Першыя князі Вялікага Княства Літоўскага

Вялікае Княства Літоўскае узнікла ва ўмовах сталай жорсткай барацьбы з крыжакамі і пад пагрозай татара-мангольскага нашэсця. Утварэнне дзяржавы дало магчымасць народам гэтага рэгіёна абараніць сваю незалежнасць і стварыла ўмовы для далейшага сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага і культурнага іх развіцця. Уключэнне беларускіх земляў у склад новаўтворанай дзяржавы мела пераважна добраахвотны характар, яно ажыццяўлялася шляхам дамоў вялікіх князёў літоўскіх з феадаламі беларускіх, а потым і ўкраінскіх земляў.

Міндоўг
Князь Міндоўг (Mindouh)
Герб ВКЛ

Утварэнне ВКЛ з цэнтрам у Наваградку адносіцца да 1240-х гадоў, калі па запрашэнні мясцовых баяр тут стаў княжыць Міндoўг. Амаль бесперапынная барацьба маладой дзяржавы з Лівонскім ордэнам, Галіцка-Валынскiм княствaм, жамойцкімі, літоўскімі і яцвяжскімі князямі прымусіла Міндоўга пайсці на пагадненне і саюз з Лівонскім ордэнам. У 1251 г. князь быў пакрэсчаны па каталіцкім абрадзе, а ў 1253 каранаваўся ў Наваградку каралеўскай каронай, дасланай ад імя рапы Інакенція IV. Дзякуючы каранаванні Міндоўга каралеўскай каронай новая дзяржава была прызнана ўсімі еўрапейскімі дзяржавамі. У 1254 Міндоўг заключыў мір з галiцка-валынскiм князем Данілам Раманавічам. Сын Міндоўга, Войшалк, пастрыгшыся ў манахі перадаў князю Раману Данілавічу “Наўгародак ад Міндоўга“, а Слонім, Ваўкавыск “і ўсё городы” – “ад сабе“. Другі сын Данілы, Шварн Данілавіч, жаніўся на дачцы Міндоўга. У 1258 Войшалк пакінуў манастыр і вярнуў сабе княства ў Наваградку. Пасля паўстання жамойтаў, куршаў і земгалаў Міндоўг парваў звяз з Лівонскім ордэнам, зрокся ад каталіцызму, ваяваў з крыжакамі, але ў 1263 быў забіты ў выніку змовы літоўскай феадальнай знаці на чале з князямі Даўмонтам і Транятай, апошні стаў княжыць “ва ўсёй зямлі Літоўскай і Жамойці“, але ў 1264 быў забіты слугамі Міндоўга. Вялікім князем стаў Войшалк (1264-1267). Ён, пры падтрымцы беларускіх баяр і галіцка-валынскіх князёў, заваяваў Нальшаны, Дзяволтву, аб’яднаў Наваградскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі. У 1267 Войшалк перадаў уладу Шварну Данілавічу (1267-70), які працягваў аб’яднанне і ўмацаванне дзяржавы. Вялікі князь Трайдзень (1270-82) вёў барацьбу супраць Нальшан і Галіцка-Валынскага княства, якое імкнулася замацавацца на Палессі. У 1279 г. літоўскае войска нанесла паразу лівонскім рыцарам, а ў 1281 захапіла г. Герцыке (былую Полацкую крэпасць). Вялікі князь Віцень (1295-1316) працягваў умацоўваць дзяржаву. У 1298 г. заключана мірная дамова з Рыгай. У 1298 і 1305 беларуска-літоўскія войскі адбілі напады крыжакоў на Жамойць, а ў 1314 на крывіцкія землі.

