Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая (1994 - 1996)

Усталяванне новай сістэмы кіравання

1994
  • Кастрычнік. Беларускі прэзідэнт Аляксапдр Лукашэнка атрымаў згоду Вярхоўнага Савета самастойна прызначаць кіраўнікоў мясцовай адміністрацыі. Стваралася адміністрацыя прэзідэнта, “вертыкальная структура” выканаўча-распарадчых органаў як у цэнтры, так і ў правінцыях. Мясцовыя саветы захоўваліся, а саветы на ўзроўні раённых у гарадах прыпынялі сваю дзейнасць. Сакратарыят Савета бяспекі і Адміністрацыя прэзідэнта рабіліся вышэйшымі органамі для Савета Міністраў.
  • Снежань. Фармаванне сістэмы кіравання (“вертыкалі”) было завершанае. Фінансаванне і матэрыяльнае забеспячэнне Вярхоўнага Савета перадаваліся Упраўленню справамі прэзідэнта.
1995
  • Студзень. Тэлевізійныя трансляцыі пасяджэнняў Вярхоўнага Савета прыпыняліся, а публікацыя даклада дэпутата Сяргея Антончыка аб злоўжывашіях улады падпала пад забарону. Беларускі Дом друку адмовіўся друкаваць апазіцыйныя газэты з-за недахопу вытворчых магутнасцяў. Усе раённыя і абласныя газэты браліся пад кантроль прэзідэнцкай “вертыкалі”. На чале сталічных дзяржаўных газэтаў ставіліся рэдактары. лаяльныя да прэзідэнта. Апазіцыйныя партыі страчвалі магчымасць карыстацца дзяржаўнымі СМІ.
  • 12 красавіка. 18 дэпутатаў апазіцыйнай фракцыі БНФ абвясцілі галадоўку непасрэдна ў зале пасяджэнняў Вярхоўнага Савета ў знак пратэсту супраць ратыфікацыі беларуска-расійскага дагавора і правядзення рэферэндуму па беларускай мове і беларускай сімволіцы. Спробы міліцыі выдаліць дэпутатаў са спасылкай на ананімны званок аб замінаванні парламента сустрэлі адпор. Тады ноччу людзі ў чорных масках захапілі будынак Вярхоўнага Савета, збілі непакорлівых пар- ламентараў, а потым вывезлі іх у розныя пункты Мінска і кінулі ў начным горадзе. Крымінальная справа па факце збіцця дэпутатаў была прыпыненая з-за нявыяўленасці віноўных.
  • 14 мая. Праводзіўся рэспубліканскі рэферэндум. Па афіцыйных звестках, у ім узялі ўдзел 64,8% правамоцных грамадзянаў Беларусі. За наданне рускай мове роўнага статусу з беларускай прагаласавалі 83,3% тых, хто ўзяў удзел у галасаванні. Прапанову аб усталяванні новых узораў дзяржаўнага сцяга і герба Рэспублікі Беларусь падтрымала 75,1% выбаршчыкаў. За ўхваленне дзеянняў прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інгэграцыю з Расійскай Федэрацыяй, высказаліся 83,3% выбаршчыкаў. I на пытанне: “Ці згодны Вы з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета прэзідэнтам Рэспублікі Белаусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі?” - 77,7% выбаршчыкаў адказалі станоўча.
  • Май. Чарговыя выбары новага Вярхоўнага Савета 13-га склікання. 3 260 неабходных дэпутатаў было абрана толькі 133, або меней за 2/3, а гэта азначала, што новы Савет не набываў паўнамоцтваў. У такой сітуацыі, паводле Канстытуцыі, мусіла быць падоўжаная дзейнасць Вярхоўнага Савета папярэдняга (12-га) склікання. Аднак выканаўчая ўлада давыбары новага Вярхоўнага Савета не праводзіла. 3 лета Беларусь жыла без парламента. Стары не склікаўся, новы не меў паўнамоцтваў. Паўната ўлады сканцэнтравалася ў прэзідэнта. Грамадскія структуры “Усход - Захад" і Беларуская асацыяцыя маладых палітыкаў прапанавалі арганізаваць “круглы стол'’ для пераадолення пар-ламенцкага крызісу, але безвынікова.
  • 12 чэрвеня. Прэзідэнт выдаў указ аб новай дзяржаўнай сімволіцы, не чакаючы зацвярджэння парламентам вынікаў рэферэндуму.
  • Верасень. Каля 100 дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання сабраліся на вераснёўскую сесію.
  • 11 кастрычніка. Канстытуцыйны суд Беларусі прызнаў стары Вярхоўны Савет 12-га склікання паўнамоцным.
