскім субстаце. Далей мы мусім гаварыць пра крывічаў цвярскіх, замешаных на паўночным угра-фінскім, або карэльскім субстаце. Мы памятаем з гісторыі сярэднявечча, як доўга Цвер супраціўлялася Маскве і як Вялікія князі Літоўскія ахвотна радніліся з Цвярской дынасіыяй і як пашыралі свае землі да Ржэва не сустракаючы супраціву. Пятае калена - гэта крывічы віленскія, асеўшыя на гэтым кельцкім субстаце, пра які ўжо казалася. Каб зусім не пахаваць балцкую тэорыю этнагенезу беларусаў зазначым, што дрыгавічы, якія засялілі большую частку Беларусі асімілявалі балцкія плямёны аўкштайцкага кшталту. Такім чынам на "кельцкай" пляме ў нас аказаліся два новых племені: віленскія крывічы і Летапісная Літва (люцічы). Вось з гэтай стракатай структуры мы і павінны пачынаць аповед пра этнаўтваральныя і дзяржаваўтваральныя працэсы на Беларусі.
Абсалютная большасць сказанага тут наўпрост ці ўскосна пацвярджаецца вынікамі археалагічных, антрапалагічных, гістарычных, лінгвістычных, этнаграфічных даследванняў.
Усё сказанае - гэта шкілет будучай гісторыі беларускага этнасу.

P.S. Я назваў маё ЭСЭ казкай, каб пазбегнуць неабходнасці спрачацца з прыхілыіікамі іншых тэорый і поглядаў. Казка яна і ёсць казка.

© Станіслаў Суднік