Істотна пашырылася тэрыторыя ВКЛ пры Гедыміне (1316-1341), які зваў сябе ў граматах вялікім князем “літоўцаў і рускiх “. У 1320 у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля і Берасцейская, Менская і Турава-Пінская. Гедымін заклаў мір з мазавецкім князем Вацлавам (1322) і з польскім каралём Уладзіславам I Лакатком (1325). Выкарыстоўваўшы рознагалоссі паміж Рыгай і Лівонскім ордэнам, ён нанёс некалькі параз крыжакам. У 1323 перанёс сталицу ВКЛ у Вільню.  У 1345 г. князем стаў Альгерд. Падчас яго княжання ў склад ВКЛ увайшло Беларускае Прыдняпроўе, у 1355 – Бранскае княства. У 1360-70-х – Кіеўская зямля, Мазырская і Брагінскія вобласці, Чарнігава-Северская, Падольская і Валынская землі. Было падначалена Смаленскае княствa. Альгерд праводзіў актыўную палітыку на ўсходзе, імкнучыся аб’яднаць пад сваёй уладай усе рускія землі. Ён спрабаваў падпарадкаваць сабе Пскоў і Ноўгарад, жыхары Пскова прынялі на княжанне сына Альгерда Андрэя. Альгерд падтрымліваў цвярскіх князёў у іх барацьбе супраць Масквы. У 1368, 1370 і 1372 ён здзейсніў 3 паходы на Маскву. Падчас княжання Альгерда терыторыя ВКЛ павялічылася ў два разы, амаль усе беларускія землі былі ўлучаны ў склад дзяржавы.

Бітва на Сініх Водах. 1362 г.

Пасля смерці Альгеда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам і сынам Альгерда Ягайлaм, які стаў наступным вялікім князем літоўскім (1377-92). Гэта выкарыстоўвалі крыжакі, каб распаліць грамадзянскую вайну ў ВКЛ. Ягайла заключыў таемныя дамовы з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі і паабяцаў не дапамагаць Кейстуту, калі крыжакі нападуць на яго землі. Кейстут у адказ у 1381 г. пазбавіў Ягайлу вярхоўнай улады, пакінуўшы яму толькі ўдзельнае княства ў Крэве. У 1382 крыжакі спустошылі Літву, у чэрвені Ягайла заняў Вільню, а Кейстут здаўся яму і быў задушаны ў Крэўскім замку па загадзе Ягайлы. Сын Кейстута Вітаўт, які таксама  быў палонным у Крэве, уцёк да крыжакоў, спадзяючыся на іх дапамогу. У 1383 г. Вітаўт разам з крыжакамі захапіў Коўна, Трокi i спаліў прадмесці Вільні, аднак Ягайла разам з братам Скіргайлам вярнуў захопленыя землі. Вітаўт прапанаваў Ягайлу прызнаць яго вялікім князем, калі той аддасць яму спадчыну Кейстута. Ягайла пагадзіўся аддаць спачатку Гародню і Бярэсце, а потым і Трокі. Вітаўт са сваімі паплечнікамі спаліў два замкі крыжакоў, у тым ліку Новы Мар’енбург, дзе была яго рэзідэнцыя, і вярнуўся ў ВКЛ. Каб умацаваць свае пазіцыі Ягайла пачаў перамовы пра саюз ВКЛ з Масквой. Аднак, даведаўшыся, што маскоўскі цар Дзмітрый Іванавіч мае намер далучыць усходнія землі ВКЛ да Маскоўскай дзяржавы, Ягайла адмовіўся ад гэтага звяза. У 1385 Ягайла складае Крэўскую ўнію, паводле якой ён перайшоў у каталіцтва, прыняў імя Ўладзіслаў, жаніўся на каралеве Ядзвізе і быў абвешчаны польскім каралём. Супраць гэтага выступаў Вітаўт. У 1391 Вітаўт выдаў сваю дачку Соф’ю Вітаўтаўну замуж за маскоўскага князя Васіля Дзмітрыевіча і уступіў з ім у палітычны саюз. Міжусобная вайна паміж Вітаўтам і Ягайлам скончылась Астроўскай дамовай 1392 г., па якой Вітаўт стаў вялікім князем літоўскім. Пасля бітвы на рацэ Ворскле 1399, калі войскі ВКЛ былі разбіты татарскімі войскамі Мурзы Едыгея, Вітаўт быў змушаны заключыць Віленска-Радамскую дамову 1401 г., па якім ВКЛ прызнавалася пажыццёвым валоданнем Вітаўта, а Ягайла захаваў тытул вярхоўнага князя. У 1404 да ВКЛ канчаткова далучана Смаленскае княства. У 1409 пачалася Вялікая вайна 1409-11 гг. паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з іншага. Падчас Грунвальдскай бітвы 1410 войскі крыжакоў былі цалкам знішчаны саюзнымі войскамі. Ордэн быў змушаны падпісаць Торуньскі мір 1411 г., паводле якога ўсе гарады, захопленые падчас вайны, вярталіся іх уладальнікам. Была ўсталявана канчатковая мяжа паміж ВКЛ і ордэнам. У 1413 адбыўся агульны польска-літоўскі сойм у Гародне. Па Гарадзельскай уніі 1413 г. 47 польскіх феадалаў прынялі ў гербавае братэрства 47 баяр ВКЛ, што ўмацавала палітычны і саслоўны саюз абедзвюх дзяржаў. У 1425 пасля смерці Васіля Дзмітрыевіча яго ўдава Соф’я Вітаўтаўна стала рэгенткай пры малалетнім сыне і ў 1427 прыняла пратэктарат бацькі (Маскоўскае княства часова стала васальным у стаўленні да вялікага князя Вітаўта.) Вітаўт выкарыстоўваў гэта і падпарадкаваў сабе Цвярское і Разанскае княствы, актыўна ўмешваўся ў справы Залатой Арды і Крыму.