  • Снежань. Праведзеныя паўторныя выбары ў тых акругах, дзе выбары не адбыліся. У выніку давыбараў колькасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета новага 13-га склікання павялічылася да 199, і ён набыў легітымнасць. Першы парламенцкі крызіс удалося пераадолець. На першым месцы па колькасці дэпутатаў апынуліся камуністы, на другім - прадстаўнікі Аб’яднанай аграрна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Супраць прэзідэнцкай палітыкі адкрыта выступала толькі фрак- цыя "Грамадзянскае дзеянне” ды частка сацыял-дэмакратычнай фракцыі "Саюз працы”. Усяго каля 30 дэпутатаў з 199. Прапрэзідэнцкая фракцыя “Згода” налічвала 60 дэпутатаў. На пасаду старшыні Вярхоўнага Савета быў абраны прадстаўнік аграрыяў Сямён Шарэцкі.
  • Па ініцыятыве камуністаў Вярхоўны Савет узнавіў святкаванне гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.
1996
  • Май. Вярхоўны Савет ратыфікаваў чарговы беларуска-расійскі дагавор.
  • Ліпень. Вярхоўны Савет зацвердзіў вынікі леташняга майскага рэферэндуму, а таксама прыняў рашэнне праверыць фінансава-гаспадарчую дзейнасць Упраўлення справамі прэзідэнта. Па загадзе прэзідэнта рэдакцыя “Народнай газеты” (орган Вярхоўнага Савета) ператваралася ў закрытае акцыянернае таварыства. Канстытуцыйны суд па хадайніцтве паўнамоцных службовых асобаў прызнаў супярэчлівымі Канстытуцыі і Законам Рэспублікі Беларусь больш як 15 указаў прэзідэнта, прынятых ім на працягу дзвюх гадоў свайго праўлення. Аднак Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся няўхільна выконваць усе свае ўказы. Пачаўся другі парламентскі крызіс. Парламенцкая фракцыя №Грамадзянскае дзеянне” распаўсюдзіла заяву з прапановай арга- нізацыі “круглага стала” асноўных беларускіх палітычных сілаў з мэтай аднаўлення ў краіне канстытуцыйнай законнасці і абрання кааліцыйнага ўрада для правядзення рашучых эканамічных рэформаў. У выпадку адмовы прэзідэнта ад палітычнага дыялогу фракцыя брала на сябе ініцыятыву арганізацыі імпічменту. Заяву падтрымалі 7 уплывовых палітычных партыяў (ад камуністаў да БНФ). У адказ прэзідэнт выступіў з ініцыятывай правядзення 7 лістапада чарговага рэферэндуму для зацвярджэння новай канстытуцыі Беларусі, якая яшчэ больш узмацніла б прэзідэнцкія паўнамоцтвы. Тады дэпутаты парламента пачалі збор неабходных 70 подпісаў для разгляду пытання аб імпічменце на восеньскай сесіі Вярхоўнага Савета. У той жа час не прыпыняўся пошук кампрамісу. Вярхоўны Савет вырашыў дабавіць да чатырох прэзідэнцкіх пыттанняў тры ўласныя і прызначыў рэферэн-дум не на 7-ае, а на 24 лістапада.
  • Жнівень. Эмігравалі лідэр БНФ Зянон Пазняк і яго паплечнік Сяргей Навумчык.
  • 14 верасня. Адбыўся Кангрэс беларускага народа і адначасова мітынг у падтрымку Канстытуцыі.
  • 19-20 кастрычніка. Арганізаваны Усебеларускі народны сход у падтрымку прэзідэнта.
  • Кастрычнік. Прадстаўніцтва Рады Еўропы прапанавала Аляксандру Лукашэнку адмовіцца ад рэферэндуму, каб не выштурхнуць Беларусь са сферы еўрапейскай палітыкі. Дзяржаўная дума Расіі падтрымала беларускага прэзідэнта і яго рашэнне правесці рэферэндум. Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын заклікаў да кампрамісу. Улады закрылі апазіцыйную гродзенскую газэту “Пагоня”.
  • Пачатак лістапада. Прэзідэнт Беларусі пагадзіўся правесці рэферэндум у тэрмін, вызначыны Вярхоўным Саветам.
  • 4 лістапада. Канстытуцыйны суд прызнаў рэферэндум толькі дарадчым.
  • 7лістапада. Прэзідэнцкім указам рэферэндуму надаваўся абавязковы характар.
  • 9 лістапада. Рэферэндум пачаўся датэрмінова.
  • Старшыня Цэнтральнага выбарчага камітэта Віктар Ганчар быў звольнены са сваёй пасады пасля таго, як заявіў, што выніковага пратакола па рэферэндуме не падпіша.
  • 17 лістапада. Апазіцыя правяла ў Мінску масавы мітынг у падтрымку беларускіх парламетараў, якія выступалі за імпічмэнт прэзідэнту. Вакол будынка парламента кругласутачна дзяжурылі добраахвотнікі.
  • 18 лістапада. У знак пратэсту супраць правядзення рэферэндуму і нязгоды з палітыкай прэзідэнта падаў у адстаўку прэм’ер Міхаіл Чыгір. Яго месца пазней заняў Сяргей Лінг.
