Гарадзельская вунія

Пошук па сайту

Гл. таксама

Катэгорыі

Рэклама:

Для абмеркавання далейшых дачыненняў Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства ў 1413 г. у замак Горадля на Заходнім Бугу з'ехаліся манархі, паны і баярства абедзвюх краінаў.

47 ліцьвінскіх баярскіх родаў абмяняліся гербамі з польскай шляхтай. У выпадку смерці Вітаўта вярхі Княства абяцалі не абіраць сабе гаспадара без парады і згоды палякаў. Але тыя ў сваю чаргу таксама не павінны былі праводзіць выбары караля без згоды Вітаўта і ягоных баяраў.

Новая персанальная вунія спрыяла з'яднанню сілаў Вялікага Княства і Польшчы ў змаганні з вонкавай небяспекай і мела на мэце супакоіць кіраўніцтва каталіцкай царквы ў Рыме, устрывожанае разгромам Тэўтонскага ордэна.

Паводле Гарадзельскай уніі самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага захоўвалася і пасля скону Вітаўта. У Польшчы зразумелі, што падпарадкаваць такую магутную дзяржаву немагчыма.

 

© “У. Арлоў "Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае", 2012