Вызвольная барацьба на пачатку XIX ст.

Таемныя таварыствы

Цэнтрам патрыятычнага руху заставалася Вільня, дзе канцэнтравалюя грамадскія i навукова-культурныя сілы краю. Магутным асяродкам вальналюбных памкненняў быў Biленскi універсітэт. Meнавітa там з ініцыятывы студэнтаў Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Язэпа Яжоўскага, Анупрэя Петрашкевіча i Францішка Малеўскага узнікла таемнае таварыства філаматаў, якое атрымала назоў ад грэцкага слова philomathes (той, хто імкнецца да ведаў).

Напачатку сябры таварыства ставілі перад сабой толькі культурніцкія мэты, выступаючы за паляпшэнне асветы, але ва умовах наступу рэакцыі маладымі людзьмі неузабаве авалодалі палітычныя iдэi. У праграме з'явіліся патрабаванні нацыянальнай незалежнасці народаў i скасавання прыгону. Ідэйным натхняльнікам філаматаў быў гісторык i грамадскі дзяяч Яўхім Лялевель. (Гэта яму належаў звернуты да дэмакратаў Pacei крылаты заклік:
«За нашу i вашу свабоду!»)

Спадзяванні на аднаўленне Рэчы Паспалітай патрыёты звязвалі найперш з «сярэднім класам», як яны называлі шляхту. Дзеля пашырэння cвaix ідэяў філаматы стварылі своеасаблівыя філіі — «прамяністых» i філарэтаў (ад грэч. philaretos — той, хто любіць дабрачыннасць). Кіраўніком больш радыкальнага таварыства філарэтаў, якое налічвала блізу трохсот удзельнікаў, абралі Тамаша Зана. Арганізацыі філаматаў дзейнічалі ў Полацкім ліцэі піяраў, а таксама у сярэдніх навучальных установах Свіслачы i Віцебска.

Створаная царызмам каланіяльная імперьія адрозна, напрыклад, ад Брытанскай была не заморская, а кантынентальная. Геаграфічна калоніі знаходзіліся побач з метраполіяй, а часам мелі і зтнічную блізкасць з ёй. Гзта дазваляла не толькі маскаваць прыгнет, але і накідаць паняволеньїм народам чужую гісторыю, культуру, мову. Аднак на захопленых землях бьілога Вялікага Княства Літоўскага не спынялася нацыянальна-вызвольная барацьба.

Сябры таемных таварыстваў маюць вялікія заслугі ў вывучнні гісторыі і культуры нашага народа. Яны збіралі фальклор, пад час паседжанняў чыталі навуковьія рэфераты і мастацкія творы.

У сустрзчах, якія ладзілі «прамяністьія» у ваколіцах Вільні, бралі удзел сотні маладых людзей. Там вяліся палітьічныя дыспуты, гучалі патрыятычныя вершьі і народньїя песні. У дакументах філаматаў гаварылася пра неабходнасць захоўваць традыцыі продкаў, любіць і вьівучаць сваю «прыродную мову», якою для большасці была беларуская.

Шмат хто з былых філаматаў і філарэтаў здабыў славу ў розных галінах дзейнасці. І. Дамейка ў эміграцьіі праславіўся як выдатны вучоны-геолаг і мінеролаг, даследнік Чьілі, Я. Кавалеўскі - як прызнаны манголазнаўца. Я. Чачот, Т. Зан, А. Ходзька, А. Адынец сталі вядомьімі паэтамі. Бальшыню твораў яны напісалі па-польску, але нязменна падкрэслівалі адданасць роднай зямлі - Літве-Беларусі.
На дзейнасць патрыятычных арганізацыяў мелі значны ўплыў масоны («вольныя муляры») — сябры міжнароднага таемнага таварыства, якіх аб'ядноувау пошук шляхоў «духоўнага абнаўлення грамадства».

У першыя дзесяцігоддзі XIX ст. на абшары былога Вялікага Княства налічвалася блізу пятнаццаці масонскіх ложаў, куды уваходзілі сотні «вольных муляраў», у тым ліку вельмі вядомыя у краі асобы.

«Братамі» віленскай ложы «Руплівы ліцьвін» былі філосаф Анёл Доўгірд, мастак Ян Рустэм, кампазітар Ян Голанд. У 1827 г. Тамаш Зан стаў сябрам іншай віленскай ложы «Школа Сакрата», якой кіраваў пісьменнік Ян Ходзька, пазней зняволены за сувязь з філаматамі.

У 1823 г. таварыства філаматаў і яго філіі раскрыла паліцыя. Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка, Антон Адынец, Аляксандр Ходзька ды іншьія апынуліся за кратамі. Тамаш Зан быў засуджаны да зняволення ў фартэцы, потым да высылкі і здолеў вярнуцца на радзіму толькі амаль праз дваццаць гадоў. Пазней Міцкевіч апеў сваіх таварышаў у неуміручай паэме «Дзяды».

У 1827 г. у Віленскім універсітэце ўтварылася новае нелегальнае студэнцкае таварыства «Патрыёты Айчыны», або «Племя сарматаў». Галоунай сваёй мэтай яно абвяшчала вызваленне земляў былой Рэчы Паспалітай з-пад расейскай улады. Неўзабаве арганізацыя была выкрытая і яе кіраунікоў Канстанціна Заху, Адама Траскоўскага і Фелікса Лісоўскага выслалі шараговымі салдатамі ў дзейную армію на Каўказ.

Нелегальныя патрыятычныя арганізацыі стваралі і ліцьвіны-беларусы, якія навучаліся у расейскіх універсітэтах. У 1829 г. за прыналежнасць да таемнага таварыства быў арыштаваны студэнт Пецярбургскай медычна-хірургічнай акадэміі ігуменскі шляхціч Казімір Чарноўскі. У казематах Петрапаўлаўскай і Шлісельбургскай цытадэляў ён стварыў унікальны праект металёвай субмарыны, а таксама распрацаваў канструкцыю рухомага перыскопа і стаў аўтарам шэрагу іншых вынаходак. Але гэта не змяніла лёс вязня: пасля пяці гадоў у адзіночнай камеры Казіміра чакала высылка на поўнач і смерць у далёкім Сарапуле.

© У. Арлоў "Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае", 2012