  • 23 лістапада. Адпаведныя дакументы па справе імпічмэнта з подпісамі 73 дэпутатаў Вярхоўнага Савета паступілі ў Канстытуцыйны суд. Працэс адхілення прэзідэнта ад улады прывёў да расколу Вярхоўнага Савета. Адна частка дэпутатаў (фракцыя “Згода” і тыя, хто да яе прымкнуў, - усяго да 80 чалавек) прыняла бок прэзідэнта. Частка заставалася ў апазіцыі.
  • 21 лістапада. 3 Масквы тэрмінова прыляцелі расійскі прэм’ер Віктар Чарнамырдзін, старшыня Савета федэрацыі Ягор Строеў, старшы-ня Дзяржаўнай думы Генадзь Селязнёў.
  • 22 лістапада. Старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі і стар-шыня Канстытуцыйнага суда Валерый Ціхіня пры пасрэдніцтве маскоўскай місіі падпісалі з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам “Пагадненне аб грамадска-палітычнай сітуацыі і аб канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь”. У адпаведнасці з гэтым Пагадненнем, прэзідэнт адмаўляўся ад абавязковага характару рэферэндуму, а Вярхоўны Савет і Канстытуцыйны суд - ад імпічменту. Прэзідэнт фармаваў на парытэтных пачатках Канстытуцыйны сход (50 дэпутатаў Вярхоўнага Савета, 50 прадстаўнікоў прэзідэнта), які мусіў на працягу трох месяцаў выпрацаваць новую рэдакцыю Канстытуцыі Беларусі, паклаўшы ў яе аснову праект, які будзе падтрыманы на рэферэндуме. Тым жа днём, 22 лістапада, прэзідэнт увечары прыйшоў у Вярхоўны Савет і запатрабаваў надаць Пагадненню сілу закона. Большасць дэлегатаў адмовіліся рабіць гэта без папярэдняга абмеркавання. Тады прэзідэнт заявіў, што яго падманулі і што ён вяртаецца да ранейшага рашэння - рэферэндум будзе абавязковы.
  • 23 лістапада. Кансытуцыйны суд адклаў разгляд справы аб імпічменце.
  • 24 лістапада. Завершыўся чарговы рэспубліканскі рэферэндум. Беларускаму народу прапаноўвалася новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая давала прэзідэнту практычна неабмежаваную ўладу. У галасаванні, паводле афіцыйных звестак, прынялі ўдзел 84,1% правамоцных грамадзянаў Беларусі. За прыняцце канстытуцыі, прапанаванай прэзідэнтам, прагаласавала 70,5% грамадзянаў, унесеных у спісы для галасавання, тады як за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі дэпутатамі фракцыяў камуністаў і аграрыяў - 7,9%. На гэтым жа рэферэндуме была падтрыманая прапанова прэзідэнта аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня - дзень вызвалення Мінска ад нацысцкіх захопнікаў у другой сусветнай вайне (88,2% выбаршчыкаў). Большая частка ўдзельнікаў рэферэндуму выказалася таксама супраць свабодных, без абмежаванняў, куплі і продажы зямлі (82,9%) і супраць адмены ў Рэспубліцы Беларусь смяротнай кары (80,4%).
  • 19-26 лістапада. 12 дэпутатаў Вярхоўнага Савета падалі заявы аб адкліканні сваіх подпісаў за імпічмент. Подпісаў засталося меней за 70.
  • 26 лістапада. Кансытуцыйны суд прыпыніў разгляд справы аб ім-пічменце. Большасць дэпутатаў, якая перайшла на бок прэзідэнта, пацвердзіла абавязковы характар рэферэндуму.
  • 27 лістапада. Большаець дэпутатаў, якая перайшла на бок прэзідэнта, прагаласавала за прыпыненне паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аднак на самароспуск пагадзіліся 103 дэпутаты з 199 абраных, або 51,8%. Канстытуцыя ж патрабавала 2/3 галасоў, гэта значыць, 133-х. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй канстытуцыі, замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфармаваны двухпалатны парламент - Нацыянальны сход. Яго ніжэйшая палата (Палата прадстаўнікоў) складалася з 110 дэпутатаў, якія выбіраліся народам. У вышэйшую палату (Савет Рэспублікі) выбіралася па 8 чалавек ад кожнай вобласці і Мінска і 8 чалавек прызначаліся прэзідэнтам. Большасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета ўвайшла ў склад Нацыянальнага сходу. I толькі 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савета на чале з Сямёнам Шарэцкім не прызналі правамоцным ні рэферэндум, ні новую Канстытуцыю, ні новы парламент, ні новы Канстытуцыйны сход. Яны лічылі легітымным толькі Вярхоўны Савет Беларусі 13-га склікання.
  • Канец лістапада. Завяршэнне палітычнага крызісу. Замест Канстытуцыі 1994 г. у жыццё ўводзілася новая. Згодна з ёю, асноўныя ўладныя функцыі засяроджваліся ў руках галавы дзяржавы. Прэзідэнт атрымліваў магчымасць бесперашкодна кіраваць дзяржавай шляхам выдання ўласных дэкрэтаў.

© Шыбека 3.
 Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002).— Мн.: «Энцыклапедыкс». 2003.— 490 с.