Вялікі Князь Вітаўт

У апошнія два дзесяцігоддзі княжання Вітаўта яго аўтарытэт узрос. Ён кантраляваў падзеі ў Маскве, яму прысягалі на вернасць князі цвярскія, разанскія, арлоўскія і інш. Адначасова Вітаўт прытрымліваўся празаходняй, каталіцкай арыентацыі. Ён паставіў сабе мэтай уліцца ў сям’ю польскіх каралёў і адваяваць ад Польшчы для сваёй дзяржавы ролю заходнееўрапейскага фарпоста ва Ўсходняй Еўропе. Аднак інтрыгі польскага боку не дазволілі гэтым планам ажыццявіцца. У 1430 г. Вітаўт памірае, так і не каранаваўшыся.

Пры падтрымцы князёў і баяраў беларускіх, украінскіх і рускіх земляў вялікім князем ВКЛ становіцца малодшы брат Ягайлы Свідрыгайла. На гэтыя сілы ён і стаў абапірацца. Пры ім праваслаўная знаць пачынае займаць вышэйшыя пасады і засядаць у вялікакняжацкай Радзе. Такая палітыка выклікала незадаволенасць сярод польскай шляхты, якая арганізавала змову супраць князя ў Ашмяне. Вялікім князем ВКЛ ад імя Ягайла была прызначаны Жыгімонт Кейстутавіч. Свідрыгайла ратуецца ўцёкамі ў Полацак, дзе было абвешчана пра стварэнне Вялікага княства Рускага. Пачалася грамадзянская вайна (1432 – 1436 гг). Абодва бакі імкнуліся перацягнуць на свой бок беларускіх і ўкраінскіх баяраў. Баявыя дзеянні ніводнаму боку не прынеслі поспеху. Толькі пасля выдання дзвюх прывілеяў (1432 і 1434 гг.), якія практычна ўраўноўвалі праваслаўную знаць з каталіцкай у эканамічных правах, перамога дасталася віленскаму князю. У 1435 г. Свідрыгайла зазнаў паразу пад Вількамірам, і Рускае княства перастала існаваць. У 1440 г. у Вільню змоўшчыкамі на чале з князямі Чартарыйскімі быў забіты Жыгімонт. Князем ВКЛ быў абвешчаны брат польскага караля Казімір Ягайлавіч.

Вялікакняжацкі трон Казімір займаў з 1440 г. па 1492 г. З 1447 г. па 1492 г. ён адначасова з’яўляўся і каралём польскім. У 1457 г. Казімір выдаў дароўную грамату, «земскі прывілей Казіміра», у якой замацоўваліся вызначаныя правы за ўсёй шляхтай, без адрознення па абласцях, рэлігіям, этнічнай прыналежнасці. Ва ўгоду літоўска-беларускай шляхты ў грамаце прадугледжвалася, што прадстаўнікі іншых народаў не могуць займаць урадавыя пасты, а таксама купляць зямлю. Князь не меў права памяншаць тэрыторыю ВКЛ. У 1468 г. Казімір прыняў Статут, ці Судзебнік, які стаў першай спробай кадыфікацыі права. Усталяваў адзіныя для ўсёй краіны віды пакарання за ўчыненыя злачынствы.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии